МОЦНАЕ КАРЭННЕ

— Малая радзіма, згадзіцеся, для кожнага чалавека многа значыць: тут чалавеку пад кронамі дрэў, як і пад страхой бацькоўскай хаты, заўсёды цёпла і ўтульна, ці не так, Любоў Васільеўна? — пытаюся я ў сваёй субяседніцы.

— Малая радзіма, згадзіцеся, для кожнага чалавека многа значыць: тут чалавеку пад кронамі дрэў, як і пад страхой бацькоўскай хаты, заўсёды цёпла і ўтульна, ці не так, Любоў Васільеўна? — пытаюся я ў сваёй субяседніцы.
— Так, я з вамі згодна, — проста і шчыра адказала мне Л.В. Варабей. – Вёска майго, не такога ўжо і бесклапотнага дзяцінства і светлых дзён юнацтва – Казаброддзе. Тут цячэ невялікая рэчка Крывая, якая на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі ўпадае ў Друць. Раздолле між росных лугоў. І салаўі ў прырэчных зарасніках. Помніцца да драбніц і тая дарога, па якой разам са сваімі сябрамі хадзілі ў Скляпаўскую школу…
Я слухала аповед жанчыны і перада мной яскрава паўставалі ваколіцы вёскі, дзе Любоў Васільеўна нарадзілася. Дзе расла. Хаця, заканчваючы школу, аб прафесіі, звязанай з вёскай, і не марыла. Але вясковую працу любіла і ўсялякія клопаты па гаспадарцы былі ёй прывычныя. Карову, напрыклад, у дзесяць год, калі трэба было, магла падаіць, а ўвогуле ўмелыя рукі яе спрытна рабілі ўсялякую хатнюю работу, ды і ў полі, у агародзе спраў хапала. Так, не марыла, але нічога не бывае выпадковым у жыцці. Відаць, і родныя палеткі, і тая шумліва-трапяткая бярозка за сялом паступова “уваходзілі” у сэрца дзяўчыны, а потым перараслі ў нешта большае – у ім нарадзілася вялікая любоў да зямлі.
— Я любіла спяваць, ды і цяпер песня для мяне – асалода душы, — распавядае Любоў Васільеўна. – А тады, у школьныя гады, я спявала разам з сяброўкамі, нават з настаўнікам Аляксандрам Антонавічам Харкевічам дуэтам выконвалі папулярную ў той час песню “Ночка лугавая”. Колькі іх было, гэтых песень у маім жыцці! Мама нядрэнна спявала, але Бог мне перадаў голас маёй бабулі Агрыпіны Васільеўны.
І словы Любові Васільеўны – не пахвальба, бо голас у яе сапраўды цудоўны і яна без усялякай спецыяльнай музычнай падрыхтоўкі нават паступіла ў свой час на аддзяленне харавога дырыжыравання Магілёўскага музычнага вучылішча імя Рымскага-Корсакава. Толькі ў голасе жанчыны нейкая шчымлівая туга, якая бывае ў кожнага з нас у гады, калі маладосць ужо не вярнуць. Але, незалежна ад нас, тонка прадзецца жыццёвая ніць… Свой шлях быў прадвызначаны і Любові.
Люба была не адзіным дзіцяці ў сям’і, там яшчэ падрасталі тры сыны. Бацька, Васіль Антонавіч Берастаў, працаваў трактарыстам, маці, Надзея Васільеўна, паштальёнам. Ім, людзям шчырым і вясковым, чамусьці вельмі хацелася, каб дачка пайшла вучыцца ў сельскагаспадарчую акадэмію. І яна такі парадавала бацькоў і паступіла на агранамічны факультэт БСГА у Горках, што зрабіць у той час было даволі складана. Гэта сёння выпускнікі школ не надта ахвотна ідуць вучыцца ў сельскагаспадарчыя ВНУ. А тады конкурсы там былі даволі высокія.
Два гады дзяўчына вучылася на стацыянары, спасцігаючы прамудрасць галоўнага разумення, што работа на зямлі вельмі творчая, патрабуе і ведаў, і пошуку, і любові. А потым прыйшлося перавесціся на завочнае аддзяленне. Прычына вельмі простая – Люба выйшла замуж за хлопца з суседняга пакоя па студэнцкаму інтэрнату Паўла Вараб’я. І паколькі ён ужо заканчваў акадэмію, то і жонка пасля выпуску мужа паехала разам з ім у яго Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна, тыя славутыя на ўсю краіну Аўцюкі, дзе цяпер штогод праходзяць фестывалі гумару.
— Але пражылі мы на Гомельшчыне ўсяго год, а потым пераехалі жыць і працаваць на Кругляншчыну, бо абставіны склаліся так, што трэба было дагледзець састарэлых бацькоў, — успамінае яна зноў аб тых гадах. – Накіравалі нас, як маладых спецыялістаў, у калгас “Кастрычнік”. Павел Рыгоравіч стаў працаваць галоўным аграномам, я – брыгадзірам. Стараліся, адчуваючы адказнасць за даручаны ўчастак работы. Тут і сын наш нарадзіўся. Былі праблемы з жыллём, але ўсё перажылося.
Любоў Васільеўна расказвала пра сваё жыццё, а я, слухаючы яе, думала: якое ўсё ж пакаленне было! Як выходзіла на шырокую дарогу, ідучы насустрач жыццю!
— Любоў Васільеўна, не ведаю, як вам, а мне пры слове “аграном” успамінаецца заўсёды песня “Выходил на поля молодой агроном…,” – не магла я ўстрымацца, каб не падзяліцца тым настроем, што апанаваў мяне падчас размовы з Л.В. Варабей.
— Успамінаецца і мне, — проста адказала жанчына. — Усё маё жыццё звязана з гэтай прафесіяй. Лёс распарадзіўся так, што мы з мужам і малым нашым Эдзікам затым апынуліся ў Комсенічах. Павел Рыгоравіч быў прызначаны на пасаду галоўнага агранома, а мне, можна сказаць, таксама пашанцавала – я стала працаваць аграномам-насенняводам. Усяго зведала за такі кароткі перыяд: і каханне, і шчасце мацярынства, і ўсе плюсы і мінусы любімай прафесіі. Ды і жылі ў прыстасаваным пакоі без усялякіх там выгод. Такі быў час, не тое, што цяпер – жыллё табе, як маладому спецыялісту, прадастаўляюць. Займай асабняк, жыві, радуйся і працуй.
Але той час, калі сям’я Варабей жыла ў вёсцы, толькі загартоўваў іх характар. А тыя веды, што дала сельгасакадэмія, тут, у “Шлях Леніна”, можна было прымяніць на практыцы, бо гэтая гаспадарка была сапраўднай хлебаробскай школай для ўсіх, хто працаваў на зямлі.
І нават тады, калі маладая сям’я пераехала ўжо ў Круглае і Любоў Васільеўна ўзначаліла раённую насенную інспекцыю, тая загартоўка вельмі прыгадзілася ёй і пры будаўніцтве новага будынка райнасенінспекцыі, і пра наладжванні работы калектыву.
Працавалі дружна. І сёння яна з удзячнасцю і цеплынёй успамінае сваіх сябровак па працы, з кім пачынала работу начальнікам гэтай установы – вядучага агранома Людмілу Міхайлаўну Чэпік, намесніка Галіну Міхайлаўну Сімчанка, усіх, з кім давялося сталець як кіраўніку і як спецыялісту з 1982 года.
Гэта на першы погляд здаецца, што іх участак работы не надта складаны. Але клопатаў хапае і тут. Насенне, што засыпана на складах для сяўбы, павінна прайсці праверку на ўсходжасць, на вільготнасць, на наяўнасць захворванняў. Толькі пасля аналізу ў лабараторыі кожнай гаспадарцы выдаецца пасведчанне аб якасці насеннага фонду.
—Акрамя ўсяго, мы вызначаем на карані даспеласць зерня, — гаворыць Л.В. Варабей, цяпер намеснік начальніка дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству і ахове раслін. – І тады даём заключэнне: пачынаць уборку збожжавых ці не. Увогуле, ажыццяўляем кантроль за якасцю ўсяго насеннага матэрыялу. Зерне, што чакае вясны альбо восеньскай сяўбы, павінна быць якасным. І тады дружнымі будуць усходы і больш важкім ураджай.
Побач з Любоўю Васільеўнай працуюць два аграномы-аналітыкі Ж.М. Шут і Л. У. Ахрамовіч, аграном-насеннявод В.М. Ігнатковіч. І ўсе яны разумеюць, якую адказную і важную справу робяць. І прыкладам у гэтай рабоце заўсёды была Л.В. Варабей.
— Любоў Васільеўна — са-праўдны прафесіянал, а яе добрасумленнасць і прынцыповасць, як кіраўніка і чалавека, могуць заслугоўваць толькі самай высокай ацэнкі, — сказаў пра жанчыну першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.М. Ісаеў. — У Л.В. Верабей трэба павучыцца адданасці прафесіі і справе, а яшчэ адказнасці. Бо там, дзе працуюць такія людзі, як Любоў Васільеўна, заўсёды парадак і прысутнічае імкненне ўсё рабіць як след.
Шчырыя словы ўдзячнасці Л.В. Варабей сказалі кіраўнікі раёна, уручыўшы ёй за шматгадовую і плённую працу Грамату райвыканкама. І праца, і вопыт яе па-ранейшаму запатрабаваны ў раёне.
Вядома ж, павіншаваў яе з днём нараджэння і муж, з якім 34 гады пражылі ў ладзе і згодзе, сына выгадавалі, што працуе хірургам у адной з бальніц горада Магілёва. Ужо сваю сям’ю мае.
— І двое ўнукаў у мяне, — дзе-ліцца сваёй радасцю жанчына. – Дзіму пяць гадкоў, а Насці, якраз на мой дзень нараджэння, 4 месяцы споўнілася. Я – шчаслівая!
Але партрэт Любові Васільеўны быў бы няпоўным, каб я ў заключных радках не сказала аб тым, што яна не здрадзіла і другой сваё мары – спяваць. Голас яе зачароўваў не толькі слухачоў, але і прафесійнае журы, аб чым сведчаць шматлікія Граматы і Дыпломы за выканаль-ніцкае майстэрства. Яна неаднаразова была лаўрэатам конкурсаў і фестываляў мастацкай самадзейнасці розных узроўняў.
— Раней я спявала песні ў большасці сваёй з рэпертуару Людмілы Зыкінай, а таксама беларускія народныя, — гаворыць жанчына. – І цяпер люблю яшчэ на сямейнай урачыстасці заспяваць. Гэта захапленне на ўсё жыццё, як вершы любімых аўтараў, такіх, як Сяргей Ясенін, Ды яшчэ люблю слухаць Надзею Кадышаву. А зямная прыгажосць – гэта заўсёднае наша свята.
Маці Любові Васільеўны ўжо няма на гэтым свеце, а тата ўсю зіму знаходзіцца разам з дачкой і зяцем, але кожную вясну ён ад-праўляецца ў тую хату, дзе жыў доўгія гады, а родныя людзі кожны дзень наведваюць яго там, ды і шчыруюць на зямлі.
І неспакой, і трывога ў сям’і Варабей адна: чаму ў вяскоўцаў некаторых такая абыякавасць да зямлі-карміцелькі, хто прыме ад іх прафесійную эстафету?
Я не пачула ад Любові Васільеўны Варабей гучных і высокіх слоў аб любві да зямлі, але яна адчувалася ў сэрцы, у паглядзе яе, ва ўсмешцы.
Моцныя карані яе жыцця, мо таму і вытканы лёс дзівосным узорам, у якім і шырыня прастораў яе роднага кутка, і сям’я, і родныя людзі, і паэтычныя словы, і родная песня, што спляліся ў адно самае дарагое слова “Жыццё”.
С. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх