Дастойна папрацавалі, прыгожа адсвяткавалі

У суботу, 24 верасня, у г. Мсціславе адбу-дзецца галоўнае свята хлебаробаў магілёўшчыны — фестываль-кірмаш «ДАЖынкі-2016».

У суботу, 24 верасня, у г. Мсціславе адбу-дзецца галоўнае свята хлебаробаў магілёўшчыны — фестываль-кірмаш «ДАЖынкі-2016». А ў мінуўшую пятніцу ў аграгарадку Радча, на цэнтральнай сядзібе ААТ “Друць-Агра”, адбыліся раённыя “Дажынкі”. Гэтым дзвюм падзеям прысвечаны і наш сённяшні тэматычны нумар.
Надвор’е зранку не абяцала арганізатарам і ўдзельнікам свята нічога добрага: з зацягнутага шэрымі восеньскімі хмарамі неба сыпаў даволі спорны дождж. Праўда, к 12 гадзінам, а менавіта на такі час быў назначаны пачатак мерапрыемства, ён спыніўся. І святочная дзея на пляцоўцы перад Радчанскім сельскім Домам культуры пачалася без спазнення.
Адкрываліся раённыя “Дажынкі-2016” урачыстым шэсцем дэлегацый сельгаспрадпрыемстваў ад канторы гаспадаркі да месца ўрачыстасцей. Першымі ў парадным страі ішлі на чале са сваім кіраўніком Сяргеем Сазонавым прадстаўнікі ААТ «Друць-Агра”. І не толькі як гаспадары свята, але і як пераможцы раённага працоўнага спаборніцтва на хлебнай ніве. Механізатары сельгаспрадпрыемства арганізавана, у сціслыя тэрміны правялі ўборку ўраджаю. З кожнага гектара тут сёлета намалочана па 58,6 цэнтнера зерня. Гэта лепшы на Кругляншчыне паказчык. Найвышэйшы ў “Друці-Агра” і паказчык па выхаду зерня ў разліку на 1 бала-гектар. Прысутныя віталі парадны “разлік” гаспадаркі дружнымі апладысментамі.
Другімі ў святочнай калоне ішлі ўдзельнікі раённых “Дажынак” з ПСУП “Круглянскі-Агра” на чале з намеснікам дырэктара Міхаілам Бабковым. Кожны гектар хлебнай нівы даў сваім руплівым гаспадарам па 57 цэнтнераў зерня.
Парадавала шчодрым ураджаем зямля сёлета і працаўнікоў ААТ “Круглянскі Рассвет”. Дэлегацыю лепшых працаўнікоў гэтага сельгаспрадпрыемства ўзначальваў яго дырэктар Дзмітрый Зелянкевіч. Па 54,5 цэнтнера хлеба даў тут кожны гектар. Дружнымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікі фестывалю-кірмашу і шматлікія госці, якія прыехалі ў Радча з усяго раёна, таксама дэлегацыі ААТ “АСБ-Агра Цяцерына”, СВК “Іскра” і “Комсенічы”, КСУП “Някрасава-Агра”, якія ішлі ў святочнай калоне на чале са сваімі кіраўнікамі Аляксандрам Шыпіным, Дзянісам Кейзеравым, Аляксандрам Лысянковым і Аляксандрам Паддубскім.
“Шчыруй, зямля, ты гэта заслужыла,
Багаты ўраджай сабраў Круглянскі край.
Сустракайце, з павагай, працоўныя людзі,
Духмяны дажыначны наш каравай!”
Пасля гэтых слоў вядучых урачыстага мерапрыемства – Багатухі і Багача – дзяўчаты ў нацыянальных уборах уручылі галоўны сімвал “Дажынак” кіраўніку раёна – старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта Анатолю Шчуплянкову. Прысутныя віталі гэтую дзею шчырымі апладысментамі.
На пачатку ўрачыстасцяў вядучыя свята прадставілі шматлікім яго ўдзельніккам тых, хто прыехаў раздзяліць з хлебаробамі Кругляншчыны радасць паспяховага завяршэння жніва. Акрамя кіраўніка і членаў раённага выканаўчага камітэта, кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў у імправізаваным прэзідыўме прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Рыжкоў, галоўны інспектар працы Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анатоль Буйло, а таксама дэлегацыя ад аграрыяў суседняга Талачынскага раёна – начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Талачынскага райвыканкама Юлія Гулідава, дырэктар ААТ “Друцк-Агра” Анатоль Хадорык і дырэктар ААТ “Талачынскі райаграсервіс” Віктар Шчуплянкоў.
Зала сустракала гасцей апладысментамі. З прывітальным і падзячным словам да герояў і ўдзельнікаў “Дажынак” звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Л. Шчуплянкоў. Анатоль Леанідавіч сказаў шчырае дзякуй усім, хто самааддана працаваў для таго, каб сельгаспрадпрыемствы і раён у цэлым сабралі важкі ўраджай зернавых і зернабабовых культур. Зладжана і рытмічна, як і заўсёды, дзейнічаў увесь уборачны канвеер у сельгас-прадпрыемствах раёна. Жніво праведзена ў сціслыя тэрміны. У гэтым – заслуга тых, хто шчыраваў на камбайнах, адвозіў збожжа на зернетакі, дапрацоўваў зерне на сушыльных комплексах.
Падзякаваўшы лепшых земляробаў за старанную працу, Анатоль Леанідавіч сказаў аб тым, што на дасягнутым спыняцца не варта. У сельскагаспадарчай галіне Кругляншчыны ёсць патэнцыял для таго, каб атрымліваць яшчэ больш важкія вытворчыя вынікі. І не толькі на хлебным полі, але і ў нарыхтоўцы кармоў, жывёлагадоўлі. І мы павінны зрабіць усё для таго, каб рэалізаваць яго.
Затым адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўра-джаю. Пад апладысменты прысутных кіраўнік раённай “вертыкалі” уручыў дыпломы райвыканкама за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2016 годзе і грашовыя прэміі кіраўнікам ААТ “Друць-Агра”, ПСУП “Круглянскі-Агра” і ААТ “Круглянскі Рассвет”, калектывы якіх занялі адпаведна 1, 2 і 3 месцы.
У спаборніцтве майстроў жніва першае месца прысуджана камбайнаваму экіпажу Ігара Кір’янава з ПСУП “Круглянскі-Агра”, другое і трэцяе – экіпажам Юрыя Лугакова (ААТ “Друць-Агра”) і Генадзя Калдушкі (ПСУП “Круглянскі-Агра”). Усе яны адзначаны грашовымі прэміямі.
Грашовыя прэміі за тры прызавыя месцы кіраўнік раёна ўручыў і вадзіцелям ААТ “Круглянскі Рассвет” Мікалаю Бабарыкіну і Аляксандру Асіпёнку, а таксама Васілю Ежгурову з ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”.
Дыпломамі і грашовымі прэміямі адзначаны лепшыя калектывы зернесушыльных комплексаў. Першае месца прысуджана брыгадзе ЗСК ПСУП “Круглянскі-Агра” (старшы машыніст Віктар Верхаводкін), другое і трэцяе – калектывам ЗСК ААТ “Друць-Агра” і ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” (старшыя машыністы Міхаіл Станкевіч і Генадзь Блашкевіч).
Самыя шчырыя і добрыя словы ў адрас працаўнікоў зямлі круглянскай сказаў у сваім выступленні начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, які, дарэчы, у свой час працаваў у нашым раёне. Ён зазначыў, што ў нас жывуць вельмі шчырыя і працавітыя людзі, якія сваімі мазолістымі рукамі прымнажаюць славу Кругляншчыны. Пад апладысменты прысутных Уладзімір Рыжкоў уручыў Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама трактарысту-машыністу ПСУП “Круглянскі-Агра” Леаніду Кубека. Падзякі аблвыканкама вынесены ва-дзіцелям ААТ “Круглянскі Рассвет” Мікалаю Бабарыкіну і Аляксандру Асіпёнку. Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны трактарысты-машыністы ААТ “Друць-Агра” Юрый Лугакоў, КСУП “Някрасава-Агра” Мікалай Плісікаў, СВК “Іскра” Аляксандр Вырвіч і СВК“Комсенічы” Станіслаў Кулік, а таксама вадзіцель ПСУП “Круглянскі-Агра” Васіль Клімкоў.
Уладзімір Рыжкоў уручыў таксама Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Гэтай узнагародай за цеснае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, дапамогу і падтрымку ўстаноў сістэмы адукацыі адзначаны старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Шчуплянкоў. Падзяка ўручана за дзейсную аператыўную работу са школьнікамі і інспектару РАНС Алесі Кароўкінай.
Са словамі віншавання да герояў і ўсіх удзельнікаў свята звярнуўся і тэхнічны інспектар працы Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатоль Буйло. Ён уручыў нагрудны знак “За заслугі” Беларускага прафсаюза работнікаў АПК вадзіцелю СВК “Іскра” Алегу Кастрову, а таксама медаль “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” механізатару ПСУП “Круглянскі-Агра” Ігару Кір’янаву. Падзякай і прэміяй абкама прафсаюза работнікаў АПК адзначаны вадзіцель СВК “Комсенічы” Ігар Яўсееў.
На жніве-2016, як і кожны год, у раёне працавала шмат маладых механізатараў. Лепшыя з іх у гэты дзень былі дастойна адзначаны. Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны экіпаж зернеўборачнага камбайна ААТ “Друць-Агра” у складзе Дзмітрыя Мацюшэўскага і Аляксандра Валентава. Грашовыя прэміі ўручаны таксама членам маладзёжных камбайнавых экіпажаў ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” у складзе Рамана Пасюкова і Аляксандра Нашыванкіна, Аляксандра Фалецкага і Яўгена Сачыловіча. Грашовымі прэміямі адзначана і праца маладых вадзіцеляў Максіма Шпілеўскага (ПСУП “Круглянскі-Агра”), Сяргея Рассохава (ААТ “Круглянскі Рассвет”) і Віктара Кудраўцава (ААТ “Друць-Агра”).
Быў пад час афіцыйнай часткі мерапрыемства і яшчэ адзін урачысты момант. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2016 г. ордэнам Маці ўзнагароджана ў ліку іншых жанчын краіны метадыст раённага Дома рамёстваў Вольга Пабялусцік, якая выхоўвае пяцёра дзяцей. Высокую ўзнагароду са словамі шчырага віншавання ёй уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Шчуплянкоў.
Вялікая група лепшых працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна адзначана таксама грашовымі прэміямі, якія ўручылі ім кіраўнікі гаспадарак.
На працягу ўрачыстай часткі святочнага мерапрыемства са сцэны гучалі для ўдзельнікаў свята песні ў выкананні лепшых творчых калектываў раённага Дома культуры. Увазе ўдзельнікаў і гасцей “Дажынак” была прадстаўлена таксама відовішчнае танцавальна-харэаграфічная праграма.
Круглянскія “Дажынкі-2016” атрымаліся на славу. Хлебаробы Кругляншчыны яшчэ раз паказалі, што яны ўмеюць не толькі самааддана працаваць на палетках, але і годна і прыгожа святкаваць.
Рэпартаж вялі Мікалай ВАДАП’ЯН
і Аляксандр ПАЎЛАЎ (фота).

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх