На следующей неделе «Беларусь 3» посвятит тематический эфир Международному дню памяти жертв Холокоста

На следующей неделе «Беларусь 3» посвятит тематический эфир Международному дню памяти жертв Холокоста

Эфiр панядзелка распачне публiцыстычная стужка Мiхаiла Рома «Звычайны фашызм», у якой аўтар выкарыстаў трафейныя хранiкальныя матэрыялы з кiнаархiва мiнiстэрства прапаганды нацысцкай Германii i асабiстага фотаархiва Адольфа Гiтлера, а таксама аматарскiя здымкi эсэсаўцаў. Даследаванне прыроды ўзнiкнення нацызму i таго, якую цану давялося заплацiць за гэтае «вынаходнiцтва» iдэолагаў Трэцяга рэйха, кiнамастак палiчыў сваiм абавязкам зрабiць у часы, калi нацызм, здавалася б, сышоў у нябыт, — у завяшчанне i перасцярогу нашчадкам. У 1965 годзе гледачы ўбачылi фiльм упершыню, але крыху пазней «Звычайны фашызм» знялi з шырокага пракату, i стужка не дэманстравалася ўвогуле. Але час, як заўсёды, расставiў усё па сваіх месцах. Сёння «Звычайны фашызм» — сапраўдная жамчужына i класiка савецкага дакументальнага кiно.

Першая карцiна, якую гледачы «Беларусь 3» убачаць у панядзелак у 23:15, прысвечана непасрэдна трагедыi. Шмат гадоў лiчылася, што гiсторыя Мiнскага гета скончылася 21 кастрычнiка 1943 года. Але мала хто ведаў, што ў падвале дома, якi стаяў на самым краi закрытай тэрыторыi, хавалiся яшчэ некалькi яўрэйскiх сем’яў — усяго 26 чалавек. У iх быў свой летапiс гета — на дзевяць месяцаў даўжэйшы за афiцыйны. У дзень вызвалення Мiнска з падполля выйшлi 13 чалавек. Трынаццаць з дваццацi шасцi…

Другi фiльм пад назвай «За гонар i свабоду» прысвечаны яўрэйскаму супрацiўленню, падполлю i партызанскiм атрадам. Пра падпольную барацьбу i паўстаннi за калючым дротам доўгiя гады ўслых не гаварылi. Ва ўсiм свеце вядома пра паўстанне ў Варшаўскiм гета ў красавiку 1943-га, але амаль нiчога не вядома пра тое, што задоўга да Варшавы падобныя падзеi адбывалiся ў гета Нясвiжа, Глыбокага, Капыля, Навагрудка, Лахвы… Мала вядома i пра тое, што ў 80 гета на беларускай зямлi iснавалi падпольныя арганiзацыi. Пра iх — у эфiры ў аўторак у 23:30.

У трэцiм фiльме цыкла «Народжаныя двойчы» яго аўтар i рэжысёр Уладзiмiр Луцкi раскажа аб праведнiках — тых, хто ратаваў яўрэяў у Беларусi. У першыя тыднi вайны нацысты разлiчвалi, што яны будуць здольныя распалiць у насельнiцтва Беларусi нянавiсць да яўрэяў. Нехта сапраўды паддаваўся нацысцкай прапагандзе. Але такiх было зусiм няшмат. Аўтары карцiны перакананыя: «Каштоўнасць жыцця iншага чалавека для звычайнага беларуса часцей за ўсё аказвалася вышэй за падачкi акупантаў. Колькi ж iх было насамрэч — праведнiкаў народаў свету з Беларусi? Наш фiльм прысвечаны подзвiгу тых, хто перад пагрозай смерцi застаўся Чалавекам, а яго галоўныя героi — тыя, хто ратаваў, i тыя, каго ратавалi».

У чацвер у эфiры — апошнi фiльм серыi пад назвай «Зондэргета», аўтары якога звярнулiся да «жывых» успамiнаў i знайшлi герояў, сем’яў якiх Мiнскае гета датычыцца непасрэдна.

Таксама з аўторка па пятнiцу на тэлеканале пакажуць эпiзоды дакументальнага цыкла «Памяць зямлi маёй», якiя раскажуць пра мемарыялы «Дальва», «Дзецям — ахвярам вайны», «Трасцянец», «Яма», iх значнасць i гiстарычны кантэкст стварэння. А непасрэдна ў памятны дзень, 27 студзеня, у эфiры «Беларусь 3» прагучыць знакамiтая Сiмфонiя № 7 «Ленiнградская» Дзмiтрыя Шастаковiча ў выкананнi Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь i Сiмфанiчнага аркестра Белтэлерадыёкампанii.

Вядомы факт: 9 жнiўня 1942 года пад грукат артылерыi музыка Шастаковiча ўпершыню прагучала ў блакадным Ленiнградзе. У кожным доме i на вулiцах чулi гэту мелодыю, бо трансляцыя вялася па радыё i праз гучнагаварыцелi… Сёння Сiмфонiя № 7 «Ленiнградская» лiчыцца адной з найвялiкшых партытур XX стагоддзя, бо гiсторыя яе стварэння i першых выкананняў, сiла i маштаб уплыву гэтай музыкi на сучаснiкаў сапраўды ўнiкальныя. А прозвiшча кампазiтара Шастаковiча для шырокай публiкi назаўжды аказалася злучана з яго «знакамiтай ленiнградкай», як калiсьцi назвала сiмфонiю Ганна Ахматава…

Па сканчэннi 80 гадоў чарговай вяхой на шляху гэтага музычнага помнiка гераiчнасцi савецкага народа стане Вялiкая канцэртная зала Белдзяржфiлармонii. За дырыжорскiм пультам — народны артыст Беларусi Аляксандр Анiсiмаў.

sb.by

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024