ЯЕ ГАДЫ, ЯЕ БАГАЦЦЕ

Наталля Андрэеўна Шчацінка – чалавек у нашым раёне добра вядомы. Калісьці крулянская зямля стала для яе лёсам. Шмат гадоў аддала яна працы ў аддзеле адукацыі.

Наталля Андрэеўна Шчацінка – чалавек у нашым раёне добра вядомы. Калісьці крулянская зямля стала для яе лёсам. Шмат гадоў аддала яна працы ў аддзеле адукацыі. Пачынала працоўную сцяжынку выхавацелем у дзіцячым садку №1 райцэнтра, затым працавала ў да-школьнай установе №3. З 1982 па 1994 год загадвала дзіцячым садам №5. А з 1994 года яна — нязменны кіраўнік ясляў-сада №3. Дзякуючы нястомным клопатам уважлівага і разумнага кіраўніка гэтая дзіцячая ўстанова лічыцца адной з лепшых у раёне. За шматгадовую добрасумленную працу Наталля Андрэеўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі райвыканкама і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. У жніўні гэтага года яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У Наталлі Андрэеўны зараз надыйшоў час, калі ўзнікла патрэба азірнуцца на мінулыя гады. Сёння калегі па працы, родныя і блізкія цёпла павіншуюць яе з выдатным юбілеем з дня нараджэння.
Працоўны стаж яе, як педагога, выпрацаваны. Але не думае пакуль Наталля Андрэеўна пакідаць свой дружны калектыў, дашкольную ўстанову, напоўненую шумам дзіцячых галасоў.
Няспешна крочыць яна вуліцай пасёлка. Позняя восень прыціскае з раніцы лёгкім марозікам, зрывае вецер з дрэў лісце, туман патанае ў цёмнай вадзе рэчачкі Сітня. І як тыя лісточкі, што кладуцца на тратуар, на неспакойны бег вады, кладуцца на душу і ўспаміны. Успаміны дзяцінства светлыя, цёплыя, як рукі маці і ўсмешка бацькі. Усё, што звязана з круглянскай зямлёй, таксама светлае і чыстае. А наогул, як складзецца жыццё, лічыць Наталля Андрэеўна, у многім залежыць ад самога чалавека. Жыццё ў кожнага сваё, у кожнага свой лёс.
Наталля Андрэеўна – каранная магіляўчанка. Вырасла ў вялікай сям ‘і, дзе гадавалася сямёра дзяцей. Бацька Андрэй Ільіч да вайны працаваў механікам на ваенным аэрадроме. Яго звольнілі, калі даведаліся, што родны брат жыве ў Амерыцы. Той выехаў за мяжу яшчэ да першай сусветнай вайны. Ён прыязджаў у Беларусь у 1971 годзе, калі меў ужо за восемдзесят. Родныя не бачылі яго шмат гадоў. Бацька ў 1941-м пайшоў на фронт, трапіў у палон, з якога пашанцавала вырвацца. Змагаўся з ворагам у партызанскім атра-дзе, а ў 1944 годзе зноў пайшоў франтавымі дарогамі. Пад Кёнігсбергам быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, дамоў вярнуўся інвалідам. Чацвёра яго братоў загінулі на вайне. Бацьку лічылі лепшым пячніком у акрузе. Многім вясковым хатам падараваў ён цяпло. Маці, Марыя Андрэеўна, нарадзіла дзесяць дзяцей. Трое з іх памерлі ў вайну. Яна доўгі час была дамашняй гаспадыняй, а пасля пайшла дзяжурыць у гасцініцу “Днепр”, дзеля чаго вывучыла самастойна англій-скую мову. Будавалі камбінат штучнага валакна, у гасцініцы пражывалі іншаземцы. Маці, як актыўную жанчыну, выбіралі дэпутатам, старшынёй вулічнага камітэта. Бацькі пабудавалі свой уласны дом. Наташа нарадзілася ў тым новым доме.
Што перадалося Наталлі ад бацькоў? Добрасумленнасць, працавітасць, уменне давесці пачатую справу да канца
А яшчэ быў у дзяўчынкі асаблівы талент – захапленне музыкай. Закончыла яна паспяхова і музычную школу ў Магілёве. А надалей разам з сяброўкамі падалася на “штурм” педагагічнага вучылішча. Там быў вялікі конкурс і яна паспяхова вытрымала яго. Сяброўкам у гэтым плане не пашанцавала.
— У 1975 годзе, — успамінае Наталля Андрэеўна, — прыехала я па размеркаванню ў Круглае. І буду казаць праўду: напалохалася. Круглае ў той час – была вёска. Жнівень заліваў вуліцы дажджамі, па іх было не прайсці. Як сіраціначкі, туліліся да вуліцы маленькія хаты. Патухаў жнівеньскі вечар і пасёлак паглынала цемра: ліхтары не асвятлялі вуліцу нават у цэнтры. Але затое мяне сустрэлі гасцінна шчырыя, добрыя людзі. І мае маленькія выхаванцы ў дзіцячым садзіку аказаліся паслухмянымі і даверлівымі, цікаўнымі. Я адразу палюбіла іх, а яны мяне. Шкада было разлучацца з першымі выхаванцамі, калі пераводзілі мяне ў садзік №3. Гэтая новая дзіцячая ўстанова адчыніла для дзетак свае дзверы 1 лютага 1977 года. Пачыналі працоўны шлях разам з Людмілай Фёдараўнай Несцеравай, якая да гэтай пары працуе псіхолагам у садзіку, Фаінай Давыдаўнай Зэндэль. Працавала разам і з Клаўдзіяй Міхайлаўнай Піткоўскай, Таццянай Аляксееўнай Мельнікавай, Аленай Міхайлаўнай Ярковіч. Наогул, калектыў падабраўся адказны за сваю справу і вельмі дружны. Усе як адна сям’я.
У 1978 годзе ў жыцці Наталлі Андрэеўны адбылася яшчэ адна значная падзея, тое, што звязала яе жыццё з Круглым больш моцна, назаўсёды. Марозным сту-дзеньскім днём адшумела яе вяселле з мясцовым хлопцам Віктарам. Ім было цёпла разам ад сумеснага шчасця. Яны знайшлі адно аднаго, каб ніколі не расставацца. А папярэднічалі сустрэчы падзеі, якія памятае Наталля Андрэеўна, быццам адбываліся яны толькі ўчора. Яе знаёмы, пазней даведалася, што ён стрыечны брат абранніка, аднойчы сказаў Наталлі, ці то жартам, ці то ўсур’ёз: хочаш, я цябе з добрым хлопцам пазнаёмлю? Наталля таксама нешта жартам адказала яму ў адказ, ды і забылася на размову.
А праз некалькі дзён на вуліцы да яе падыйшоў хлопец і прапанаваў пазнаёміцца. Наталля ўжо хацела адказаць яму, што гэта непрыстойна – проста вось так знаёміцца на вуліцы. Але ў справу ўмяшалася знаёмая бабулька, якая аказалася на той час побач з імі.
— Ой, якая добрая пара будзеце! – загаварыла яна.
Пасля Наталля даведалася, што гэта і ёсць той самы Віктар Шчацінка, з якім яе хацелі пазнаёміць. Хлопец ёй сапраўды спадабаўся. Пасля вяселля жыла маладая сям’я ў Шупенях, у бацькоў Віктара.
Цяжка было, вядома, дабірацца адтуль на працу. Віктар закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў ветурачом у саўгасе “Усход”.
— У студзені 1982 года мы нарэшце атрымалі двухпакаёвую кватэру, у якой і зараз жывём. Вырасцілі дзвюх дачок. Вольга (па мужу яе прозвішча Старавойтава) выкладае біялогію і хімію ў Загаранкаўскай школе. Ірына (цяпер Рылькова) – бухгалтар у аддзеле адукацыі. Люблю, — дадала Наталля Андрэеўна, — калі ў мяне бываюць унукі. Іх пяцёра. Самай малодшай Сашы – 3 годзікі . Гэта наша вялікая радасць і ўцеха. Вельмі люблю кветкі. Развожу гладыёлусы і цюльпаны. У па-лісадніку пад іх адводжу шмат месца. Ну, вядома, на градах яшчэ хапае месца, каб вырасціць гародніну. Мне падабаецца рабіць розныя нарыхтоўкі, саленні, варэнні на зіму, частаваць імі сваіх дамашніх і знаёмых.
Яе існаванне і на працы, і дома напоўнена глыбокім сэнсам: любіць дзеля таго, каб жыць. Любіць сваю працу, родных, блізкіх, любіць жыццё, як непаўторны дар лёсу.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх