Свята апошняга школьнага званка

У суботу, нягледзячы на афіцыйны выхадны дзень, пераважная большасць кіраўнікоў раёна і адказных спецыялістаў райвыканкама спяшаліся з раніцы на свае рабочыя месцы.

У суботу, нягледзячы на афіцыйны выхадны дзень, пераважная большасць кіраўнікоў раёна і адказных спецыялістаў райвыканкама спяшаліся з раніцы на свае рабочыя месцы. А адтуль усе раз’ехаліся па школах Кругляншчыны. На 30 мая, як водзіцца, традыцыйна прыпадае свята апошняга школьнага званка. Падзея гэта значымая і для многіх асаб-ліва запамінальная. Нездарма ж у школьных дварах апрача саміх вучняў і іх настаўнікаў сабраліся бацькі школьнікаў, іншыя родныя і блізкія, гаспадарчыя кіраўнікі ці спецыялісты.
Асобныя прыйшлі не з пустымі рукамі. У прыватнасці, кіраўніцтва Круглянскага філіялу Белдзярж-страх уручыла школе №1 сертыфікат на 20 мільёнаў рублёў на ўкамплектаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Падарункі атрымалі і ўсе першакласнікі данай навучальнай установы.
У рамках рэспубліканскага праекта “Падары дзіцяці футбольны мяч”, што каторы год запар праводзіцца па ініцыятыве і пры спонсарскай дапамозе Міністэрства адукацыі і ААТ “Белаграпрамбанк”, усе першакласнікі сельскіх школ атрымалі скураныя прызы. Бегайце за мячамі і развівайцеся, расціце вялікімі і дужымі – у гэтым і заключаецца сама ідэя такіх падарункаў.
У кожнай школе свята ладзілася па-асобаму сцэнарыю – і хаця з году ў год многае, канешне, паўтараецца ў плане афіцыйнасці, а вось што тычыцца творчых складнікаў, то тут фантазій было праяўлена шмат. І ў тым свая непаўторная адметнасць. І тут ужо не так і важна, дзе была тая дзея – у вялікай гарадской школе, ці ў сель-скай малакамплектнай. А ўсяго іх у раёне: 10 сярэдніх, уключаючы НПК, і 2 пачатковыя. К слову, дзве школы ў гэтым годзе – Філатаў-ская і Грыбінская – не мелі свае выпускныя 11 класы.
Але свята ўдалося ўсюды. Заўважым, што Кругляншчына праводзіць у вялікае жыццё сёлета 123 сваіх выпускнікі (летась было 87). Экзамены за 9 клас здаюць 139 чалавек. У гэтых рабят будзе выбар – прадоўжыць вучобу ў школе, ці паступіць у сярэднія спецыяльныя ўстановы.
Як патлумачыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.У. Кры-віцкая, па выніках года самыя старанныя вучні былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі. Адзначаліся прынародна пераможцы і прызёры розных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, выдатнікі вучобы і актывісты школьнага жыцця. Пасведчанне асобнага ўзору атрымалі 5 выпуск-нікоў 9-х класаў. Яны – першыя прэтэндэнты на залатыя медалі праз два гады. Сёлета ж медалістамі могуць рэальна стаць чатыры адзінаццацікласнікі з двух гарадскіх школ.
Вышэйшы ўзровень вучэбных дасягненняў (толькі 9 і 10 балаў) у цэлым па раёну паказалі 122 вучні.
Усяго ж на агульнашкольныя лінейкі, прысвечаныя апошняму званку, прыйшлі 1629 навучэнцаў, што некалькі больш мінулагодняга. Вось і атрымліваецца, што асноўны склад вучнёўскага корпуса адправіўся ў суботу на свае самыя вялікія канікулы. А гэта для іх ці не самая значная святочная падзея.
І ўсё ж у цэнтры ўвагі на лінейках былі выпускнікі. Арганізатары зрабілі ўсё, каб яркае і прыгожае развітанне са школай запомнілася надоўга. На тварах выпускнікоў, іх бацькоў, настаўнікаў, былі не толькі шчырыя ўсмешкі, але і слёзы. Школьны калектыў – як адна вялікая сям’я.
Часу для раскачкі ў адзінацца-цікласнікаў няма аніякага. Сёння, калі гэты рэпартах выходзіць у свет, яны ўжо здалі свой першы экзамен за курс сярэдняй школы. А ўсяго абавязковых іспытаў сёлета чатыры.
Выпускныя вечары, згодна з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі, на Кругляншчыне намячаецца праводзіць 11 чэрвеня. І прыйдзе час рабятам рабіць свой выбар на карысць той ці іншай прафесіі, таго ці іншага шляху.
А. ПАЎЛАЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх