Я — з сям’і сельскіх працаўнікоў

Дзень выдаўся цёплым. Сонечныя промні высвечвалі густую сакавітую траву, якую з апетытам скублі каровы. Ранішняя дойка закончылася, і рагулі зноў разыш-ліся па шырокім выпасе.

Дзень выдаўся цёплым. Сонечныя промні высвечвалі густую сакавітую траву, якую з апетытам скублі каровы. Ранішняя дойка закончылася, і рагулі зноў разыш-ліся па шырокім выпасе. У перасоўным палявым доміку для жывёлаводаў было ўтульна, у адчыненыя дзверы ветрык прыносіў водар палявых траў.
Размаўляючы з загадчыцай фермы Ірынай Берасневай, я пачула ад яе добрыя словы пра аператара машыннага даення Таісію Ласянкову, а праз хвіліну і сама яна падыйшла да нас. Тут мы з ёй і пагутарылі. Ад размовы засталіся самыя найлепшыя ўражанні.
З першых яе слоў стала зразумела, што перада мной чалавек, які па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю справу і ўкладвае ў яе не толькі старанне і вопыт, але і часцінку душы.
— Я з вясковай сям’і,– пачала расказваць даярка, — да працы ў жывёлагадоўлі з маленства прывыкла, бо мама і тата на ферме рабілі, а я ім дапамагаць бегала. Жыла наша сям’я ў вёсцы Гаваракі Шклоўскага раёна. Прыйду са школы, пераапрануся — і на ферму. Памятаю, маміны сяброўкі па працы хвалілі і казалі, што з мяне добрая даярка атрымаецца. Так яно і выйшла, але не адразу, бо, закончыўшы школу, як і многія, я ў горад падалася, пайшла вучыцца на кандытара. Потым працавала па спецыяльнасці. А пасля лёс закінуў на Кругляншчыну, муж мой Сяргей– з Казіміроўкі родам, а жывём мы па вуліцы Жуніна. Цёплай парой на веласіпедзе на работу дабіраюся, у зімовы час машынай падвозяць. Чатырнаццаць гадоў ужо на гэтай ферме адпрацавала. Паспрабавала было перайсці на іншае месца працы, у жылкамгас уладкавалася, дзе і муж працуе. Але вельмі хутка засумавала без сваіх каровак і вярнулася назад на ферму.
Гэтыя яе словы яшчэ раз па-цвердзілі тое, што Таісія любіць жывёлу, умее абыходзіцца з ёй. І вынікі добрыя. У цяперашні час сярэднясутачны надой на адну карову ў групе складае 20,5 кілаграма.
–А каб вы бачылі, якія ў мяне цяляткі ладненькія, — з радасцю і настроем працягвала апавядаць пра свае клопаты,– мае сяброўкі павезлі малако на ферму, каб напаіць малых. Ну а потым дзённы перапынак, трэба ж і ўласную гаспадарку дагледзець. У вёсцы, каб добра жыць, трэба працаваць. Хочацца і дзецям нечым дапамагчы. У мяне дзве дачкі — Марына і Вольга, абедзьве жывуць у Круглым, маю дваіх унукаў — Максімку і Настачку.
Вось так, у клопатах і працы, бяжыць непрыкметна час. Таісія Ласянкова кожную раніцу з добрым настроем спяшаецца на ферму. І ладзіцца ўсё ў жанчыны – і на рабоце, і ў жыцці.
С. Варапаева.
На здымку: Т.В. Ласянкова.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх