ГАНДАЛЬ ІШОЎ БОЙКА
30 СНЕЖНЯ, У САМЫ ПЯРЭДАДЗЕНЬ НОВАГА ГОДА
НА ЦЭНТРАЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ РАЙЦЭНТРА АДБЫЎСЯ СВЯТОЧНЫ КІРМАШ.
30 СНЕЖНЯ, У САМЫ ПЯРЭДАДЗЕНЬ НОВАГА ГОДА
НА ЦЭНТРАЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ РАЙЦЭНТРА АДБЫЎСЯ СВЯТОЧНЫ КІРМАШ.
На гэты раз апрача гандлёвых прадпрыемстваў райпа ўдзел у ім прынялі сельгаспрад-прыемствы раёна. Лепш за ўсіх, па прызнанню пакупнікоў і арганізатараў кірмашу, падрыхтаваліся да выязнога гандлю ў СВК “Комсенічы”. Па-святочнаму была аформлена аўтамашына, што прыбыла з гэтай гаспадаркі. Сельгаспрадпрыемства прывезла на продаж у Круглае некалькі відаў сваёй прадукцыі. А найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася свініна.
Багаты асартымент прадставіў на кірмаш філіял “Круглянскі” ААТ “Агракамбінат “Пры-дняпроўскі”. З аўтамашыны гаспадаркі бойка ішоў гандаль зернем, мукой, бульбай. Апрача гэтай прадукцыі сельгаспрадпрыемства прывезла яшчэ і ялавічыну.
Пастараліся і іншыя калектывы СВК. Пераднавагодні кірмаш атрымаўся. Кожны пакупнік, што прыйшоў на плошчу, дзе быў разгорнуты гандаль, змог зрабіць патрэбную пакупку. Увесь дзень на плошчы іграла вясёлая музыка. Не псавала настрой нават снежнае надвор’е.
Фота Ю. Кавалёвай.