ПРЫЙШЛІ НА КРУГЛЯНШЧЫНУ КАЛЯДКІ – БЛІНЫ ДЫ ЛАДКІ
Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельска- гаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Святочную праграмму на пляцоўцы каля ГГК “Ізумруд» 7 сту-дзеня ладзілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры.

Перад гледачамі, якіх, на жаль, было няшмат (мабыць, перашкодзіла зусім не каляднае надвор’е), выступалі вядомыя на Кругляншчыне народныя калектывы – ансамблі “Вераснянка” і Крынічанька”, асобныя салісты і вакалісты РДК. На сцэну ў гэты дзень выйшла нават… Цыганачка, якая прынесла добры настрой сваімі танцамі і паваражыла жадаючым на будучае.
Таксама побач з ЦД “Строитель» быў арганізаваны першы ў новым годзе кірмаш, на якім сваю прадукцыю прадстаўлялі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. У прыватнасці, можна было набыць зерне, мяса і г.д. Працаваў і выязны гандаль ад ЧУП “Магілёўская міжрайбаза”, дзе ўсе прысутныя маглі паспрабаваць смачнага шашлыка.