АД КРУГЛАСУТАЧНАГА ВЫПАСУ — АДДАЧА ВІДАВОЧНАЯ

Яшчэ ў пачатку мая, калі аўтар гэтых радкоў гутарыў з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Ларысай Чэрнік аб пераводзе дойнага статка на пашавае ўтрыманне, яна адзначыла, што першымі “перавялі гадзіннік” у СВК “Друць”. І ўвогуле Ларыса Міхайлаўна станоўча ацэньвае работу кіраўніка гэтай гаспадаркі, спецыялістаў па нарошчванню вытворчасці малака.

Яшчэ ў пачатку мая, калі аўтар гэтых радкоў гутарыў з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Ларысай Чэрнік аб пераводзе дойнага статка на пашавае ўтрыманне, яна адзначыла, што першымі “перавялі гадзіннік” у СВК “Друць”. І ўвогуле Ларыса Міхайлаўна станоўча ацэньвае работу кіраўніка гэтай гаспадаркі, спецыялістаў па нарошчванню вытворчасці малака.
Так сталася, што заатэхнічная служба СВК “Друць” засталася без вядучых спецыялістаў – і галоўны заатэхнік, і заатэхнік-селекцыянер знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Але гэта не азначае, што справы ў жывёлагадоўчай галіне пушчаны на самацёк. Адказна ставяцца да сваіх абавязкаў загадчыкі ферм. Пастаянна кантралюе сітуацыю старшыня праўлення сельгаспрадпрыемства Сяргей Сазонаў. Дапамагае яму ў гэтым спецыяліст з вялікім вопытам работы, галоўны эканаміст гаспадаркі Валянціна Зайкоўская. Менавіта Валянціна Максімаўна і дала мне дэталёвую раскладку па ўсіх момантах, што тычацца пашавага ўтрымання жывёлы.
–На зялёныя выпасы два гурты кароў – з Казаброд-скай і Радчанскай малочнатаварных ферм у колькасці 150 і 200 галоў – мы выгналі першымі ў раёне яшчэ 25 красавіка. Прычым, з першага дня дойны статак утрымліваецца на пашы кругласутачна.
Адразу зазначым, што на гэта пайшлі ў “Друці” не таму, што скончыліся зімовыя запасы кармоў на фермах. Цёплае надвор’е, якое трымалася ў красавіку, спрыяла хуткаму росту траў. Дарэчы, заўважым, што ўгоддзі, на якіх кругласутачна пасецца дойны статак Казабродскай і Радчанскай МТФ, пазалетась і летась былі засеяны высокапажыўнымі шматкампанентнымі кормасумесямі, якія даюць магчымасць скампанаваць “зялёны” рацыён рагуль па пажыўных рэчывах, каб атрымліваць максімальную аддачу прадукцыяй. Вось гэта і прымалі ва ўвагу кіраўнікі “Друці”, раней іншых выправіўшы кароў у поле.
Прымаючы такое рашэнне, тут кіраваліся гаспадарскім разлікам: атрымліваць на танных зялёных кармах максімум прадукцыі.
–Вядома, — працягвала размову В.М. Зайкоўская, — пераводу кароў са стойлаў на пашу папярэднічала вя-лікая падрыхтоўчая работа. Загадзя праверылі абедзьве перасоўныя даільныя ўстаноўкі, падрыхтавалі домікі, дзе пастухі могуць схавацца ад спёкі і дажджу, паабедаць і адпачыць. Дарэчы, раз ужо прагучала слова “паабедаць”, то скажу вось аб чым: усе нашы пастухі забяспечаны гарачым харчаваннем тройчы на дзень. Гатуюцца сняданкі, абеды і вячэры ў сталовай гаспадаркі, якая працуе круглы год.
На выпасах ёсць дастатковая колькасць карытаў для паення жывёлы. Рэгулярна падвозіцца ў поле вада. Гэтым займаюцца механізатары, у абавязкі якіх уваходзіць таксама перамяшчэнне і абслугоўванне даільных установак.
Пастухамі дойнага статка працуюць у “Друці” людзі вопытныя і адказныя. У ліку такіх Валянціна Максімаўна назвала Аляксандра Цыбульскага і Аляксандра Забелу, Ігара Жука. Дарэчы, на кругласутачным выпасе ўтрым-ліваецца ў “Друці” і гурт цялушак, якія з часам папоўняць асноўны дойны статак Казабродскай і Радчанскай МТФ, а таксама малочнатаварнага комплексу ў Навапруддзі. Даглядаюць маладняк два пастухі са Столінскага раёна, з якімі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства заключыла працоўны дагавор. Заработная плата пастухоў, як і аператараў машыннага даення, пастаўлена ў прамую залежнасць ад колькасці атрыманай прадукцыі. Так што людзі стараюцца, робяць сваю справу на сумленне.
Каровы, якія знаходзяцца на кругласутачным “рацыёне”, дояцца тройчы ў дзень. Пад час дойкі ў кармушках жывёлу чакаюць шроты і камбікорм. Ёсць на пашы і неабходныя для арганізма рагуль мінеральныя дабаўкі.
–Хаця прайшло ўсяго два тыдні, як каровы выйшлі на пашу, вынікі – відавочныя, — кажа на завяршэнне размовы В.М. Зайкоўская. – За гэтыя два тыдні валавая вы-творчасць малака ў гаспадарцы павялічылася на тону. Учора, да прыкладу, яна склала 9,5 тоны – 106 працэнтаў да леташняга. Пры таварнасці 94 працэнты аб’ём рэалізацыі прадукцыі да адпаведнага мінулагодняга перыяду павялічыўся на 23 працэнты, што значна вышэй сярэднераённага паказчыка.
Адным словам, з пераводам дойнага статка на кругласутачны выпас у “Друці” агульнай для ўсіх каманды не чакалі. І як бачна, не прагадалі.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх