СУСТРЭЧА ГУБЕРНАТАРА З ЖУРНАЛІСТАМІ

Гэта ўжо традыцыя – адкрытая размова губернатара з журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны. Даная прэс-канферэнцыя, як паведамлялася раней, праходзіла якраз напярэдадні Новага года. Адсюль і яе тэматычная накіраванасць – вынікі адыходзячага года і пяцігодкі ў цэлым, задачы і планы на будучае.

Гэта ўжо традыцыя – адкрытая размова губернатара з журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны. Даная прэс-канферэнцыя, як паведамлялася раней, праходзіла якраз напярэдадні Новага года. Адсюль і яе тэматычная накіраванасць – вынікі адыходзячага года і пяцігодкі ў цэлым, задачы і планы на будучае.
Размова доўжылася больш дзвюх гадзін. І пачаў яе П. М. Руднік з падзякі ў адрас прадстаўнікоў СМІ і ўсіх выбаршчыкаў за высокую грамадзян-скую свядомасць. “Прэзідэнцкая кампанія-2010 прайшла на высокім ўзроўні, спакойна, нейкіх сур’ёзных заўваг з боку назіральнікаў, асабліва міжнародных, на Магілёўшчыне практычна не было”, — адзначыў П.М. Руднік.
Як працавалі?.. Па папярэдніх падліках становіцца бачна, што па выніках пяцігодкі ўсе паказчыкі, за выключэннем валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, будуць выкананы. І нават дзесьці перавыкананы. Па словах старшыні аблвыканкама, прамысловасць у 2010 годзе прырасла да ўзроўню папярэдняга года адразу на 21 працэнт. Па вобласці створана 20400 новых рабочых месцаў. Зразумела, у лідэрах тут асноўныя прамысловыя гіганты гарадоў Магілёва і Бабруйска, дзе была зроблена сур’ёзная мадэрнізацыя і нарошчаны аб’ём выпускаемай прадукцыі. Але асабліва радуе так званая прадпрымальніцкая галіна, якая пайшла ў нашы малыя гарады і нават сельскія населеныя пункты.
Кажучы аб перспектывах, глава абласной “вертыкалі” якраз і зрабіў акцэнт на тым, што ў прадстаячым пяцігоддзі разгорнецца вялікая работа па пераўтварэнню ў рэальнасць ужо намечаных рэгіянальных прыярытэтаў у развіцці прыдняпроўскага краю. Ужо у 2011 годзе Магілёўская вобласць пачне рэалізацыю, да прыкладу, 36 праграм толькі ў сельскай гаспадарцы.
Наогул аб вёсцы, што асабліва прыемна было для нас, журналістаў-раёншчыкаў, гаварылася ў той дзень даволі шмат. Улічваючы склад асноўнай катэгорыі чытачоў нашай газеты, некалькі вытрымак з выступлення П.М. Рудніка прыво-джу амаль даслоўна:
“Асаблівую ўвагу мы павінны ўдзяліць удасканальванню жыцця-дзейнасці створаных у вобласці 203 аграгарадкоў. К слову, апошні з іх у 2010 годзе будаваўся ў Круглянскім раёне. Нельга таксама забываць і аб развіцці суседніх з аграгарадкамі населеных пунктаў. Але рабіць гэта трэба ў абавязковым парадку з улікам іх індывідуальнасці. Менавіта ў маленькіх вёсачках трэба разгортваць аграэкатурыстычныя комплексы, развіваць пчалярства, вы-рошчваць і перапрацоўваць лекавыя травы. Ды і ці мала яшчэ іншых цікавых накірункаў для людзей прадпрымальных?! Задача ўлады – ініцыятывы падтрымаць”.
Як было зазначана губернатарам, у будучай пяцігодцы мы будзем рабіць стаўку на развіццё буйнатаварнай сельгасвытворчасці, укараненне сучасных тэхналогій і павышэнне прадукцыйнасці працы. Гэта дазволіць значна павялічыць не толькі выпуск, але і продаж сельгаспрадукцыі. Бо павысіцца ж яе якасць і канкурэнтаздольнасць. А ў канчатковым выніку, і гэта галоўнае, — у разы павялічыцца заработная плата працаўнікоў вёскі.
Па словах Пятра Міхайлавіча, толькі з пачатку года на Магілёўшчыне ўве-дзена ў эксплуатацыю больш 30 новых малочнатаварных ферм з сучаснымі даільнымі заламі. У бліжэйшай перспектыве з’явіцца яшчэ 130, што дазволіць поўнасцю адыйсці ад старых тэхналогій у рабоце, пазбавіць аператараў машыннага даення ад усялякага кантакту з малаком.
Аб будаўнічай галіне навогул быў таксама сказ асаблівы. У будаўніцтве жылля да 2015 года вобласць плануе выйсці на паказчык: 1 квадратны метр – на аднаго жыхара. Чэргі на жыллё павінны быць зведзены да мінімуму. Праўда, тут ёсць некалькі «але». Зрабіць планы рэальнасцю можна будзе толькі пры ўмове нарошчвання магутнасцяў будіндустрыі і прымянення больш новых і больш перспектыўных тэхналогій у будаўніцтве.
— Дзеці, як галоўны набытак маладой дзяржавы, будуць акружаны дадатковай увагай. Днямі, — заявіў губернатар, — мы адкрываем для маленькіх жыхароў Магілёва і яго юных гасцей лялечны тэатр (што праз дзень і было зроблена — рэд.). Нам у гэтым плане ўжо зайздросцяць іншыя абласныя гарады Рэспублікі Беларусь. У наш час, а я рос некалі ў вёсцы, — падкрэсліў губернатар, — такіх выгод, як зараз, дзеці не мелі.
У наступнай пяцігодцы мы плануем узвядзенне шэрагу новых школ і дашкольных дзіцячых устаноў. З’явіцца там і дадатковае сучаснае абсталяванне. К слову, — як зазначыў далей П.М. Руднік, — у Магілёўскай вобласці ўжо на сённяшні дзень не засталося ніводнай школы, дзе б не было выхаду ў Інтэрнэт.
У бліжэйшыя два гады, і такую задачу ставіць Прэзідэнт, неабходна завяршыць устаноўку найноўшага сучаснага абсталявання і ў нашых бальніцах і паліклініках.
Старшыня аблвыканкама з высокай перакананасцю заявіў, што ў Прыдняпроўскім краі, які мы па асабліваму любім, ёсць калі не ўсе, то вельмі многія магчымасці для стварэння дастатковага камфорту і якасных умоваў жыцця. Вынікам правільнай мэтанакіраванай работы ў плане сацыяльнай палітыкі стаў прыкметны рост заработнай платы. П.М. Руднік прывёў наглядны графік, як уладныя структуры ад-сочвалі магчымасці, дзе толькі можна, як дапамагчы самым слабым працоўным калектывам перакрыць рубеж месячнага заробку ў 250, 300, а цяпер ужо і ў 350 долараў (у эквіваленце). Прыемна адзначыць, што ў многіх нашых арганізацыях заробак задоўга да Новага года перавысіў «планку» ў 500 долараў. Адзін з самых яскравых таму прыкладаў у пацвярджэнне: губернатар агучыў рэальную карціну па прадпрыемству “Джакей Пластык Магілёў”, дзе сярэдні заробак сёння — 1000 долараў (у эквіваленце).
Гаварылі ў той дзень і аб рашэнні праблем канкрэтных людзей. На думку губернатара, за апошні час у работе са зваротамі грамадзян адбыліся сурёзныя змены ў лепшы бок. Хаця дабіцца гэтага ад чыноўнікаў, па словах Пятра Міхайлавіча, было не так і проста — цэлы шэраг адказных асобаў пакараны адміністрацыйна, а некалькі чалавек і наогул звольнены з працы.
На думку старшыні аблвыканкама, задача кожнага кіраўніка у рэгіёнах — зрабіць усё магчымае для таго, каб праблемы людзей вырашаліся як мага хутчэй і як мага больш якасней. Увага да простага чалавека — гэта сённяшні стыль работы ўладных структур.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх