Лепшым — увага, павага і добры заробак

Яравы палетак КСУП “Някрасава-Агра” — адзін з самых вялікіх у раёне. Толькі зерневых трэба пасеяць амаль 1200 гектараў. А яшчэ 800 гектараў у гаспадарцы адведзена пад кукурузу, 40 – пад грэчку.

Яравы палетак КСУП “Някрасава-Агра” — адзін з самых вялікіх у раёне. Толькі зерневых трэба пасеяць амаль 1200 гектараў. А яшчэ 800 гектараў у гаспадарцы адведзена пад кукурузу, 40 – пад грэчку. Дадайце да гэтага аднагадовыя травы – і вы адчуеце ўсю маштабнасць работ на веснавым полі, якія трэба выканаць механізатарам названага сельгаспрадпрыемства.
— Сёлетняя пасяўная ў “Някрасава-Агра” для мяне – першая, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Сідарэнка. — Раслінаводчую службу я ўзначаліў толькі ў лютым. І хаця ў агранамічнай справе не навічок – працаваў па спецыяльнасці ў Бялыніцкім раёне, — напачатку адчуваў сябе ніякавата. І ў першую чаргу па той прычыне, што гаспадарка вялікая, як па тэрыторыі, так і па плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. Але хутка супакоіўся, бо, як высветлілася, прыйшоў не на пустое месца. Зімой і ўвосень час тут марна на трацілі – нарыхтавалі дастатковую колькасць арганічных угнаенняў, адрамантавалі глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку. Дарэчы, “арсенал” энерганасычанай тэхнікі ў нас – адзін з самых моцных у раёне -– чатыры трактары Беларус-3022, яшчэ два Беларус-3522. З такой тэхнікай можна рашаць любыя задачы.
І, як аўтар гэтых радкоў даведаўся непасрэдна ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Паддубскага, тэхнічны і людскі патэнцыял у “Някрасава-Агра” выкарыстоўваецца эфектыўна, з поўнай аддачай.
— На сённяшні дзень, — расказваў кіраўнік сельгаспрадпрыемства, — у нас пасеяны ўжо раннія зерневыя. Сёлета працягваем трымаць накірунак на ўмацаванне кармавой базы для жывёлы, што ўтрымліваецца на фермах. У першую чаргу за кошт травяністых кампанентаў. З мэтай папаўнення колькасці бялку ў рацыёнах БРЖ пасеялі 150 гектараў люцэрны, з якой атрымліваецца не толькі выдатная зялёная падкормка, але і высокапажыўны сянаж.
Трэба адзначыць, што веснавую пасяўную ў гаспадарцы сёлета ўскладніла тое, што дрэнна перазімаваў азімы рапс. Больш 200 гектараў яго прыйшлося перасяваць. Але і з такой даволі не малой “дабаўкай” у “Някрасава-Агра” справіліся паспяхова. Баланс рапсавага палетка адноўлены.
Працягвалася сёлетняй вясной ў сельгаспрадпрыемстве і закладка шматкампанентных пашавых угоддзяў з тым, каб гаспадарка на высокапажыўным розна-траўі (засяваецца паша сумессю з васьмі кампанентаў) магла атрымліваць высокія надоі малака і прыбаўленні ў вазе маладняку БРЖ.
— Улічваючы рапс, — працягваў размову Аляксандр Сідарэнка, — па стану на 23 красавіка ў нас яравыя пасеяны на плошчы 1200 гектараў.
У ліку лепшых працаўнікоў веснавога поля асабліва хацеў бы адзначыць Міхаіла Чэхунова, які на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з раскідвальнікам МТТ-4У унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы звыш двух тысяч гектараў. На падрыхтоўцы глебы вызначаецца механізатар Анатоль Садоўскі, які працуе на трактары Беларус-3522 у агрэгаце з чызельным культыватарам. А яго калега Уладзімір Фралоў таксама штодня перавыконвае зменныя нормы выпрацоўкі на трактары Беларус-3022 з дыскатарам.
Завяршаюць жа ўвесь цыкл работ сейбіты. Права класці насенне ў глебу даверана, як і водзіцца, самым лепшым і адказным. З ранку і да змяркання шчыруюць у полі на трактарах Беларус-3022 і Беларус-3522 з сеялкамі АПКМ-6 і RABE механізатары Іван Рэут і Яўген Фралоў, Уладзімір Сіпайла і Валерый Кувека.
— А ўвогуле, — сказаў, развітваючыся з журналістамі, Аляксандр Паддубскі, — на пасяўной у нашай гаспадарцы гультаёў і бракаробаў няма. І мы стараемся аказваць тым, хто самааддана шчыруе ў полі з культыватарамі, дыскамі, сеялкамі, працуе на іншай тэхніцы, максімум увагі. Двойчы на дзень механізатары атрымліваюць смачнае гарачае харчаванне. У гонар перадавікоў на цэнтральнай сядзібе ўздымаецца флаг працоўнай славы. А яшчэ стымулюе людзей на выніковую працу дастойная яе аплата. Адным словам, зроблена ўсё для таго, каб правесці веснавую пасяўную ў лепшыя тэрміны і якасна.
І мы ніколькі не сумняваемся ў тым, што ў някрасаўцаў гэта атрымаецца.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКАХ: механізатар КСУП “Някрасава-Агра” Валерый Кувека; ідзе сяўба яравых зерневых.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх