АЗІРНУЦЦА Ў МАЛАДОСЦЬ

Пачатак лютага. Але ў ціхі дзень ужо здаецца, што дзесьці скрозь тоўшчу снягоў прабіваецца ў сусвет будучая вясна. Пахне падталым снегам, весялей гамоняць вераб’і на вясковай вуліцы.

Пачатак лютага. Але ў ціхі дзень ужо здаецца, што дзесьці скрозь тоўшчу снягоў прабіваецца ў сусвет будучая вясна. Пахне падталым снегам, весялей гамоняць вераб’і на вясковай вуліцы. І ў пакой, дзе мы сядзім з Га-лінай Яфімаўнай Сяргеевай, прабіраецца прамень сонца, асвятляе гадзіннік на сцяне, фотаздымкі, кла-дзецца плямамі святла на падлогу.
Галіна Яфімаўна кладзе на стол фотаздымкі, узнагароды за нялёгкую працу. Яна – усё жыццё сель-ская працаўніца, усё яе мінулае нялёгкае, але сумленнае, без кропелькі фальшы. Гады даюць аб сабе знаць. Як-ніяк 75 ужо споўнілася. Ныюць ногі, баляць спрацаваныя рукі, але сядзець без справы не хоча, клапоціцца аб унуках і праўнуках, што прыязджаюць праведаць са сталіцы. Бядуе аб тым, што сын Мікалай рана памёр, пакінуўшы ёй, маці, несуцешны боль. Другі сын, Юрый, жыве непадалёку, тут жа ў Філатаве. Даўно ўжо няма ў жывых і мужа, Андрэя Васільевіча.
Сёння Галіне Сяргееўне давялося зноў азірнуцца ў сваю маладосць і ў пачатак жыцця. Паўплывала на тое маё паяўленне ў яе доме.
У 1936 годзе ў ціхай вёсачцы Някрасава, тады яна называлася Царэўск, у сям’і Яфіма Іванавіча і Ганны Іванаўны Каралёвых нарадзілася дзяўчынка. Галя стала самай старэйшай з васьмярых дзяцей дружнай сям’і. У 1941 ёй пайшоў шосты год. Яна ўжо добра памятае, як развітваўся бацька, адыходзячы на вайну.
У дні акупацыі маці, як і многія ў вёсцы, дапамагала партызанам: шыла маскхалаты. Белую тканіну пасля працы ноччу надзейна хавала ад чужых вачэй. Але ўсё роўна западозрылі яе ворагі. У хату ўварваліся паліцаі. Галіна з меньшымі дзецьмі назіралі з печы за маці. Яна стаяла збялелая, прытуліўшыся да печы, а здраднікі пераварочвалі ўсё ў хаце. Нічога не адшукаўшы, выгналі сям’ю на вуліцу, паставілі да сцяны ля ганку.
Вось ужо падымае кат вінтоўку, цэліць у галовы. Галя моцна заплю-шчыла вочы і ў гэты міг заскрыпелі весніцы. З вуліцы ў двор зайшоў немец, загадаў не страляць.
У наступны раз у 1943 годзе наехалі карнікі. Усю вёску загналі ў калгаснае гумно, зачынілі дзверы. Вяскоўцы ўжо развітваліся з жыццём, але зноў па невядомай прычыне людзей адпусцілі. Вось так некалькі разоў вісела жыццё на валаску, але відаць наканавана было жыць.
А пасля наступіў 1944 год. Лета. Па шляху ішлі і ішлі запыленыя калоны салдат. Дзеці бегалі на шлях. Хацелася ім сярод вызваліцеляў убачыць бацьку. Але і ў другі раз пасля перамогі сышоў снег, а бацька не вяртаўся. Пісем ад яго не было. Не атрымала сям’я і пахаванку. Таму жыла надзея, што жывы. Не хацелася мірыцца са стратай.
Вярнуўся бацька нечакана, праз тры гады пасля вайны. Аказалася – займаўся ўстанаўленнем засакрэчанага завода ў Прыбалтыцы. Прывёз адтуль «рыбий жир». Гэта была добрая падтрымка для абяссіленых пасляваеннай галадоўкай дзяцей.
Закончыўшы восем класаў Філатаўскай школы, Галя пайшла разносіць пошту па роднай і суседніх вёсках. А праз некаторы час перайшла працаваць у жывёлагадоўлю, даяркай на мясцовую ферму. Гэтая справа прыйшлася ёй па душы, кароў даіць навучылася яшчэ ў маленстве, калі бегала на тую ж ферму дапамагаць маці. Цяжкай была праца на той час у сельскай гаспадарцы, усё ўручную рабілі.
— Даіла я групу ў 14 кароў, — успамінае Галіна Яфімаўна. — Летам у поўдзень на пашы, а раніцай і вечарам у стойлах на вуліцы. Асабліва цяжкай прыходзілася вячэрняя дойка: асвятлення не было. Даяркі заходзілі ў стойлы з самаробнымі ліхтарамі. Некаторыя з іх не маглі падаіць кароў у цемені і даілі раніцай за два ўдоі. А мне не дазваляла сумленне пакінуць на ноч кароў нявыдаенымі, затрымлівалася дапазна, але даводзіла справу да канца.
На той час пры дойцы ўручную ад групы з чатырнаццаці кароў за год атрымлівала Галіна амаль па тры тысячы кілаграмаў малака. Гэта быў, можна сказаць, рэкордны паказчык.
— А паша якая была тады, — успамінае яна далей, — выпасаў адве-дзеных не было, пасвілі жывёлу, дзе прыйдзецца: па лугавінах, па лесе. Статкі, вядома, у той час былі невялікія. У 60-я гады прыйшла механізацыя і на нашу маленькую ферму: даіць кароў пачалі даільнымі апаратамі ў пабудаваным новым кароўніку. Працаваць стала намнога лягчэй.
Два разы станавілася Галіна Яфімаўна пераможцай абласнога конкурса сярод даярак машыннага даення кароў. Адзначана Ганаровымі граматамі і падзякамі.
У 1966 годзе за добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў спаборніцтве Галіна Яфімаўна атрымала медаль “За працоўную адзнаку”, а ў 1971 годзе — ордэн Чырвонага Працоўнага Сцяга.
Моцна балелі ногі і рукі, таму муж дамогся, каб жонка памяняла месца працы. Пайшла Галіна працаваць памочніцай на кухні ў саўгаснай сталовай. А праз год стала поварам – заўважылі яе кулінарныя здольнасці. Пасля яшчэ, да самай пенсіі, 14 з паловай гадоў адпрацавала поварам у Філатаўскім дзіцячым садзіку.
Нястрымана бягуць гады, мінае дзень за днём. Галіна Яфімаўна не бавіць час у адзіноце. Да яе часта заходзяць сяброўкі, былыя калегі па працы, суседзі. Пагамоняць аб жыцці, радасцямі і бедамі падзеляцца, мінулае ўспомняць — і лягчэй на душы.
А мне пасля размовы з заслужанай сельскай працаўніцай падумалася адно: яе самаадданая праца – добры прыклад для тых, хто яшчэ толькі-толькі пачынае працоўны шлях. Трэба, каб моладзь ведала пра ветэранаў працы, пра такіх заслужаных людзей, як Галіна Яфімаўна, і брала з іх прыклад.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх