Старая яблыня

Дрэва расло ў канцы прысядзібнага ўчастка – там, дзе канчаліся барозны бульбы.
— Яно ўжо там красавалася да таго, як мы перасяліліся на новае месца жыхарства, — расказвала цётка Аўдоцця.

Дрэва расло ў канцы прысядзібнага ўчастка – там, дзе канчаліся барозны бульбы.
— Яно ўжо там красавалася да таго, як мы перасяліліся на новае месца жыхарства, — расказвала цётка Аўдоцця.
У дваццатых гадах некалькі сем’яў пераехалі сюды, у Новы Двор, абзавяліся гаспадаркамі. Дзядзька Сцяпан насадзіў сад, вельмі шыкоўны па тым часе, завёў пчол. Але дзічку выразаць не стаў. Так і пакінуў расці на прыволлі. А потым прышчапіў на яе некалькі гатункаў яблыняў. І праз некаторы час дзічка аддзячыла шчодрымі дарамі.
Дзеці, ды і суседзі таксама ашчаджалі дрэва і частаваліся яблыкамі амаль усё лета і восень.
Вайна парушыла жыцці, зблытала ўсе планы, і вузкаю сцяжынкай праз жыта дзяцька Сцяпан адправіўся на вайну, як і сотні яго землякоў. Фашысты наступалі, а родную зямлю, на якой ён так рупліва працаваў, трэба было бараніць. Але лёс быў жорсткім да дзядзькі. Больш ён так і не пабачыў сваіх чатырох сыноў і жонку, якія зведалі ўсе жахі фашысцкай акупацыі.
Паўпасёлка згарэла. На шчасце, прасторны дом, у якім жыла сям’я, ворагі не кранулі, а самі аблюбавалі пад жытло. А вось сад яшчэ ў зімовую сцюжу 1941 года высеклі на дровы, хаця вакол пасёлка шумеў лес. Але, мабыць, туды яны баяліся паказвацца, каб не трапіць пад партызанскія кулі. Ацалела з усяго дзядзькава саду толькі старая яблыня ў канцы агарода.
А потым закончылася вайна. Зацвілі маладзенькія яблыні ў садзе, які пасадзілі ў пасляваенны час. А старая яблыня, адкрытая ўсім вятрам, дачакалася 25-годдзя Вялікай Перамогі. Да яе часта прыходзіла цётка Аўдоцця, яе сыны, якіх адна вывучыла і падняла на ногі, ці як яна любіла гаварыць: “Вывела ў людзі”.
А яблыня зноў цвіла, як сімвал нязломнасці людзей, затойваючы ў белай кіпені боль і памяць пра гаспадара – салдата, які загінуў.
А цётка замуж больш не выйшла. Радавалася жыццю, свайму і хлопцаў сваіх, кожнаму новаму дню. І рупілася ў нялёгкай працы: гаспадарка, агарод, сад, пчолы… Любілі наведваць бацькаўшчыну і дзеці, і ўнукі. А сад буйнай квеценню радаваў кожнаю вясною, а ўлетку і восенню – сакавітымі яблыкамі.
Але што дзіўна. Калі цётка Аўдоцця прадала сваю хату і пераехала жыць да старэйшага сына, яблыня паціху стала засыхаць. На наступную вясну яна ўжо не распусцілася.
І новыя гаспадары спілавалі яе на дровы. Хаця і шкадавалі, што дрэва не ажыло. Бо ў пасёлку ў кожнага жыхара нешта сваё было звязана з гэтым дрэвам. Усе прывыклі да старой яблыні. Магчыма, яна была для іх сімвалам жывучасці, зямной прыгажосці… і памяці.
Святлана ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх