Яны працуюць на перспектыву

Пад рубрыкамі “За эфектыўнасць гаспадарання” і праграма “Малако” мы звычайна друкуем матэрыялы малочнай тэматыкі.

Пад рубрыкамі “За эфектыўнасць гаспадарання” і праграма “Малако” мы звычайна друкуем матэрыялы малочнай тэматыкі. І папракаць нас за гэта не варта, бо менавіта сырадой, малако прыносіць асноўны, а калі б так мовіць, то і галоўны прыбытак усім сельгаспрадпрыемствам. І летам, і зімою. І гэта сапраўды так. Пакуль вырасцім зерне, пакуль выгадуем на мяса жывёлу – часу вунь колькі трэба. А малако ў малакаправоды штодня цячэ. І асабліва інтэнсіўна зараз, улетку.
Звычайна мы ставім высокія надоі ў заслугу перш за ўсё даяркам ды даглядчыкам-пастухам. Але ж ёсць у гэтым “ланцужку” яшчэ адно звяно, не памылюся пазначыць яго як галоўнае – тэхнікі-асемянатары. У кожнай гаспадарцы раёна пабудаваны сучасныя малочнатаварныя комплексы з даільнымі заламі, дасканалым абсталяваннем. А надоі пакуль жадаюць чакаць лепшага. Пытанне рашаецца ў даным плане ў асноўным толькі за кошт укаранення найсучаснейшых тэхналогій кармлення ды даення рагуль. Але тры ці пяць разоў яе спрабуй даіць – малака ад гэтага не прыбудзе.
–Трэба мець пастаянна добры рэзерв для папаўнення і абнаўлення дойнага статка, — кажа намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Рыгор Вярховін. – Не бачу неабходнасці ў масавым парадку закупляць цялушак у іншых раёнах. У асноўным статку ў гаспадарках ёсць каровы, цялушкі , якія маюць высокі прадуктыўны патэнцыял. Тут ужо слова за тэхнікамі-асемянатарамі. Гэтыя людзі сапраўды, так бы мовіць, працуюць на заўтрашні дзень галіны, і ў рашаючай ступені вызначаюць яе будучае, а ўрэшце рэшт, і заўтрашні дзень, дабрабыт нашых сельгаспрадпрыемстваў.
Удзел у конкурсе прынялі 13 спецыялістаў племянной справы з усіх гаспадарак. Экзаменавала іх прафесіянальнае журы, у склад якога ўваходзілі спецыялісты Магілёўскага галоўнага дзяржаўнага племпрадпрыемства, а таксама начальнік філіяла гэтага прадпрыемства па нашаму раёну Віктар Будай. Канкурсанты трымалі экзамен як па тэорыі, так і па практычным валоданні спецыяльнасцю.
Трэба зазначыць, што кампетэнтная “судовая калегія” апынулася перад вельмі складаным выбарам, паколькі ўсе ўдзельнікі конкурсу дэманстравалі як выдатныя практычныя навыкі, так і ўменне весці неабходную дакументацыю, паказвалі грунтоўныя тэарэтычныя веды.
Лепшай жа ў гэтым “плематра-дзе” ужо не ў першы раз была прызнана кіраўнік малочнатаварнага комплексу “Ахімкавічы “СВК “Іскра” Галіна Камарова. Яна не толькі ўзначальвае вядучае ў гаспадарцы і самае “грашовае” прадпрыемства, але і дасканала ведае і выконвае абавязкі тэхніка-асемянатара. І прыплод маладняку на комплексе ў разліку на сто кароў – адзін з самых высокіх не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне.
Другую і трэцюю прыступкі гонару падзялілі паміж сабою калегі і сяброўкі – тэхнікі-асемянатары СВК “Круглянскі Рассвет” Ала Віцюгова і Аксана Ісачанка. На фермах, якія яны абслугоўваюць, высокі прыплод цялят, маладняк расце здаровым. Цёлачкі неўзабаве папоўняць асноўны дойны статак сельгаспрадпрыемства.
Акрамя таго, што былі вызначаны лепшыя тэхнікі- асемянатары, вынікі конкурсу падводзіліся яшчэ і ў такіх намінацыях, як “Лепшы малады спецыяліст”, “За шматгадовую добрасумленную працу і за высокія вытворчыя паказчыкі”.
Узнагароды і падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў і лаурэатаў ва ўсіх конкурсных намінацыях.
М. ВАДАП’ЯН.
Фота В. Кубека.

НА ЗДЫМКЕ: пераможцы і прызёры конкурсу тэхнікаў-асемянатараў раёна Галіна Камарова, Аксана Ісачанка і Ала Віцюгова. Аксане ўручае падарунак намеснік начальніка райсельгасхарчу райвыканкама Рыгор Вярховін.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх