КРАСУЙ, НАША ДЗІЎНАЯ РОДНАЯ МОВА

Як вядома, 23 ліпеня 2008 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых правіл. Закон уступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 года.
Сённяшні наш суразмоўца – настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п. Круглае С.Ф. ШАКУРА.


Як вядома, 23 ліпеня 2008 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых правіл. Закон уступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 года.
Сённяшні наш суразмоўца – настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п. Круглае С.Ф. ШАКУРА.

— Святлана Фёдараўна, чым была выклікана неабходнасць увядзення новых правіл?
— Неабходнасць увядзення новых правіл беларускай арфаграфіі і пунк-туацыі абумоўлена наступнымі прычынамі. Па-першае, звод правіл, выдадзены ў 1958 годзе, ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў. Па-другое, правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Наш беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для роднай мовы ў канцы ХХ стагоддзя, калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычанасцямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.
— І ў чым перавага новых правіл у параўнанні са старымі?
— У новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове.
Новыя правілы ў прынцыпе – яшчэ адзін крок да збліжэння правапісу з маўленнем.
— А калі больш канкрэтна аб тых асноўных зменах правіл арфаграфіі і пунктуацыі?
— У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць: трыа, адажыа, Токіа і т.п. У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы – эр, -эль прапанаваць перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад.;
паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы: дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць…;
пашырана напісанне (ў) у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д.;
унесены змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, трэба пісаць: гаркам замест гарком;
уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на ск(і), утвораных ад уласных назваў. Трэба пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі замест чаньчуньскі, цяньшаньскі;
уведзены новы параграф “Вялікія і малыя літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары пішуцца ўсе назвы божастваў, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтым назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне (й) + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;
рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць; акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але: камандзіраваць, а не камандаваць і інш.;
уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў.
Прапанаваны і іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым.
— А як “прыжываюцца” новыя правілы ў навучальных установах?
— Па-першае, у кожнай навучальнай установе распрацаваны план рэалізацыі Палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Разлічаны ён да 2013 года, на так названы пераходны перыяд, пакуль правілы поўнасцю ўвойдуць у карыстанне. А да верасня 2013 года ня-правільнае ўжыванне навучэнцамі новых правіл не будзе лічыцца за памылку. І ў выпускнікоў гэтага года не будзе тэстаў па новых правілах.
Вядома, у школах праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія са-дзейнічаюць увядзенню ў навучальны працэс новых правіл арфа-графіі і пунктуацыі.
— Больш канкрэтна аб гэтых мерапрыемствах…
— Напрыклад, на ўроках белару-скай мовы сталі абавязковымі “пя-цімінуткі” і моўныя хвілінкі, прысвечаныя новым правілам.
Па заявах бацькоў вучні 5 – 8 класаў усіх школ раёна могуць наведваць факультатывы па роднай мове, якія вядуцца філолагамі па новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
21 лютага па лініі ЮНЭСКА аб’яўлены Днём мовы. У кожным класе пройдуць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя данай даце і роднай мове. Гэта, да прыкладу, будуць класныя гадзіны, лекцыі, гутаркі, вясёлыя падарожжы ў Краіну Яе Вялікасці – мовы і г.д. Таксама ў лютым плануем выпуск школьнай насценнай газеты, якая поўнасцю будзе прысвечана беларускай мове і ўсяму, што з ёй звязана.
— А якую дапаможную літаратуру сёння прапануюць школь-нікам для хутчэйшага авалодання новымі првіламі?
— Інфармацыю па новых правілах арфаграфіі і пунктуацыі можна знайсці ў новым слоўніку белару-скай мовы пад рэдакцыяй А. Лукашанец.
Выйшаў з друку шэраг даведнікаў і дапаможнікаў. Назаву некаторыя з іх, на мой погляд, найбольш змястоўныя і даступныя. Гэта “Кароткі даведнік арфаграфіі і пунктуацыі (В. Сіўковіч), “Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі” (З. Бадзевіч), “Пішам правільна. Дапаможнік для школьнікаў і абітурыентаў” (С. Цыбульская). Усім пераможцам рэспубліканскай гульні-конкурсу па беларускай мове “Буслік”, а ў нашай школе нямала дыпламантаў гэтага конкурсу, у падарунак былі ўручаны кнігі У. Куліковіч “Вучымся пісаць па-новаму”.
Адным словам, робіцца ўсё неабходнае, каб новыя правілы лягчэй і хутчэй ўваходзілі ва ўжыванне і нават у жыццё кожнага беларуса. Бо Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунк-туацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.
Інтэрв’ю правяла Л. МОШУЛЬ.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх