НЕ ТОЛЬКІ ЧЫРВОНЫЯ…

Упрыгожваем велікодныя яйкі сваімі рукамі.

Упрыгожваем велікодныя яйкі сваімі рукамі.
У тэхніцы дэкупаж
3 сурвэтак выразаем кветачкі і лісточкі. Рабіць гэта акуратна зусім неабавязкова, бо белы фон сурвэткі ідэальна ляжа на яечную шкарлупіну і мяжа паміж імі будзе практычна незаўважнай. Гэта істотна паскарае працэс. Таму ўсё даволі проста: выразаў з сурвэтак упадабаныя матывы і прыклеіў іх на яечную шкарлупіну.
З дэкаратыўнай паперы
Гэтыя поўныя элегантнасці велікодныя яйкі рабіць вельмі проста: выражце прамавугольнік з дэкаратыўнай паперы. Ён павінен быць па вышыні крыху большы за вышыню самога яйка і па даўжыні крыху большы за акружнасць яйка. Верхнюю і ніжнюю часткі папяровага прамавугольніка парэжце амаль да сярэдзіны на тонкія палоскі. Намажце іх клеем і прыклейвайце па адной да шкарлупіны, сочачы за тым, каб праца была акуратнай, без зазораў паміж палоскамі паперы.
Упрыгожванне гафрыраванай паперай
Гофрапапера — рэч удзячная ва ўсіх адносінах. Вось і ў дэкоры велікодных яек яна ой як спатрэбілася. Асабліва, калі трэба ўпрыгожыць яйкі хутка! Проста нарэжце палоскі гафрыраванай паперы з простым або разным краем і прыклейце адзін канец палоскі да шкарлупіны яйка. Крыху нацягніце паперу і абгарніце ёю яйка. Прыклейце паперу да месца стыку. Можна зрабіць гірлянду з пялёсткаў: выражце кавалачкі ў форме лісця і адзін за адным прыклейце іх па акружнасці яйка. Гэтак жа можна зрабіць і кветачку на верхавінцы яйка.
Каляровыя шакаладныя яйкі
Такі яркі, незвычайны ласунак ацэняць не толькі дзеці, але і дарослыя. Па-першае, гэта выдатнае ўпрыгожанне, па-другое — вельмі мілы сюрпрыз. Вядома, каб іх зрабіць, давядзецца папрацаваць, але яно таго варта.
Нам спатрэбіцца плітка звычайнага белага шакаладу і харчовыя фарбавальнікі рознага колеру. Шакалад трэба будзе распусціць на вадзяной лазні, дадаць па кроплі фарбавальніка і даць яму зусім крыху застыць, каб не быў занадта вадкім.
Надзьміце папярэдне добра вымытыя шары невялікага памеру. 3 кандытарскага мяшка з вузкім наканечнікам ці проста пакета з адрэзаным ражком трэба выціскаць шакалад на шарык, хаатычна заблытваючы палоскі. Дайце застыць, падвесіўшы ў кубачак. Спусціце паветра і выньце шарык. Пры жаданні запоўніце яркімі цукеркамі дражэ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх