КРУГЛАЕ СУСТРАКАЕ “ДАРОГУ ДА СВЯТЫНЯЎ”
Як паведамлялася ўжо, 29 жніўня ў Круглае завітае Дваццатая Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга — арганічная састаўная частка дзяржаўнага свята «Дзень беларускага пісьменства». Сустрэча членаў экспедыцыі хлебам-соллю адбудзецца каля адміністрацыйнага будынка ДРБУ-214. Пачнецца мерпрыемства прыкладна ў 16.00. Дабрацца да месца сустрэчы можна будзе і спецыяльным аўтобусам (ад царквы).

Ад ДРБУ-214 Хрэсны ход пройдзе да Храма Святой-Троіцы. У двары праваслаўнага Храма запланавана ўрачыстая сустрэча-мітынг з удзелам прадстаўнікоў духавенства і кіраўнікоў раёна.
А яшчэ ў гэты дзень пройдуць малебен у Храме і перадача Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан.
Народу будзе прадстаўлена і другая святыня — Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы, якая з’яўляецца Адзігітрыяй (Шляхаводнай) экспедыцыі «Дарога да Святыняў».
Удзельнікі экспедыцыі прымуць удзел у пасадцы Саду Малітвы, а таксама наведаюць Грыбінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённую бальніцу і сярэднюю школу №1 г.п Круглае.