Пашану працай заслужыла
Напрыканцы чэрвеня прайшоў раённы конккурс тэхнікаў-асемянатараў, удзел у якім прынялі спецыялісты з усіх сельгаспрадпрыемстваў Кругляншчыны.
Напрыканцы чэрвеня прайшоў раённы конккурс тэхнікаў-асемянатараў, удзел у якім прынялі спецыялісты з усіх сельгаспрадпрыемстваў Кругляншчыны. У ліку канкурсантак былі і дзве прадстаўніцы з СВК “ Круглянскі Рассвет” — Ала Віцюгова і Аксана Ісачанка. Абедзьве паказалі не толькі добрыя тэарэтычныя веды, але і прадэманстравалі выдатную практычную падрыхтоўку і раздзялілі паміж сабой другое месца.
Але, як высветлілася крыху пазней, для Аксаны Ісачанка гэты поспех быў толькі прыступкай да перамогі на больш высокім — ужо абласным узроўні, дзе заняла першае месца.
Участак работы ў Аксаны вельмі адказны: яна працуе з пагалоўем Елькаўшчынскага малочнатаварнага комплексу, які забяспечвае і будзе забяспечваць у будучым большую частку вытворчасці і рэалізацыі малака, што атрымлівае сельгаспрадпрыемства. Штогод дойны статак павінен абнаўляцца высокапрадуктыўным маладняком. І Аксана паспяхова спраўляецца з гэтай задачай. Выхад цялят у разліку на 100 кароў і цялушак у яе адзін з самых высокіх не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Па працы і гонар. У пачатку ліпеня Аксана Андрусаўна ў складзе дэлегацыі лепшых працаўнікоў нашага раёна была запрошана на свята “Александрыя запрашае сяброў”, дзе апрача святкавання “Купалля” праходзіла ўшаноў-ванне і ўзнагароджванне тых, хто ўносіць важкі асабісты ўклад у развіццё Магілёўшчыны. У іх ліку была і Аксана. Яна ўзнагароджана Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта.
М. Вадап’ян.
На здымку: тэхнік-асемянатар
Аксана Ісачанка.
Фота Ю. Ходас.