Шчасце простае і вялікае

Успаміны ветэрана працы М.Ф. Шэрашавай з Круглага шмат чым звязаны з вёскай Барсукі Бялыніцкага раёна. Там яна нарадзілася і вырасла, адтуль павяла яе дарога ў людзі.

Успаміны ветэрана працы М.Ф. Шэрашавай з Круглага шмат чым звязаны з вёскай Барсукі Бялыніцкага раёна. Там яна нарадзілася і вырасла, адтуль павяла яе дарога ў людзі. Круглае стала для жанчыны лёсам і другой радзімай. Тут яна пражыла шмат гадоў, тут выраслі дзеці, парадавалі ўнукі.
У снежні Марыю Фёдараўну віншавалі са значным юбілеем родныя і блізкія. Уручылі ёй падарунак і кветкі і ад прэзідыума раённага савета ветэранаў. Павіншавала з юбілеем старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі райвыканкама Р.А. Падбярэзская. Ім дзякавала жанчына за клопат і ўвагу.

А за акном зіма. Падае і падае снег. І ў памяці зноў ўсплываюць тыя далёкія ўжо часы, калі яна ўпершыню трапіла ў Круглае.
— Выглядаў пасёлак у той час зусім па-іншаму, — расказала Марыя Фёдараўна, — маленькія дамы, пыльныя вуліцы. Такім я яго ўбачыла, калі прыехала сюды працаваць па размеркаванню пасля заканчэння Маладзечанскага ўлікова-планавага тэхнікума. Мяне прынялі бухгалтарам у дружны калектыў хлебазавода, а ў хуткасці перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара. Працавала на хлебазаводзе да 1996 года. За гэты час здарылася многа перамен і ў жыцці рэспублікі, раёна, і ў маім асабістым. У ціхім пасёлку, які прыгажэў і мяняўся з кожным годам, я знайшла сваё шчасце, свой лёс. Мікалай, хлопец з вёскі Дуброва, працаваў вадзіцелем у Круглянскім райпа, вазіў хлеб. Так мы і пазнаёміліся, а ў хуткасці вяселле згулялі. Спачатку жылі па вуліцы Перамогі, потым пабудавалі дом па завулку Школьнаму.
Перш чым адказаць на маё пытанне, чаму выбрала для сябе прафесію бухгалтара і засталася вернай адной справе на доўгія гады, Марыя Фёдараўна крыху памаўчала, нешта ўспамінаючы.
–Бацька мой працаваў вадзіцелем, вазіў дырэктара саўгаса, — пачала расказваць далей. — Аднойчы, калі ён мяне ўзяў з сабой у дарогу, дырэктар, вельмі паважаны чалавек у акрузе, вельмі ўважліва пагля-дзеў на мяне, а потым сур’ёзна прагаварыў: “Хачу некалі ўбачыць цябе ў бухгалтэрыі нашага саўгаса”. Я яго пажаданне толькі напалову выканала — бухгалтарам стала, але ў роднай вёсцы папрацаваць не давялося. Спецыяльнасць бухгалтара атрымала і мая малодшая сястра Кацярына. Я — самая старэйшая з пяцярых дзяцей у сям’і, і яна з мяне ўжо брала прыклад. Мы заўсёды лічылі, што справа бухгалтара звязана не толькі з лічбамі, а найбольшым чынам з людзьмі.
Хлебазавод у той час выпускаў вельмі многа выпечкі, працаваў у тры змены. Цэх ад яго дзейнічаў і ў вёсцы Рубеж. Аб’ём работы быў немаленькі і ў хлебапёкаў, і ў інжынерна-тэхнічнага персаналу. У маім падпарадкаванні былі тры бухгалтары і эканаміст — граматныя і адказныя спецыялісты. Заўсёды ў належны час спраўляліся з усімі падлікамі.
У 1996 годзе Марыя Фёдараўна стала галоўным бухгалтарам у Круглянскім райпа, а апошнія восем гадоў перад выхадам на заслужаны адпачынак яна працавала галоўным бухгалтарам ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва. Усюды яе ведалі,як лепшага спецыяліста сваёй справы, адказнага і добрасумленнага. Захоўвае Марыя Фёдараўна ў дамашнім архіве мноства Ганаровых грамат і пісьмовых падзяк.
А час няспынна бяжыць.
— Мы і не заўважылі з Мікалаем, як выраслі сын і дачка. Цяпер Віталь разам з нявесткай Аленай — прыватныя прадпрымальнікі ў Круглым. Дачка Наталля працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Маем чацвёра ўнукаў — Данііла, Лізу, Марыту і Дашу. Вось такое простае і вялікае шчасце. І гады не бяда, калі побач родныя, блізкія людзі.
Разам з Марыяй Фёдараўнай жыве зараз і яе маці, Антаніна Паўлаўна Савіцкая, якая размяняла ўжо дзясяты дзясятак. Але яна любіць пагаварыць і даць разумную параду. У сям’і яе ўсе вельмі любяць і паважаюць.
Успаміны, успаміны. Ціха падае белы снег і стварае добрую зімовую казку. У ціхай белі так добра думаецца і хораша становіцца на душы. Вось яно, простае шчасце жанчыны, якое яна стварыла сваімі рукамі, сваёй дабрынёй і спагадай, сваёй адказнасцю ў адносінах да жыцця, да любой справы.
Святлана Варапаева.
На здымку: ветэран працы Марыя Фёдараўна Шэрашава.
Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Общественный порядок в сельской местности – на особом контроле

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх