Я — З ВОГНЕННАЙ ВЁСКІ ГОЕНКА

У памяці Мікалая Аляксеевіча Дасевіча шумяць, не сціхаюць ля лесу за вёскай Гоенка два старыя дубы і клён. Цягнуць, цягнуць яны ўверх да святла каржакаватае вецце і моляць, моляць сусвет аб міры.

У памяці Мікалая Аляксеевіча Дасевіча шумяць, не сціхаюць ля лесу за вёскай Гоенка два старыя дубы і клён. Цягнуць, цягнуць яны ўверх да святла каржакаватае вецце і моляць, моляць сусвет аб міры. Там, пад іх шатамі ў 1942 годзе пахавалі аднавяскоўцаў і радню Мікалая Аляксеевіча, расстраляных ворагамі. Тое, што адбывалася ў лясным куточку ў снежні 1942 года, страшна не толькі перажыць і успамінаць, а нават і ўявіць сабе. Мікалай Аляксеевіч шмат гадоў жыве з гэтай горкай памяццю. І сніцца яму начамі горкае полымя, якое знішчае родную вёску, блізкіх людзей. Чырвоныя галавешкі ляцяць на чорны снег.
Перад самай вайной сям’я Дасевічаў пераехала з Гоенкі ў вёску Паўлова. Бацьку прызначылі старшынёй калгаса імя Леніна. Аляксей Аляксеевіч быў актывістам, паважаным на вёсцы чалавекам. Да яго ішлі за парадай і падтрымкай людзі. У калгасе працавала і маці , Кацярына Сяргееўна. З пяцярых дзяцей Мікалай быў самым старэйшым. У 1941 яму споўнілася дванаццаць.
Немцы забралі бацьку, павезлі ў гестапа ў Круглае. Але Аляксею Аляксеевічу цудам пашанцавала вырвацца з фашысцкіх лап.
— Печ мяне выратавала, — расказваў ён пасля Мікалаю.
Немцы, упэўненыя ў сваёй хуткай перамозе, у першыя месяцы вайны нават ля турмы не выстаўлялі аховы. Бацьку і яшчэ некалькіх арыштаваных трымалі ў будынку былой канторы, дзе доўгі калідор упіраўся ў акно, якое выходзіла ў закінуты глухі сад. У пакоі, дзе знаходзіліся арыштаваныя, упрытык да сцяны стаяла печ: пячная сцяна абагравала і калідор. Бацьку вадзілі на допыт, білі, дапытваліся, дзе схавана калгаснае зерне. Пасля чарговага допыту ён даведаўся, што правядзе ў турме сваю апошнюю ноч: раніцай — расстрэл.
Дзверы зачыніліся, шчоўкнуў замок у дзвярной скважыне, прагрукацелі па калідоры каваныя боты — і ўсё сціхла. Праз шчылінку ў зарашочаным і забітым дошкамі вакне было відаць, як цёмная жнівеньская ноч сыпала ніц на зямлю мільярды знічак. Загадай у такую ноч жаданне — і яно абавязкова збудзецца. Але што было загадаць ім, зняволеным, пабітым, жыццё якіх ужо вісела на валаску.
Бацька перавёў позірк на печ і раптам ажывіўся.
— Хлопцы, давайце паспрабуем выбрацца адгэтуль!
— Якім чынам?
— Праз дымаход!
— Бацька адчыніў шырокую топку ўнутры печы, залез у сярэдзіну і тады зразумеў: вельмі вузкі пралаз, праз яго не праціснуцца нават яму, хударляваму.
Але пакідаць задумку не хацелася. А час ішоў. Паспрабаваў зварушыць цэглу – не паддаецца. І тут рука намацала дзверку душніка. Ён некалькі разоў націснуў на душнік з усяе моцы. Цэгла не вытрымала, зварухнулася з месца. Далей давялося асцярожна вымаць цэглу, расшыраць лаз. Пад раніцу палонныя выбраліся праз разабраны дымаход на дах, а з яго сіганулі ў сад. Воля. Але куды ісці. На шляху бацька натыкнуўся на забітага немца (нядаўна быў бой – аўт.), забраў вінтоўку і зноў пайшоў лесам. Ён ведаў, што немцы пачнуць шукаць іх раніцай, калі раскрыюцца ўцёкі, дамоў ісці было небяспечна. Тры дні прасядзеў у пасыраўскім лесе, а пасля пайшоў у Гоенку да родных. Там з болем даведаўся: немцы расстралялі яго старога бацьку. Аляксей Дзямідавіч дапамагаў акружэнцам і нехта данёс пра тое немцам.
Бацька зразумеў, што і ў Гоенцы яму заставацца нельга. Запасся ежай, узяў з сабой дабытую вінтоўку і пайшоў у лес на пошукі партызан. Толькі дзе знайсці тую маленькую групу лясных змагароў, ад дзеяння якой немцы кідаліся ў паніку. Прахадзіўшы нямала па лесе, ён страціў усялякую надзею сустрэцца з імі, і тады зусім нечакана на глухой паляне, заросшай ядлоўцам, пачуў вокліч: “Стой! Хто такі?”.
Бацька здагадаўся своечасова адкінуць убок нямецкую вінтоўку: «Свой я, хлопцы!».
Ён доўга тлумачыў партызанам, хто ён і адкуль, чаму пайшоў у лес. І толькі калі пачулі яны, што ён сын забітага Аляксея Дзямідавіча, адразу змянілі свае адносіны, памякчэлі. Бацька папоўніў маленькі атрад мсціўцаў.
А ў хуткасці адбылося непрадбачанае: хтосьці з ягаднікаў данёс паліцаям, што знайшоў у лесе партызанскую зямлянку, дакладна апісаў месца.
Ціхім жнівеньскім поўднем партызаны вырашылі паабедаць і ўсе са-браліся ў зямлянцы. Яны і не думалі, што карны атрад, каля паўсотні фрыцаў, акружае паляну. Застрачыў кулямёт.
Кулі ўразаліся ў насціл зямлянкі.
—Не здавацца, хлопцы! — загадаў камандзір групы Сяргей Жунін.
Ён першым адкрыў агонь з аўтамата, астатнія білі з вінтовак. Пад прыцэльным агнём фрыцы не маглі падступіцца да зямлянкі.
— Падрыхтаваць гранаты, — загадаў С. Жунін, — і рвацца наперад з моцным крыкам: “Ура!”.
Ад нечаканасці немцы ўпусцілі момант. Кінуўшы ў ворага гранаты, партызаны рванулі ў лес. Усе засталіся жывыя, бацьку зачапіла асколкам, але раненне было не цяжкае.
А Мікалай з маці і меньшымі дзецьмі ў гэты час заставаліся ў Паўлове. У хату штодня наведваліся паліцаі. Жыццё для сям’і зрабілася кашмарам. Ворагі шукалі бацьку, дапытвалі маці, палохалі дзяцей. Маці сказала Мікалаю: “Ідзі, сынок, у Гоенку, можа хоць ты застанешся жывы”. І Мікалай пайшоў адзін пехатой у аддаленую вёску. А праз тыдзень вярнуўся назад, прынёс ад цёткі вядро мукі. Сям’я моцна галадала, ворагі вынеслі з хаты ўсё.
— У чарговы раз уварваліся ў хату паліцаі. Яны моцна білі маці, заціскалі пальцы рук у дзверы.
— Кажы, дзе бандыт?!
Нічога не даведаўшыся, загадалі не выходзіць з хаты.
— Будзем паліць вас праз га-дзіну, — удакладніў адзін з іх.
Але на шчасце здраднікі ў той дзень больш не з’явіліся. Вечарам маці пасадзіла меньшых дзяцей на самаробную каляску і пешшу падалася ўцякаць ад бяды ў Гоенку, не ведаючы, што там таксама іх чакае бяда.
Пажылі некаторы час у бабулі. Гоенка была вёскай, дзе ўсе жыхары дапамагалі партызанам. На пачатку снежня партызаны папярэдзілі вяскоўцаў, каб хаваліся ў лесе, немцы збіраюцца ўчыніць расправу.
Жылі ў лесе ў буданах тыдзень — ціха. А пасля, калі ўжо крыху супакоіліся, раніцай на шляху пачулася страляніна. Людзі пакінулі буданы, адыйшлі далей ў гушчар. Калі звечарэла, вярнуліся назад, палеглі спаць. І тады зноў непадалёку пачуўся брэх сабак і страля-ніна.
– Уцякайце, — крыкнуў нехта. Людзі кінуліся ў гушчар да балота. А маці пакуль пабудзіла дзяцей, падняла меншых Галю і Лёню, каля стаянкі ўжо нікога не засталося. Дагналі суседа Фядоса. І разам з ім пайшлі ў Руддзё, замшэлае балота. Пад раніцу выйшлі на гоенскае поле, зашыліся ў стог сена, крыху сагрэліся. А пасля ўбачылі, што палыхае вёска. Вылезлі з сена і зноў падаліся на балота, залеглі за высокім дрэвам.
– Сястра Галя была зусім маленькая, — успамінае Мікалай Аляксевіч, — два гады ёй усяго было, Лёня крыху старэйшы. Маці ад цёткі прыхапіла з сабой гладыш мёду і давала дзецям абмакаць у яго руку, каб не плакалі. Віця, мой адзінаццацігадовы брат, адстаў ад нас у лесе і трапіў у рукі немцаў. Фашыст забіў яго, ударыўшы каваным ботам у галаву. Аб гэтым пасля нам расказаў дзядзька, якога паранілі, але ён цудам застаўся жывы. Віця, калі адстаў ад нас, сустрэў яго, яны разам ішлі па лесе.
Праляжаўшы ў балоце да самага цямна, маці павяла дзяцей на хутар Урочышча. У хуткасці туды прыйшлі партызаны і забралі нашу сям’ю ў атрад. Яны расказалі, што Гоенка цалкам знішчана, загінула 68 жыхароў.
Прабылі мы ў атрадзе нядоўга, падаліся ў вёску Сомры да дзядзькі, брата маці, а адтуль у Заазер’е да яе сястры. У цёткі маці засталася жыць з меньшымі дзецьмі. А мяне бацька забраў у атрад. Там я прабыў тры месяцы, хадзіў у засады, удзельнічаў у баі пры прарыве дарогі каля вёскі Круча. У канцы 1944 атрымаў пасведчанне “Партызан Беларусі”. У 1985 годзе ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны. Маю некалькі медалёў.
Пасля вайны сям’я Дасевічаў вярнулася жыць у Паўлова. Бацька Мікалая зноў узначаліў гаспадарку, якую патрэбна было падымаць з разрухі. Усё жыццё працаваў у калгасе “Рассвет” і Мікалай Аляксеевіч. Адрываўся ад родных мясцін толькі на час службы ў арміі. Служыў на далёкім Сахаліне.
Палавінку сваю знайшоў у вёсцы Ракушава. З Юліяй Ільінічнай яны разам ужо 56 гадоў. Адзіная дачка Алена жыве і працуе ў Мінску, часта наведвае старых бацькоў.
— У нас ёсць двое ўнукаў і адна праўнучка Ганначка, якая ўжо пайшла ў першы клас, — дзеляцца яны абодва сваёй радасцю.
І тут , у ціхай вёсачцы Паўлова, амаль за самай хатай шуміць лес. Яго пошум напамінае Мікалаю Аляксеевічу пра мінулае, пра тое, што давялося перажыць.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: ветэран вайны і працы Мікалай Аляксеевіч Дасевіч з жонкай Юліяй Ільінічнай.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх