РЭАЛІЗУЮЦЬ ПЕРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАННІ

Ранішняе жнівеньскае сонейка толькі пачынае прыпякаць. Яго першыя яскравыя промні збягаюць з дахаў і спяшаюцца ад адной да другой вуліцы райцэнтра. Заглядаюць яны і ў вакенца невялічкага кіёску ААТ “Магілёўсаюздрук”, які ў палове восьмага раніцы расчыняецца для пакупнікоў. І кожнага з іх тут чакаюць як дарагога госця…

Ранішняе жнівеньскае сонейка толькі пачынае прыпякаць. Яго першыя яскравыя промні збягаюць з дахаў і спяшаюцца ад адной да другой вуліцы райцэнтра. Заглядаюць яны і ў вакенца невялічкага кіёску ААТ “Магілёўсаюздрук”, які ў палове восьмага раніцы расчыняецца для пакупнікоў. І кожнага з іх тут чакаюць як дарагога госця…
Зараз у Круглым дзейнічаюць два кіёскі аб’яднання “Магілёўсаюздрук”. Адзін знаходзіцца каля будынка раённага вузла паштовай сувязі, другі – у раёне магазіна “Северный”. Трэба зазначыць, што цэнтральны кіёск працуе да 18 гадзін, а вось больш аддалены – да 19.30. Як патлумачыла начальнік Круглянскага ўчастка ААТ “Магілёўсаюз-друк” Людміла Фурс, такі працоўны графік – неабходнасць, але прыемная.
— Мы робім усё, каб нашым пакупнікам было зручней. Людзі могуць завітаць за любімай газетай або часопісам пасля работы. І не турбавацца, што не паспеюць да закрыцця, — дадае Людміла Раманаўна.
Акрамя таго, ёсць у Круглым склад прадукцыі данай арганізацыі, дзе таксама можна набыць неабходныя тавары. Аднак разлік тут магчымы толькі безнаяўны.
— Вельмі часта на складзе розныя канцыляр-скія і папяровыя вырабы набываюць школы. За-глядаюць да нас іх кіраўнікі і зараз, напачатку новага навучальнага года, — распавядае Людміла Фурс.
Да таго ж асартымент у гэтых гандлёвых кропках даволі шырокі, таму кожны здолее знайсці тое, што і па цане падыходзіць, і вока радуе. На сённяшні дзень на паліцах кіёскаў – больш за 500 найменняў рознай прадукцыі. Гэта і школьныя рэчы, і прадукты харчавання, і парфумныя вырабы, і, канешне, перыядычныя і неперыядычныя выданні. Яны – на першым месцы. Продаж газетна-часопіс-най прадукцыі – асноўны напрамак дзейнасці “Магілёўсаюздруку”.
Па словах Людмілы Раманаўны Фурс, зараз у кіёсках можна набыць перыёдыку на любы густ. Адных толькі беларускіх выданняў кожны месяц паступае больш за сем тысяч асобнікаў. 14% ад гэтай лічбы – выданні Магілёўшчыны. І на іх заўсёды вялікі попыт. Начальнік Круглянскага ўчастка ААТ “Магілёўсаюздрук” расказала, што аднойчы ёй нават прышлося дадаткова заказваць нумары абласных газет, бо ўсім жадаючым іх не хапіла. “Такая прадукцыя на паліцах доўга не ляжыць!”—усміхаецца жанчына.
Ні для каго не сакрэт, што агульны поспех залежыць ад кожнага працаўніка. Вось і ў “Магілёўсаюздруку” калектыў падабраўся вельмі дружны. Начальнік аб’яднання Людміла Фурс, як кажуць, — чалавек на сваім месцы. Да кожнага падначаленага знаходзіць падход. Працуе яна тут ўжо 12 гадоў. Прафесійных абавязкаў у Людмілы Раманаўны шмат. Яна афармляе заяўкі, сочыць, каб тавар прывезлі без спазненняў і г.д.
Спраўна выконвае свою работу і сартыроўшчыца Вольга Шалкоўская. Яе працоўны дзень пачынаецца ў 6 гадзін раніцы. Жанчына спяшаецца на вузел сувязі, дзе прымае перыёдыку, выпісвае накладныя на яе.
Акрамя таго, на базе Круглянскага ўчастку ААТ “Магілёўсаюздрук” працуюць чатыры кіяскёры: Наталля Марозава, Алена Верхаводкіна, Вольга Махтадуй і Таццяна Каралёва. Усе яны выдатна выконваюць сваю справу. Найлепшай падзякай за прафесіяналізм становяцца добрыя словы пакупнікоў. А іх жанчыны чуюць заўсёды.
І сонейка ўсміхаецца ім, руплівым і дбайным, якія з ахвотай да працы і з добрым настроем пачынаюць кожны працоўн
Т. ПАРКОВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх