ТУТ АДКЛАД НЕ ІДЗЕ НА ЛАД

Зіма, што называецца, павярнула ўжо да вясны. Усяго якія два месяцы засталося да пачатку веснавых работ на палетках.

Зіма, што называецца, павярнула ўжо да вясны. Усяго якія два месяцы засталося да пачатку веснавых работ на палетках. Поспех пасяўной у рашаючай ступені залежыць ад таго, як будзе падрыхтавана тэхніка – плугі, культыватары, сеялкі, агрэгаты для ўнясення ў глебу мінеральных угнаенняў. Гэтую аксіёму выдатна засвоіў за многія гады работы нядаўна прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Шчуплянкоў, аграном па спецыяльнасці. Таму і работу на новай адказнай пасадзе Анатоль Леанідавіч пачаў менавіта з пытання падрыхтоўкі тэхнічнага парка гаспадарак Кругляншчыны да веснавых палявых работ.
Першым крокам да павышэння тэмпаў рамонту стала правядзенне семінара-нарады з удзелам галоўных інжынераў і інжынераў па ахове працы сельгаспрад-прыемстваў раёна, спецыялістаў райсельгасхарчу ў СВК “Іскра”. Гэты адрас быў выбраны невыпадкова: у гаспадарцы падрыхтоўцы да веснавой пасяўной удзяляецца належная ўвага. Не стаў выключэннем і год сёлетні. Удзельнікі семінара на ўласныя вочы пабачылі, як у рамонтнай майстэрні сельгаспрадпрыемства ідзе рамонт глебаапрацоўчай тэхнікі і пасяўных агрэгатаў. Неабходныя тлумачэнні калегам даваў галоўны інжынер СВК “Іскра” Дзяніс Кейзераў.
З інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ на семінары-нарадзе выступіў начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу Анатоль Ласянкоў. Ён адзначыў, што да рамонту глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў прыступілі ва ўсіх гаспадарках. Акрамя “Іскры”, няблага ідзе гэта работа ў ЧУП “АСБ Цяцерына”. А вось у філіяле “Круглянскі” ААТ “Агракамбінат “Прыдняпроўскі”, а таксама ў СВК «Друць» тэмпы работы жадаюць чакаць лепшага.
Асаблівую ўвагу спецыялістаў інжынернай службы гаспадарак А. Ласянкоў звярнуў на паскарэнне рамонту абаротных плугоў. Іх у раёне 14, гатовы ж да работы пакуль толькі крыху больш палавіны. У абавязковым парадку павінны быць даведзены да ладу і камбінаваныя пасяўныя агрэгаты – АКПМ-6, “Лемкен”, “Рабе”, якіх у сельгаспрадпрыемствах 16. Патрэбныя запасныя часткі і камплектуючыя да гэтай і іншай тэхнікі можна набыць у райаграпрамтэхснабе. Палову кошту тут гатовы прыняць зернем. Ёсць і іншыя варыянты.
Пэўную дапамогу гаспадаркам у правядзенні ра-монтных работ аказваюць спецыялісты райаграпрамтэхснаба. І не толькі ў плане выканання тэхнічнага догляду энерганасычаных трактараў. Зараз спецыялісты прадпрыемства выконваюць рэканструкцыю зернесушыльных комплексаў М-819 для СВК “Друць” і філіяла “Круглянскі”. Пасля рэканструкцыі і рамонту зерне на іх будзе сушыцца шляхам спальвання у топках саломы, як гэта сталі рабіць раней у СВК «Комсенічы» і дзяржаўным прадпрыемстве “Някрасава-Агра”.
Кіраўнік інжынернай службы райсельгасхарчу засяродзіў увагу спецыялістаў гаспадарак таксама на неабходнасці навядзення і падтрымання належнага парадку на машынных дварах і ў рамонтных майстэрнях. Па пытаннях рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі да веснавой пасяўной былі заслуханы кіраўнікі і галоўныя інжынеры ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Вялікая ўвага на семінары-нарадзе была ўдзелена таксама пытанням тэхнікі бяспекі і аховы працы ў ходзе правядзення рамонту.
Канкрэтныя задачы, якія тычацца падрыхтоўкі сель-скагаспадарчай тэхнікі да веснавых работ на палетках, агучыў у сваім выступленні першы намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў. Бліжэйшыя з іх – да 1 лютага закончыць рамонт плугоў, культыватараў і іншай глебаапрацоўчай тэхнікі. А да 10 чысла гэтага ж месяца павінны быць пастаўлены на лінейку гатоўнасці ўсе наяўныя камбінаваныя пасяўныя агрэгаты. Адклад тут ніяк не ідзе на лад. Не варта чакаць паступлення “рамонтных” грошай з бюджэту, трэба на месцы шукаць усе магчымыя варыянты і рэзервы, так, як робяць гэта ў той жа “Іскры” і шэрагу іншых гаспадарак. А для выніковай работы ў рамонтнікаў сельгаспрадпрыыемстваў умовы ёсць: усе майстэрні ацяпляюцца з дапамогай цеплагенератараў, якія працуюць на мясцовым паліве. А спецыялістам інжынернай службы трэба паклапаціцца аб забеспячэнні механізатараў і слесараў патрэбнымі запчасткамі ды як след арганізаваць іх працу.
З мэтай узмацнення кантролю за ходам рамонту і падрыхтоўкі да веснавой пасяўной сельскагаспадарчай тэхнікі падобныя семінары-нарады вырашана праводзіць штотыднёва з выездам ва ўсе гаспадаркі раёна.Вясна не за гарамі. І рыхтавацца да яе трэба з усёй адказнасцю.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх