НЕПАРЫЎНА З ПОЛЕМ ЗВЯЗАНЫ

Радасна бывае, калі сустракаюцца маладыя спецыялісты, якія цалкам аддадзены сваёй справе і ёсць на-дзея, што ў будучым яны дасягнуць у сваёй галіне найлепшых поспехаў.

Радасна бывае, калі сустракаюцца маладыя спецыялісты, якія цалкам аддадзены сваёй справе і ёсць на-дзея, што ў будучым яны дасягнуць у сваёй галіне найлепшых поспехаў.
Адным з такіх з’яўляецца і Арцём Арцюкоўскі, аграном па ахове раслін ЧУП “АСБ Цяцерына”. Закончыўшы Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж, ён пачаў працоўную біяграфію на круглянскай зямлі. Сам родам з Кіраўскага раёна. Адтуль і яго жонка Аксана Віктараўна, якая да водпуску па догляду дзіцяці працавала сакратаром-машыністкай у канторы. Цяпер маладая сям’я, у якой падрастае трохгадовая дачушка Мілана, чакае папаўнення.
— Часцей за ўсё маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць па размеркаванню, — падзялілася думкамі галоўны эканаміст і старшыня прафкама прадпрыемства Ніна Баландзіна, — пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі звальняюцца і з’язджаюць з вёскі. Арцюкоўскія добра прыжыліся ў гаспадарцы, ім выдзелена жыллё ў аграгарадку, і маладыя спецыялісты настроены працаваць у нас надалей.
Арцём — адказны, добрасумленны, добра ведае сваю справу. За тры гады працы ў гаспадарцы набыў неабходныя навыкі, якія дае толькі практыка і ніколі не можа даць тэорыя.
За вёскай Цяцерына, якая нядаўна набыла статус аграгарадка, роўнай аблогай расцілаюцца палеткі вялікага сельгаспрадпрыемства. І тут, на зямлі, асабліва адчувае ён яе першароднаць, адчувае сябе гаспадаром ніў, якія даглядае і аберагае. Аграном – чалавек, які непарыўна звязаны з полем. І толькі той, хто па-сапраўднаму адчуе гэтую непарыўнасць, стане сапраўдным спецыялістам.
— Чаму я выбраў іменна такую спецыяльнасць? – Арцём Валер’евіч на хвіліну задумаўся, — ды вырас жа я ў вёсцы, бацькі працавалі ў сельскай гаспадарцы. Пасля школы, не раздумваючы, выбраў сельскагаспадарчую навучальную установу. Калі прыехаў па размеркаванню ў ЧУП “АСБ Цяцерына”, мне адразу спадабалася і ціхая вёска над Друццю, і людзі, з якімі выпала пачынаць працоўны шлях. А пачынаў аграномам-насенняводам, пасля стаў аграномам па ахове раслін. Навуку прайшоў у вопытнага спецыяліста гаспадаркі, галоўнага агранома Аляксандра Карчова. Цяпер працую сумесна з высокакласным спецыялістам галоўным аграномам Аляксандрам Клімавым. У яго ёсць чаму павучыцца: па выніках працоўнага спаборніцтва за 2009 год Аляксандру Міхайлавічу прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”.
Клопат пра будучы ўраджай у нас пачынаецца задоўга да таго, як першыя зярняты лягуць у глебу. Зімовым часам плануем пасеў на будучы год, запасаемся мінеральнымі ўгнаеннямі, хімікатамі для апрацоўкі раслін ад шкоднікаў, клапоцімся пра вываз арганікі. Пасля ўжо, ранняй вясной, пачынаецца падкормка азімых культур, унясенне ў глебу мінеральных угнаенняў. Пра тое, каб вырас добры ўраджай, мы клапоцімся круглы год.
Думаецца, слухаючы маладога спецыяліста, што ўсё ў яго яшчэ наперадзе. Жыццё расцілаецца перад ім, як тое шырокае поле, на якім ён цяпер гаспадар. І хаця жыццё пражыць — не поле перайсці, ужо зараз можна ўпэўніцца: наперадзе ўсё толькі светлае ў маладога чалавека, які любіць і ўмее працаваць.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: Арцём Арцюкоўскі.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх