ДВА ЛЁСЫ ЖАНОЧЫХ, ДЗВЕ ДОЛІ… ВАРОЖАЯ ІХ НЕ ЗЛАМАЛА НЯВОЛЯ

Еўдакія Елісееўна Зыкава і Ніна Гаўрылаўна Чарнякова нарадзіліся, выраслі і ўсё жыццё пражылі ў вёсцы Новая Радча. Падобных лёсаў не бывае, або вельмі і вельмі мала.

Еўдакія Елісееўна Зыкава і Ніна Гаўрылаўна Чарнякова нарадзіліся, выраслі і ўсё жыццё пражылі ў вёсцы Новая Радча. Падобных лёсаў не бывае, або вельмі і вельмі мала. Лёсы гэтых жанчын аб’ядноўвае адно: абедзьве яны ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі нямецкімі вязнямі, частку самай непаўторнай пары дзявоцтва правялі ў палоне.
Новая Радча прыціхла, быццам заснула пад полагам снежнай цішыні. Пражываюць у вёсцы ў асноўным адны пенсіянеры, працаздольных людзей мала. Летам тут больш ажыўлена: наязджаюць дачнікі. Жывапісныя мясціны, побач Друць, зона адпачынку. Зімой жа ўсё замірае і пустуючыя дачы чакаюць цёплай пары.
Спачатку я адшукала хату Еўдакіі Зыкавай. Яе паказаў мне мужчына, які прабіраўся па паўзамеценай снегам вуліцы.
— Вунь там, за калодзежам з правага боку, домік, прыгожа пафарбаваны, — патлумачыў ён, — у яе такое акуратнае жыллё, адразу заўважыце.
Сцяжынка да ганку была пратаптана. А сама гаспадыня з рані-цы паліла ў печы, рыхтавала для сябе няхітры сняданак. Падкідвала ў полымя сухія паленцы. Зыркі агонь клаў водбліскі на сцены, на простыя чорна-белыя фота-здымкі ў рамцы, на гадзіннік, які мерна адлічваў час. Ад гэтага святла і цяпла печы ў хаце рабілася ўтульна, а з вуліцы на шыбіны ляпіў снег.
— Чатырнаццаць гадоў я ўжо адна жыву, — пачала размову Еўдакія Елісееўна, запрашаючы прысесці. Дажываю век, восем-дзесят чацвёрты пайшоў ужо. Вайна ўмяшалася ў жыццё, многае не збылося з-за яе праклятай. Не дай Бог нікому перажыць тое, што мы перажылі…
Тры гады ёй усяго было, калі памерла маці. Бацька, які застаўся ўдаўцом ад першай жаніцьбы, калі сыходзіўся з маці, меў траіх дзяцей. З ёй нажыў яшчэ трое і зноў аўдавеў. Ён узяў на сябе клопат па выхаванню дзяцей, умеў рабіць і жаночую, і мужчынскую работу. А бліны і пышкі выпякаў такія смачныя, што суседскія жанчыны прыходзілі да яго павучыцца кулінарнаму майстэрству.
Пракацілася па шляху вайна, уварвалася ў жыццё кожнага чалавека горам і слязьмі. Зводны брат Еўдакіі, старшы лейтэнант Аляксандр Драздоў служыў да вайны ў Каўнасе. На пачатку яе адразу трапіў на фронт, апынуўся ў акружэнні. Не хацелася яму ўспамінаць, як дайшоў пякельнымі шляхамі да роднага котлішча. Толькі не меў права ў такія хвіліны адседжвацца дома кадравы ваенны. Па першай магчымасці ён наладзіў сувязь з партызанамі і пайшоў у атрад брыгады С. Жуніна. А ў хуткасці партызанам стаў і другі брат Еўдакіі, Міхаіл.
Пра тое, што сям’я Драздовых – партызанская сям’я, даведаліся ворагі. У першы раз, калі ў хату ўварваліся паліцаі, Еўдакія з сястрой паспелі ўцячы і схвацца ў падпечку ў суседзяў. Старога бацьку забралі і павезлі ў турму ў Круглае. Вынеслі з хаты і пагрузілі на калёсы ўсё нажытае дабро, забралі жывёлу.
На наступны дзень дзяўчаты вярнуліся ў хату і таксама трапілі ў лапы здраднікаў.
— Спачатку прывезлі нас у гестапа ў Круглае, пасля пераправілі ў Талачын, — успамінае Еўдакія Елісееўна. – Святло ад полымя ў печы кладзецца на яе твар, па маршчынках сцякае скупая горкая сляза. – Колькі таго жыцця адпушчана чалавеку, а перажытага на два вякі з ліхвой хапіла б.
З Талачына перавезлі ў Барысаў. Да гэтай пары перад вачыма цагляныя шэрыя сцены, жалезныя глухія дзверы, маленькія вокны, праз якія амаль не пранікала святло. Бляшанкі з-пад кансерваў на ўваходзе: у іх зняволеным налівалі ежу, стогны пабітых, скалечаных людзей і вокрыкі нелюдзяў, кроў на сценах. Кожную раніцу пад вароты пад’язджаў “чорны варанок”. Ён вазіў арыштаваных на допыт.
Вазілі на допыт і пятнаццацігадовую Дусю. Білі моцна. І да гэтай пары ные на перамену надвор’я адбіты бок. Пратрымалі дзяўчат у Барысаўскай турме больш за паўгода. Была ўжо зіма, калі вывелі з-за кратаў. Спачатку везлі ў закрытай машыне, пасля пагрузілі ў таварняк, не раўнуючы, як скаціну. Для важных патрэб на ўсіх адзін паставілі ў таварняку цэбар, і ў дарозе зусім не кармілі. А везлі недзе больш тыдня. Часта таварняк бамбілі, але палонных з яго і ў час бамбёжкі не выпускалі. Кожны раз ім думалася, што ўсё – канец жыццю. Спыніліся ў горадзе Люкенвальдзе. Там палонных вязняў размясцілі ў бараках, абнесеных калючым дротам. Пад канвоем ганялі на завод. Еўдакія стаяла за такарным станком больш чым па паўсутак. Многія падалі, не вытрымлівалі здзекаў, і тады ворагі іх дабівалі. Кармілі вязняў цёртай бручкай. Адзін раз у суткі давалі маленькі кавалачак хлеба і адзін раз у тыдзень параную ў мундзірах бульбу. Старэйшая сястра шкадавала Еўдакію і аддавала ёй некалькі сваіх бульбін. Падтрымка дапамагала выжыць.
— Да гэтай пары дзіўлюся, як гэта засталіся мы жывыя, — Еўдакія Елісееўна зноў змахнула няпрошаную слязу, — вызвалілі нас амерыкан-скія войскі, накармілі – мы ж столькі часу сапраўднай ежы не бачылі. Пасля пераправілі на радзіму. Вярнуліся ў родную вёску худыя, знясіленыя, але, дзякуй Богу, жывыя.
Крыху аправіўшыся, Еўдакія па-ехала ў Магілёў да сястры, уладкавалася на працу на швейную фабрыку імя Валадарскага.
— Многае не збылося, таму што вайна ўмяшалася ў жыццё. – Еўдакія Елісееўна ўздыхае, паўтараючы гэтыя словы.– Я вось марыла, каб вучыцца, а яна памяшала, пасля вайны ўжо было не да вучобы. Хацела я вывучыцца і ў арміі служыць, вельмі ўсё вайсковае люблю. І цяпер, калі парад вайсковы па тэлевізары паказваюць, не магу адарвацца ад экрана, усё гляджу. – Яна змаўкае на хвіліну, каб суладаць з думкамі. – І муж у мяне быў ваенны. Старшы сяржант Іван Зыкаў праходзіў звыштэрміновую пісарам пры штабе. Там, у Магілёве мы пазнаёміліся і згулялі вяселле. Пасля я ўгаварыла яго пераехаць у вёску. Добра мы жыццё пражылі. Іван меў залаты характар і залатыя рукі. Гэта ён сам сваімі рукамі гэтую хату пабудаваў, усё давеў да ладу. Паважалі і цанілі яго на вузле паштовай сувязі, дзе ён працаваў спачатку старшым тэхнікам радыёвузла, а пасля начальнікам. Дваіх дачушак выгадавалі мы з Іванам. Наталля і Людміла жывуць у Магілёве. Маю траіх унукаў, якія на канікулы да мяне ў вёску прыязджаюць. Асабліва Саша, яму чатырнаццаць, любіць бываць у мяне. І мне з ім цікава, сум знікае. Але ўсё роўна цяжка прымірыцца з тым, што няма на свеце майго Захаравіча. Чатырнаццаць гадоў ужо нішто не можа запоўніць той пустоты, што засталася пасля яго смерці.
— А да дачок пераехаць не жадаеце? – задаю пытанне.
— Не, пакуль сілы ёсць, хачу быць у сваёй хаце, — прамовіла пераканаўча Еўдакія Елісееўна і зноў падкінула ў печ паленцы, успыхнула полымя. І мне не хацелася пакідаць утульную хату і гаваркую гасцінную бабулю. Але чакала яшчэ сустрэча і з Нінай Гаўрылаўнай Чарняковай. Таму пажадаўшы здароўя і дабрабыту ў новым го-дзе, паспяшалася развітацца.
… Хата Ніны Чарняковай, дзе яна пражывае разам з дачкой Тамарай, амаль крайняя ў вёсцы, і да яе спатрэбілася вяртацца назад праз вёску. Ніна Гаўрылаўна спачатку вельмі расхвалявалася, цяжка і ёй успамінаць сваё мінулае. У нямеччыну яна трапіла зусім па-іншаму, чым Еўдакія Зыкава, але і ёй з ліхвой давялося паспытаць гора.
— У Германію мяне забіралі двойчы, — нарэшце, гаспадыня крыху супакоілася і пачала гаварыць. – У першы раз учынілі ў вёсцы паліцаі аблаву на моладзь. Схапілі і мяне, пасадзілі на калёсы, а маці ўхапілася за іх рукамі, галосіць і не адпускае. Тады паліцай з усяе сілы перацягнуў яе некалькі разоў пугай па спіне і па руках і пагнаў каня. Але ў дарозе я захварэла на тыф і з Талачына мяне адпусцілі дадому.
Ішоў ужо 1943 год, і ў вёску зноў наехалі здраднікі, сабралі моладзь і пагналі чысціць магістраль ад снежных заносаў. Мы і падумаць не маглі, што назад у вёску не вернемся. Нас было чацвёра дзяўчат з Новага Радча: Ева Цішурова, дзве Веры Драздовых і я. Завезлі нас у Талачын, пагрузілі ў таварняк і пачаўся наш гаротны доўгі шлях у нямеччыну. Ехалі больш тыдня і за гэты час толькі адзін раз канваіры пры стаянцы ў якімсьці тупіку прыадчынілі дзверы таварняка і кінулі некалькі кавалкаў хлеба. А мы дзялілі яго па крошачцы, змешваючы са слязьмі. Прывезлі вязняў у невялікі гарадок, дзе пачалі разбіваць па групах.
Мы ўвесь час галасілі, учапіўшыся адна за адну, і казалі, што мы сёстры, прасілі не разлучаць.
Ім пашанцавала: не разлучылі, адправілі працаваць падсобнымі рабочымі на кухню, дзе гатавалі ежу для ваеннапалонных. На іх плечы лягла самая цяжкая праца: калолі дровы, насілі ваду, мылі падлогу, пасуду. Поварам на кухні працаваў француз, які шкадаваў і тайком падкормліваў вязняў.
І яшчэ ў адным ім пашанцавала: у гаспадара кухні быў знаёмы немец, які знаходзіўся на той час у Круглым. Дзяўчаты пісалі пісьмы родным, а той слаў іх немцу, які перадаваў пасланні ў родныя хаты вязняў.
— Таму дома ведалі, што мы жывыя, а мы ведалі, што адбываецца ў вёсцы, — казала Ніна Гаўрылаўна, выціраючы вочы. Яна гэтаксама, як і Еўдакія Елісееўна, не можа ўспамінаць той час без слёз. – Вызвалілі нас амерыканцы ў 1945 годзе. Мы, чацвёра, усе разам і дамоў вярнуліся. Няма ўжо ў жывых дзяўчат, якія разам са мной у палоне былі. Адной мне са сваімі ўспамінамі жыць. Бацька мой у вайну загінуў, маці засталася жывая, дачакалася дачку. Брат Пётр таксама вярнуўся з фронту .
І я тут, у Новым Радчы, замуж выйшла, працавала спачатку ў калгасе, пасля санітаркай у ЦРБ, муж кавалём быў у гаспадарцы. Выгадавалі мы разам з ім сына і дзвюх дачок. Міхаіл жыве ў Сянно Віцебскай вобласці, Людміла — у Круглым, а Тамара мяне даглядае. Я і не прыкмеціла, як жыццё прамільгнула. Ніна Гаўрылаўна замоўкла на хвіліну, каб зноў сабрацца з думкамі, бо тое мінулае ў яе быццам цяжкае каменне на сэрцы, не скінуць гэты груз шмат гадоў.
— Вайна праклятая! Колькі лёсаў яна паламала, пакалечыла, колькі жыццяў адабрала.
Ніна Гаўрылаўна праводзіла мяне да дзвярэй. Я зноў апынулася на заснежанай вясковай вуліцы. Снег ляпіў у твар, дзьмуў вецер, але цяпер ён здаваўся не такім калючым, а чысты снег радаваў. Я не магла ўявіць сабе той час, калі па гэтай ціхай вулачцы грукаталі каваныя боты, але добра разумела словы дзвюх былых вязняў, яны быццам ляцелі ўслед за мной разам з завірухай: добра жыць на свеце ў любое надвор’е, калі ў міры, калі без вайны!
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость
Культура

На «Славянский базар в Витебске» подано уже более 300 заявок от волонтеров

10 мая 2024
Читать новость
Спорт

«Аталанта» разгромила «Марсель» и вышла в финал Лиги Европы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Конкурс военно-патриотической песни «В песнях останемся мы» прошел сегодня в Круглом

1 мая 2024
Стрелка вверх