БАРОЗНЫ Ў ГОД БУДУЧЫ

Бабіна лета пачалося ў другой палове кастрычніка. Густы туман, які з раніцы вісеў над полем, да паўдня рассеяўся, блішчэла, гарэла пад пазалотай сонца яшчэ не апаўшае з дрэў лісце. А палеткі ўжо апусцелі.

Бабіна лета пачалося ў другой палове кастрычніка. Густы туман, які з раніцы вісеў над полем, да паўдня рассеяўся, блішчэла, гарэла пад пазалотай сонца яшчэ не апаўшае з дрэў лісце. А палеткі ўжо апусцелі. Заканчваецца і ўборка кукурузы. Цяпер механізатары працуюць у полі на ўздыме зябліва. Інтэнсіўна гэтая работа вядзецца і ў СВК “Круглянскі Рассвет”. Наведаўшыся па поле гаспадаркі, якое знаходзіцца паміж вёскамі Дуброва і Елькаўшчына, мы назіралі працэс зяблевага ворыва. Прыгожая гэта з’ява: поле, з якога нядаўна ўбрана кукуруза, увачавідкі ператваралася з жаўтавата-шэрага ў чорнае. Энерганасычаны трактар “Беларус-3522” з абаротным 8-корпусным плугам роўна ішоў праз палетак, пакідаючы за сабой пульхную глебу, у якую вясной наступнага года ляжа новае насенне.
Механізатар Аляксандр Дземчанка спыніў тэхніку на ўскрайку поля. Тут мы з ім і пагутарылі.
Як расказаў Аляксандр Мікалаевіч, на палетках гаспадаркі на ўздыме зябліва задзейнічаны два энерганасычаныя трактары. Механізатар Іван Сімчанка шчыруе на другім полі. А сам Аляксандр ужо пераараў каля тысячы гектараў глебы пад сяўбу азімых і болей за дзвесце гектараў — на зябліва. З раніцы да вечара ён за рычагамі трактара.
— Нарэшце ўсталявалася надвор’е, — прамовіў механізатар, радуючыся нечаканаму вяртанню цяпла, — а то не на кожнае поле ў непагадзь выедзеш, а там, дзе прайшоў дыскатар, і зусім араць немагчыма.
Аляксандр Дземчанка мае каля дваццаці гадоў механізатарскага стажу. Ён – тутэйшы, нарадзіўся непадалёку, у вёсцы Бураўшчына. У дружнай сям’і паважалі і цанілі працу. Бацька рабіў механізатарам, маці – даяркай. Усе найлепшыя чалавечыя якасці перадалі яны сваім дзецям.
Аляксандр вучыўся ў Шклоўскім ГПТВ, атрымаў спецыяльнасць электрыка, у дадатак — пасведчанне механізатара. А потым амаль два гады выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгента савецкіх войскаў. Пасля службы крыху папрацаваў у Шклове і вярнуўся ў родную вёску.
— Давялося працаваць на рознай тэхніцы, — паведаў мой субяседнік, — і на Т-150 і на К-700, на пагрузчыку. Перайшоў быў на льнозавод, але хутка вярнуўся назад у “Круглянскі Рассвет”.
Нам у Елькаўшчыне выдзелілі жыллё тады, калі мы з Валянцінай звязалі свае лёсы. Жонка працуе даяркай на малочнатаварнай ферме. Выраслі дзеці, сын і дачка, у іх цяпер свае жыццёвыя дарогі. Непрыкметна бяжыць час. Трэба жыць і працаваць, каб не сорамна было перад людзьмі, – дадаў ён.
Аляксандр Мікалаевіч так і стараецца жыць, добрасумленна ідзе праз жыццё. Ён неаднаразова выходзіў пераможцам працоўных спаборніцтваў. І новы трактар яму даверылі, як аднаму з лепшых механізатараў.
Мы развіталіся з Аляксандрам, і ў хуткасці зноў назіралі, як прыгожа кладуцца пласты глебы ўслед за плугамі, як пракладваюцца барозны пад ураджай будучага года.
З раённай зводкі даведалася, што СВК “Круглянскі Рассвет” ідзе ў ліку лідэраў па тэмпах восень-скага ворыва. З запланаваных 1620 гектараў зябліва па стану на 22 кастрычніка ўзнята ў сельгас-прадпрыемстве на 960, што складае 59 працэнтаў да намечанага. Есць у тым і важкі ўклад механізатара Аляксандра Дземчанкі.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх