“ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ” ВЯЛА ПРАЗ КРУГЛАЕ

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята. Яго карані ў нашай агульнай гісторыі.З’яўленне пісьменства на беларускіх землях вельмі цесна звязана з Праваслаўнай Царквой. Менавіта яе храмы на доўгія стагоддзі сталі некалі цэнтрамі духоўнага і культурнага асветніцтва, вакол якіх гуртаваліся перадавыя сілы.І вельмі прыемна, што на сучаснай зямлі пад буслінымі крыламі ёсць такое ўнікальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, дзе існуе рэальная магчымасць раскрыць яшчэ раз свой талент шматлікім прадстаўнікам культуры і духавенства пры яскравай падтрымцы ўладных структур і грамадства ў цэлым.

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята. Яго карані ў нашай агульнай гісторыі.З’яўленне пісьменства на беларускіх землях вельмі цесна звязана з Праваслаўнай Царквой. Менавіта яе храмы на доўгія стагоддзі сталі некалі цэнтрамі духоўнага і культурнага асветніцтва, вакол якіх гуртаваліся перадавыя сілы.І вельмі прыемна, што на сучаснай зямлі пад буслінымі крыламі ёсць такое ўнікальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, дзе існуе рэальная магчымасць раскрыць яшчэ раз свой талент шматлікім прадстаўнікам культуры і духавенства пры яскравай падтрымцы ўладных структур і грамадства ў цэлым.
Нам варта сказаць дзякуй тым, хто самааддана з дня ў дзень, год за годам робяць усё магчымае, каб мы маглі па-сапраўднаму ганарыцца за сваю Радзіму.
Сярод такіх дзеяў і Міжнародная навукова-асветніцкая Экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая стала арганічнай часткай Свята беларускага пісьменства. Даная экспедыцыя аб’ядноўвае ў сабе самыя розныя галіны жыцця – рэлігію, культуру, навуку, пісьменства і асветніцтва.
Трэба прыгадаць, што нязменным кіраўніком з моманту афіцыйнага абвяшчэння свята з’яўляецца пісьменніца Ніна Загорская. Яна – аўтар некалькіх кніг. Вядома таксама і як грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі. У 2005 годзе Ніна Сямёнаўна стала лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”.
Нам пашчасціла – сёлетняя юбілейная ХХ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя ўпершыню пралягла праз Круглае.
Думаецца, перш чым рэпартажна расказаць аб гэтай незвычайнай дзеі непасрэдна на тэрыторыі нашага раёна, варта даць чытачам газеты “Сельскае жыццё” і шэраг іншай інфармацыі.
Як паведамлялася ўжо не раз, стартавала навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” у дзень Успення Прасвятой Багародзіцы 28 жніўня са Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.
Тут жа ўдзельнікам перадаюцца Непагасная Лампада Духоўнасці з Жыватворным Агнём і Адзігітрыя (шляхаводная) Эспедыцыі — цудатворная Загор’е–Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Па задумцы арганізатараў, “Дарога да Святыняў” праходзіць праз храмы, капліцы, рознаўзроўневыя адукацыйныя і выхаваўчыя ўстановы, працоўныя калектывы, бальніцы, дамы сацыяльнага сіроцтва.
На маршруце Экспедыцыі з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга асвячаюцца месцы славы і мужнасці герояў розных войнаў, што пракаціліся па Беларусі, а таксама помнікаў у памяць пра іншыя значныя падзеі гісторыі нашай Айчыны.
Не варта займацца і поўным пераказам усяго таго, што адбывалася на шляху Экспедыцыі, і поўным пералікам наведаных паломнікамі мясцін. Усё гэта пры жаданні можна прачытаць у рэспубліканскіх СМІ. Але вось аб адным факце трэба сказаць і нам больш падрабязна.
Сёлета ў чарговы раз па блага-славенні Мітрапаліта Філарэта, Экспедыцыя “Дарога да Святыняў” наведала ў пачатку шляху Святое Поле каля вёскі Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе падчас земляных работ на месцы старажытных могілак (у тым ліку вайсковых) вясной 1983 года явілася ікона. 8 жніўня 2000 года яна была кананізавана. Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы надаў ёй найменне «За- гор’е–Сталавіцкая ікона».
Па благаславенні данай іконы адраджаюцца новыя храмы, робяцца многія добрыя справы. Святыня стала Шляхаводнай, з якой удзельнікі Экспедыцыі штогод выпраўляюцца ў свой Хрэсны ход па Беларусі.
І так, 29 жніўня, 16.20. Аўтобус з паломнікамі (а гэта 33 чалавекі) у суправаджэнні аўтамабіля Дзярж-аўтаінспекцыі прыбывае ў Круглае. На ўездзе, каля адміністрацыйнага будынка ДРБУ-214 сабраліся дзесяткі мясцовых вернікаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Як самым дарагім гасцям, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручаюць ім хлеб-соль.
Цёплыя словы прывітання — і Хрэсны ход нетаропка рухаецца па вуліцы Магілёўскай у напрамку да права-слаўнага Храма. Паўсюдна працэсію гасцінна віталі мясцовыя жыхары.
Быў канец рабочага дня, таму людзі амаль цэлымі калектывамі выходзілі на тратуары, каб пабачыць незвычайную для нас дзею. Усе, хто мелі такую магчымасць, далучаліся да Хрэснага хода.
Вельмі шматлюдна было і на тэрыторыі царкоўнага двара, нібы на самае вялікае свята.
Тут пачынаецца ўрачыстая сустрэча-мітынг з удзелам Епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, старшыні Круглянскага райвыканкама Анатоля Дуцько.
Ад імя прымаючага боку і кіраўніка рэгіёна першае слова прадастаўляецца Анатолю Іванавічу. Ён, у прыватнасці, кажа:
“У наша стагоддзе, якое імкліва развіваецца, вельмі важна, каб у гонцы за матэрыяльнымі каштоўнасцямі мы не згубілі самае галоўнае і каштоўнае – сваё ўнутранае святло. Для гэтага неабходна самую сур’ёзную ўвагу ўдзяліць духоўнаму і творчаму набытку. Адзінства гэтых двух пачаткаў з’яўляецца самым правільным, асноўным шляхам да нашага адраджэння – адраджэння чалавека, нацыі, нашай роднай Беларусі. Справядліва заўважана, што ў аснове беларускага пісьменства ляжыць менавіта Божае Слова. Прыемна, што вось ужо ў дваццаты раз да гэтага свята прымеркавана вельмі глыбокае, важнае і патрэбнае ўсім мерапрыемства – Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”. Сёння першым яе прыпынкам у Магілёўскай вобласці стала Круглае, і для нас гэта вельмі вялікі гонар.
Удзельнікі Экспедыцыі – відныя вучоныя, літаратары, дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі міністэрстваў і духавенства сёння побач з намі тут, а таксама праводзяць сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў нашай раённай бальніцы, у Грыбінскім сацыяльным прытулку, гутараць з гарадскімі школьнікамі і настаўнікамі. Яны прывезлі на Кругляншчыну не толькі сваю мудрасць і талент, але і часцінку Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга. За што мы ім шчыра ўдзячны».
На мітынгу таксама выступіў Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Мэта Экспедыцыі — асвяціць дастаўленым у нашу краіну з Іерусаліма некалькі гадоў назад Благадатным Агнём кожнага праваслаўнага чалавека, умацаваць веру і ўзрадзіць духоўную спадчыну Айчыны. Гаварыў ён аб Божай дапамозе ў духоўным адраджэнні нашага народа, а яшчэ аб тым, каб людзі памацнелі менавіта ў сваіх добрых справах.
Вельмі цёплыя, пранікнёныя словы аб прызначэнні Экспедыцыі, аб прапагандзе і адраджэнні духоўнасці навогул гаварыла і Ніна Загорская — непасрэдны кіраўнік Экспедыцыі. Вяла гаворку яна аб адзінстве славянскіх народаў і іх культур. Пра тое, што чалавеку вельмі патрэбны вера і асвета. Як Жыватворны Агонь — свет Боскасці, так і духоўнасць, кніга нясуць у сабе святло, якое мацуе дух як усяго беларускага народа, так і кожнага чалавека паасобку.
Да мікрафона запрашаецца пратаірэй Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска, галоўны захавальнік Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга Сергій Гардун, які, дарэчы, выдатна валодае беларускай мовай. Ён паведаў аб тым, як з Іерусаліма ў Маскву несла Агонь Міжнародная Экспедыцыя “Негасимая Лампада Духовности” па благаславенні яго свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія ІІ на Міжнароднае свята славянскага пісьменства і славянскіх культур у 1992 годзе. 20 мая ў дзень шанавання Жыровіцкай Божай Маці Благадатны Агонь прыйшоў на Беларусь. І ад Яго 21 мая 1992 года была запалена Непагасная Лампада Духоўнасці ў алтары галоўнага праваслаўнага храма нашай дзяржавы – Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.
А яшчэ пратаірэй Сергій расказаў аб той вялікай ролі Праваслаўнай Царквы, якую яна адыграла ў зараджэнні і станаўленні беларускага пісьменства на працягу некалькіх стагоддзяў.
Вядомы беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч пакарыў прысутных сваёй сакавітай беларускай літаратурнай мовай, так што заслухаешся. Невыпадкова потым з ім яшчэ захацелі пагутарыць і многія з вернікаў. Ён заклікаў берагчы Святое Поле, якім не раз станавілася ўся Беларусь, бо праз яе пракаціліся многія беды. І заўсёды гэтае Поле адраджалася з Божай верай, дзякуючы нястомнай працы нашых людзей. Звяртаючыся да кожнага з прысутных, ён пажадаў: «Рабі людзям толькі тое, што хочаш, каб яны рабілі для цябе».
Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч выказалася з захапленнем аб утульнасці і прыгажосці нашага гарадка Круглае, а затым прачытала лірычны верш. Яе голас добра знаёмы нам па перадачах беларускага радыё.
Старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько прынародна перадае кіраўніку Экспедыцыі Ніне Загорскай шкатулку з асвечанай круглянскай зямлёй – для паяднання ў Садах Малітвы як на маршруце, так і непасрэдна ў горадзе Быхаве.
Маё знаёмства з пісьменніцай Нінай Загорскай адбылося некалькі раней, таму яна і звярнулася праз колькі часу з просьбай дапамагчы занатаваць вельмі цікавае ўражанне яе зямлячкі, якія пакінула наведванне ёй Святога Поля.
Зямлячкай аказалася Людміла Шагава, якая з 1984 года жыве ў Круглым, а яе малая радзіма, сапраўды, месціцца ў вёсцы на Брэстчыне, каля якой якраз і знаходзіцца памятная мясціна. У час адной з такіх паездак да родных Людміла Паўлаўна прынесла на Святы Спас яблыкі да вялізнага драўлянага Крыжа, што ўстаноўлены на Святым Полі.
Далей быў сапраўдны цуд: перад жанчынай нібы ад-крываліся залатыя дзверы вышынёй метраў у пяць і адтуль выйшаў высокі чалавек у пазалочаным адзенні…
— Я уражана такім прызнаннем, — толькі і вымавіла расчуленая Ніна Сямёнаўна. — І добра цяпер разумею, што зроблена намі на тым месцы яшчэ далёка не ўсё. Там трэба ставіць царкву. У часы першай Сусветнай вайны ў тых мясцінах тры гады стаяў фронт. Расія сваю вайну тады прайграла. Але памяць пра мужных вояў, якія, як маглі, баранілі сваю Айчыну, павінна жыць.
… Восень, як у народзе кажуць, ездзіць на рабым кані. Пасля надакучлівага дажджу, што скончыўся толькі дзень назад, надвор’е ў Круглым нарэшце было добрым. І настрой адпаведны. Дарожка да самой царквы ўпрыгожана кветкамі: наш Свята-Троіцкі храм сустракае Благадатны Агонь.
У Храме Святой Троіцы (2005 г.) пануе асаблівая атмасфера і цішыня. Лампада з Жыватворным Агнём уносіцца ў алтар. Ад яе запальваюцца лампады храма і свечкі. Пасля малебна настаяцель Свята-Троіцкага храма пратаірэй Генадзій на свечках выносіць Благадатны Агонь да веруючых.
Запальваюцца дзесяткі свечак у руках прыхаджан. І пры гэтым, здаецца, што святлеюць іх твары. Відаць, і сапраўды ў гэты час душы і сэрцы людзей поўняцца дабрынёй і надзеяй.
Усё зачароўвала. Нават наяўнасць пластыкавых бутэлек, усемагчымых скрыняў і слоікаў, з дапамогай якіх «баранілі» свечачкі з трапяткой святыняй — сімвалам духоўнага ачышчэння, дабрыні і спагады да блізкіх — каб данесці яе дадому, асвяціць сваё жытло, здаровых і хворых родзічаў.
Народу прадстаўляецца і другая прыбыўшая на пры-друцкую зямлю Святыня – Загор’е-Сталавіцкая ікона Прасвятой Багародзіцы, якую кладуць на аналой пасярод царквы. У скарбонкі Экспедыцыі кожны жадаючы змог унесці пасільную лепту на пабудову Свята-Пакроўскага храма ў гонар гэтай Іконы на святым полі каля вёскі Загор’е.
Па традыцыі на шляху экспедыцыі ўсе пяць дзён, што яна доўжыцца, штогод садзяцца Сады Малітвы. Закла-дзены ён цяпер і ў Круглым. Непасрэдна на тэрыторыі храма Святой Троіцы высаджана 20 дрэўцаў – у памяць пра ХХ Экспедыцыю “Дарога да Святыняў”.
У той жа дзень шлях паломнікаў быў прадоўжаны. Вечарам іх сустракалі жыхары Дрыбіншчыны. У наступныя дні гэта зрабілі ў Чавускім і Быхаўскім раёнах.
1 верасня Непагасная Лампада Духоўнасці прыбывае непасрэдна ў Быхаў, як канчатковую кропку, дзе і пачнуцца асноўныя святочныя ўрачыстасці, што прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх