Абмяняліся вопытам работы

Ад мікраклімату ў калектыве, ад прафесіяналізму кіраўніка ў многім залежыць эканамічны поспех.

Ад мікраклімату ў калектыве, ад прафесіяналізму кіраўніка ў многім залежыць эканамічны поспех. Такая думка прагучала, і не раз, у аўторак у Бабруйску на семінары ідэалагічных работнікаў вобласці па актуальных пытаннях ідэалагічнага суправаджэння сацыяльна-эканамічнага развіцця магілёўскага рэгіёна.
Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства сталі намеснікі старшыняў гар-, райвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, рэдактары СМІ, кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў, а таксама намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў з колькасцю працуючых звыш 1000 чалавек.
Напачатку работа семінара была арганізавана па групах. У ходзе наведвання шэрагу аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння размова ішла аб прыярытэтных накірунках ідэалагічнай работы, аб сацыяльна-бытавым забеспячэнні вытворчых працэсаў, аб ролі прафсаюзаў і ўплыве грамадскіх арганізацый на фарміраванне здаровага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах, актыўнай грамадскай пазіцыі ў насельніцтва. Сярод знакавых аб’ектаў – Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, ААТ “Чырвоны харчавік”, ААТ “Легпрамразвіццё” і інш.
У Бабруйскім мастацкім музеі для гасцей падрыхтавалі прэзентацыю міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок сяброўства”. У рэдакцыі газеты “Шинник” ААТ “Белшына” за круглым сталом абмеркавана роля рэгіянальных СМІ ў станаўленні інфармацыйнага грамадства.
Плянарнае пасяджэнне адбылося ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцынкевіча.
З уступным словам да ўдзель-нікаў семінара звярнуўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, які акрэсліў усёўзрастаючую ролю ідэалагічных работнікаў. Ён жа і вёў затым нараду. Аб зробленым, задачах на будучае гаварыў у змястоўным дакладзе Анатоль Сінкавец – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічный работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Вопытам сваёй работы падзяліліся прадстаўнікі мясцовай “вертыкалі”, шэрагу прадпрыемстваў, грамадскіх фарміраванняў, сродкаў масавай інфармацыі.
Актыўны ўдзел у семінары прыняў і намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Ігар Бузоўскі. Апошні, у прыватнасці, сказаў, што на вытворчасці сёння хапае розных сацыяльных і эканамічных праблемных пытанняў. Іх трэба рашаць, але з-за іх ні ў якім выпадку нельга забываць аб патрэбах чалавека. І не важна: працуе ён у якой-небудзь грамадскай структуры, на буйным прадпрыемстве або на невялікай вытворчасці, дзяржаўная або прыватная гэта форма ўласнасці. У гэтым выпадку таксама важна роля кампе-тэнтнага кіраўніка, які павінен разумець значнасць ідэалагічнай работы, зможа арганізаваць на належным узроўні вытворчы працэс, стварыць спрыяльны клімат у працоўным калектыве, нацэліць яго на атрыманне якаснага выніку. Сам жа чалавек працы, на думку І. Бузоўскага, павінен пастаянна займацца самаўдасканаленнем, павышаць узровень сваёй кваліфікацыі, тады і будзе пастаянна запатрабаваны. Трэба настроіцца і на тое, каб у выпадку неабходнасці ён быў гатовы нават змяніць сваю прафесію. Рынак працы дыктуе новыя задачы і каштоўнасці. Таму апрача таго, што пра чалавека павінна клапаціцца дзяржава, ён таксама абавязаны прыкладваць намаганні, каб самастойна вырашаць свае праблемы і забяспечваць уласныя і сямейныя жыццёвыя патрэбы.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх