ПРАЦА ПАВАГІ АСАБЛІВАЙ

Прыемны факт – у традыцыю зноў уваходзіць маштабнае святкаванне ў раёне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Прыемны факт – у традыцыю зноў уваходзіць маштабнае святкаванне ў раёне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Для нашага сельскагаспадарчага рэгіёна гэта свята павінна стаяць у першай дзесятцы важнейшых датаў.
У пятніцу, на якую і былі перанесены ўсе афіцыйныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята працаўнікоў палёў і ферм, першай адметнай дзеяй стаў кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі. (Фотарэпартаж глядзіце на стар. 8).
У 14 гадзін свята перамясцілася ў раёны Дом культуры, дзе сабраліся лепшыя з лепшых працаўнікоў вёскі, гарадскіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.
Сцэнарый,як гэта ўмеюць работнікі аддзела культуры, быў добра прадуманы і арганізаваны. З густам падабраныя песні не проста “разбаўлялі” афіцыйную частку мерапрыемства, яны нібы краналі струны нечага знаёмага яшчэ з дзяцінства ў людзей старонніх ад сельскіх прафесій, радавалі і натхнялі вяскоўцаў на яшчэ большыя поспехі, чым ужо дасягнуты.
А зроблена нямала. Аб гэтым красамоўна расказалі з высокай трыбуны старшыня райвыканкама А.І. Дуцько і намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама А.Р. Маслак. Ну, а чытачы нашай газеты маглі пазнаёміцца з лічбамі і фактамі ў інтэрв’ю з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі А.Л. Шчуплянковым, што было змешчана ў папярэднім нумары.
Асабліва прыкметных поспехаў дабіліся круглянцы на хлебнай ніве. Нездарма і пачатак урачыстасці, дзе дзеці з каласкамі ў руках размяшчаюцца на сцэне і па перыметру глядзельнай залы, імітуючы “ніву”, яскрава распавядаў гімн адвечнаму хлебаробскаму занятку. Знайшлося на сцэне месца і сімвалу ўраджая – бохану хлеба.
Цырымонію ўшанавання лепшых працаўнікоў сяла першым пачаў намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама А.Р. Маслак.
Вядучыя святочнага мерапрыемства запрашаюць на сцэну трактарыста-машыніста СВК “Калгас “Комсенічы” Уладзіміра Уладзіміравіча Бабчанку. Ён узнагароджваецца Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Добрасумленная праца аператара па дарошчванню цялят СВК “Друць” Гульшан Турдзімуратаўны Разімуратавай адзначана Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама.
Трэцяя грамата, якую ўручаў А.Р. Маслак, была непасрэдна ад камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама. Пад цёплыя воплескі прысутных у зале яе атрымала Ніна Аляксандраўна Краўцова — аператар машыннага даення ЧУП “АСБ Цяцерына”.
За высокапрадукцыйную працу на асенне-палявых работах у 2011 годзе і ў сувязі з прафесійным святам Граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджана група механізатараў у складзе М.В. Шаварова, У.П. Фралова, А.Г. Скварцова, С.А. Ляпёшкіна, В.Е. Пановіча, У.А. Трусава, І.А. Сімчанкі, А.А. Марчанкі і С.М. Міцькова. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама А.І. Дуцько.
За дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі граматамі і прэміямі адзначаны:
калектывы малочнатаварных комплексаў і ферм – “Ахімкавічы” СВК “Іскра”, “Глыбокае” ЧУП “АСБ Цяцерына” і “Міхейкава” ЧСУП “Круглянскі-Агра” (загадчыкі – Г.У. Камарова, У.І. Ляўковіч і Л.Д. Плісікава);
па вырошчванню маладняка БРЖ калектывы ферм “Радча” СВК “Друць”, “Міхейкава” ЧСУП “Круглянскі-Агра” і “Глыбокае” ЧУП “АСБ Цяцерына” (загадчыкі – Л.М. Лазоўская, Л.Д. Плісікава і У.І. Ляўковіч);
па адкорму БРЖ калектыў фермы “Цяцерына” ЧУП “АСБ Цяцерына” (загадчык Т.А. Клімкова);
індывідуальныя ўзнагароды прымалі ў той дзень жывёлаводы Н.М. Кавецкая, С.А. Югай, Ж.М. Пудзікава, В.Ю. Лебедзева, Г.У. Кавалёва і інш.
Шмат добрых слоў прагучала ў адрас кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Усе сямёра – А.С. Сімчанка, Д.У. Жуйкоў, А.М. Макаеў, М.Я. Радзько, С.А. Фалецкі, С.М. Сазонаў і В.С. Тонкі – адзначаны Граматамі райвыканкама за актыўную выніковую работу пры правядзенні асенне-палявых работ і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі.
Цырымонію ўзнагароджвання завяршае ў той дзень старшыня Круглянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК М.М. Даміканаў. Спачатку па даручэнню абкама прафсаюза граматы абласнога ўзроўню ён уручае загадчыкам перадавых МТФ Г.В. Рагоўскай з Ракушава і Г.У. Камаровай з Ахімкавіч. Дыплом і Удзячнасць абкама прафсаюза работнікаў АПК дастаюцца адпаведна І.І. Рэуту і А.У. Рыбакову – механізатарам сельгаспрад-прыемстваў“Някрасава-Агра” і “Круглянскі Рассвет”.
Граматы і прэміі падрыхтаваў сваім актывістам і правафланговым індывідуальнага спаборніцтва прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яны, у прыватнасці, уручаны старшыням прафсаюзных камітэтаў СВК “Комсенічы” А.Б. Жыгуновай і КСУП “Някрасава-Агра” Я.Ф. Шкапцовай, а таксама аператару машыннага даення Н.А. Гарапека з “Някрасава-Агра”, намесніку галоўнага бухгалтара райаграпрамтэхснаба А.Р. Радчанка, загадчыцы сталовай СВК “Комсенічы” Т.М. Сенакосавай, механізатару ААТ “Круглянскі льнозавод” У.У. Харчоўка.
Завяршыліся святочныя мерапрыемствы цікавай песенна-танцавальнай праграмай, якую падрыхтавалі самадзейныя артысты РДК і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.
Рэпартаж вялі А. ПАЎЛАЎ і В. КУБЕКА.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Конкурс военно-патриотической песни «В песнях останемся мы» прошел сегодня в Круглом

1 мая 2024
Стрелка вверх