Запрашаў гастрафэст «Беларускія прысмакі»

Запрашаў гастрафэст «Беларускія прысмакі»

На базе філіяла Радчанскі сельскі Цэнтр культуры ў рамках Года беларускай жанчыны прайшоў гастрафэст «Беларускія прысмакі». Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай культуры і нацыянальнай кухні.

На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты раённага Дома культуры, работнікі  філіялаў сельскіх устаноў культуры Круглянскага раёна.

Пачалася праграма з конкурса страў беларускай кухні «З глыбіні вякоў». Тут былі прадстаўлены: дранікі з тварагом, кулеш па-беларуску, наліснікі, варэніцы, «Скавародніцы», клёцкі «Закіданікі». 

Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў РДК  Наталля Кучарэнка правяла майстар-клас па ручной набіванцы «Беларускі арнамент».

На працягу мерапрыемства гучалі песні і прыпеўкі ў выкананні Таццяны Баярскай,  Алены Кузьміной, Сяргея Кротава, Ірыны Шагун і Людмілы Бітліеўскай. Вершаваныя творы і байкі чыталі Святлана Ухналёва, Валянціна Паўлава, Таццяна Саланенка, Зінаіда Кувецкая.

Акрамя таго, усе прысутныя прынялі ўдзел у гульнях на кулінарную тэму.

Цікавым момантам свята стаў танец «Пераскокі», дзе трэба было пераскокваць праз качаргу і ўхоп, якія ляжалі на падлозе, не закрануўшы іх.

Удзельнікі гастрафэста «Беларускія прысмакі» атрымалі магчымасць паглыбіць свае веды аб беларускай культуры і кухні, а таксама цікава і карысна правесці час.

Таццяна Рылькова, загадчык метадычнага аддзела РДК. 

Последние новости

Общество

В Музее Славы Могилевщины состоялось торжественное чествование матерей области

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Сегодня в рамках Единого дня приема депутатов состоялся открытый диалог с населением

14 октября 2026
Читать новость
Культура

В Минске «Душевный фестиваль» соберет звезд. Узнали, кто выйдет на сцену

14 октября 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Аграрии Беларуси намолотили более 9,9 млн тонн зерновых с учетом рапса и кукурузы

14 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилеве мужчина помогал пенсионерке по хозяйству и тайком снимал деньги с ее карты

14 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Гродно пьяный хулиган вырвал провода в электрощите и спровоцировал пожар в подъезде

14 октября 2026
Читать новость