“Мне сняцца сны аб Беларусі…
Пад такой назвай у лютым-сакавіку бягучага года праходзіў рэспубліканскі конкурс інтэрнэт-праектаў.
Пад такой назвай у лютым-сакавіку бягучага года праходзіў рэспубліканскі конкурс інтэрнэт-праектаў.
Арганізатарамі яго выступілі: ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, упраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы і ДУА «Сярэдняя школа №55 г. Мінска» – рэсурсны цэнтр інфармацыйных тэхналогій. Праводзіўся даны конкурс з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да сучасных задач грмадска-патрыятычнага і духоўнага выхавання як сацыяльна-значнай духоўна-практычнай дзейнасці пры дапамозе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
У конкурсе прымалі ўдзел як асобныя педагагічныя работнікі, так і творчыя групы настаўнікаў устаноў адукацыі з усёй Беларусі. Усяго на разгляд журы было даслана больш за 300 работ у кожнай з сямі прапанаваных намінацый.
Ужо ў сярэдзіне красавіка стала вядома, што пераможцамі ў конкурсе сталі і педагогі ГУДО “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Радуга”. Так, Таццяна Мікалаеўна Кубека названа лепшай у намінацыі “Проста я люблю свой край да болю, і з любоўю дзецям перадам…” з праектам “Мая Радзіма – Беларусь”, а Наталля Уладзіміраўна Рагавіцкая – у намінацыі “Мы вместе отстояли этот мир…” з прэзентацыяй аб піянерах-героях «Юные герои большой войны». Віншуем!
Л. Нікалаева.