ПРЫНЕСЛІ ПАШАНУ І СЛАВУ

Восеньскі перыяд поўнасцю замыкае круг сельскагаспадарчых работ у полі. Абмалочаны рапс, грэчка. Апошняй пайшла з палёў кукуруза.

Восеньскі перыяд поўнасцю замыкае круг сельскагаспадарчых работ у полі. Абмалочаны рапс, грэчка. Апошняй пайшла з палёў кукуруза.
У адзін з пахмурных, але даволі цёплых дзён канца кастрычніка мы вялі размову з перадавым механізатарам ЧСУП “Круглянскі-Агра” Уладзімірам Галыга.
Засталі мы яго з раніцы на мехдвары гаспадаркі, дзе механізатар затрымаўся, каб падрамантаваць КЗС-12, на якім завяршаў абмалот кукурузы. На гэты час на яго рахунку ўжо было 400 тон зерня “каралеўскай” культуры.
— Вось падкручу, падладжу — выеду ў поле, — да пачатку лістапада завяршым сезон уборкі, — удакладніў ён, — добра, што надвор’е стаіць цёплае, хоць і пахмурнае, але без дажджу.
Уладзімір Канстанцінавіч родам з вёскі Ракушава. Тут вырас, закончыў школу. Механізатарам у гаспадарцы працаваў бацька – Канстанцін Кузьміч. Таму хлопчык змалку ведаў, што такое тэхніка, рана праявіўся ў яго талент разбірацца ў складаных механізмах. Вельмі хацеў вывучыцца на электрагазазваршчыка і таму падаў дакументы ў мінскае вучылішча. Але на пачатку верасня групу расфарміравалі, навучэнцам прапанавалі па жаданню набыць іншую спецыяльнасць.
Расчараваны такім складам абставін, Уладзімір вырашыў вярнуцца ў родную вёску. Паўгода павучыўся на механізатара ў сельгастэхніцы, атрымаў правы на кіраванне трактарам. У 1971 годзе прыйшоў працаваць у саўгас “Круглянскі”. З той пары яго лёс назаўсёды звязаны з родным куточкам, з полем, на якім кожная пясчынка, кожная былінка знаёма. Пачынаў на ДТ-75. Першым абавязкам стала падрыхтоўка пад сяўбу вясновай глебы. Абуджаная зямля пахла моцна, п’яніла. На сэрцы было лёгка. Тлустыя скібы, нарэзаныя плугамі складваліся ў суцэльнае ворыва, роўненька, прыгожа. Зразумеў Уладзімір, што дарэмна шукаў справу ў шумным горадзе. Яна, яго справа, да якой ляжыць душа, у раздоллі палеткаў. Надыйшло жніво, і Уладзімір упершыню сеў за штурвал камбайна СК-4. Даўно тое было і зараз успамінаецца з усмешкай.
— А тады хваляваўся я вельмі, — расказвае Уладзімір Канстанцінавіч, — побач былі вопытныя камбайнеры, якія падтрымлівалі, вучылі, а пры неабходнасці прыходзілі на дапамогу. У першае жніво атрымаўся някепскі намалот, вельмі стараўся Уладзімір. Да камбайнаў у яго з’явіліся асаблівыя адносіны. Працэс жніва ён палюбіў. З нецярпеннем чакаў пары, калі зноў ператворацца палеткі ў залаты акіян і павядзе па хвалях збажыны ён свой “хлебны карабель”. Канстанцін Кузьміч радаваўся за сына, быў задаволены яго поспехамі.
Год ад года ўдасканальвалася ўборачная тэхніка. Але ў 1980 годзе Уладзімір перайшоў працаваць на птушкафабрыку. Дзесяць гадоў правёў за рулём аўтамашыны ЗІЛ-130, вазіў камбікармы. У 90-я гады, пасля перабудовы, вярнуўся назад у “Круглянскі”. І зноў чакала яго жніво, магутны ДОН на жытнёвай роўнядзі палеткаў. З кожным годам павышаў Уладзімір хлебаробскае майстэрства, і нарэшце старэнькі ДОН прынёс яму поспех: адолеў тысячны рубеж намалоту. Тысячнікам на ДОН-1500 станавіўся тры гады запар. Нязменным памочнікам на камбайне у час жніва стаў сын Уладзімір.
— У нас з жонкай, Нінай Рыгораўнай тры сыны, — твар пасвятлеў, калі успомніў пра іх. Валодзя – наш меншы. Ужо восем гадоў ходзіць ён у мяне памочнікам у час жніва. Сяргей працуе ў ПМК-266, Дзмітрый жыве і працуе ў Магілёве. Падрастаюць дзве ўнучкі, дачушкі Сяргея.
Разам з імі жыццё набывае новы, асаблівы сэнс. Жонка доўгі час працавала на птушніку. Цяпер вядзе дамашнюю гаспадарку і песціць унучак. Закончыцца сезон уборкі — тады і ў мяне з’явіцца больш вольнага часу. У зімовы час я пераходжу на працу ў “Жылкамгас”, працую аператарам у кацельні.
Уладзімір Канстанцінавіч зірнуў на свой КЗС-12. – Гэта ўжо навейшая ўборачная тэхніка, на якой я адпрацаваў два сезоны.
І трэба дадаць, што перасеўшы на КЗС-12, Уладзімір зноў выйшаў у пераможцы. У мінулым годзе ён пераўзыйшоў тысячны рубеж. І на сёлетнім жніве яго экіпаж намалаціў 1350 тон зерня. Уладзімір Канстацінавіч цяпер адзін са старэйшых камбайнераў у гаспадарцы. Ён тэхніку ведае назубок, і многія непаладкі ліквідуе сам. Гэта дапамагае не траціць марна час у гарачы напружаны момант.
Шчырая споведь хлебароба пра свае надзённыя справы цалкам захапіла мяне, слухаць яго можна было бясконца. Але самому Уладзіміру Канстанцінавічу затрымлівацца не было часу. Яго чакала кукурузнае поле.
Дзесьці высока-высока, нябачныя за хмарамі, пракурлыкалі журавы, узняў пажухлую траву не надта лагодны вецер.
— Ну вось, цяпер будзем чакаць новай вясны, — прамовіў механізатар і пайшоў да кабіны камбайна.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Галыга.
Фота В. Кубека.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх