У горадзе нашай любові

Круглае рыхтуецца да вялікага свята – абласных “Дажынак-2015”. Гэта бачна ўсюды, бо наш утульны гарадок ператварыўся ў адзіную будаўнічую пляцоўку. Паўсюдна з’яўляюцца ўсё новыя і новыя элементы аздаблення.

Круглае рыхтуецца да вялікага свята – абласных “Дажынак-2015”. Гэта бачна ўсюды, бо наш утульны гарадок ператварыўся ў адзіную будаўнічую пляцоўку. Паўсюдна з’яўляюцца ўсё новыя і новыя элементы аздаблення.
Аб прадстаячай падзеі нагадваюць ужо і першыя маляўнічыя плакаты на гасцініцы — «Хвала рукам, што пахнуть хлебам», школе мастацтваў — «Мой родны кут, як ты мне мілы» і інш.
Рэканструкцыя тратуараў і дарог выклікае, безумоўна, пэўныя нязручнасці і для пешаходаў, і для вадзіцеляў. Але ўсе разумеюць, што будучая прыгажосць ствараецца не па ўзмаху чароўнай казачнай палачкі. Ды і добрыя вынікі бачныя: гэта і шыкоўна аздобленая плошча каля Дома кульутры, і прывабная арка на ўваходзе ў цэнтральны парк, і аб’язная дарога, і сотні метраў новых тратуараў, і асобныя адмарафечаныя жылыя шматпавярхоўкі, і многае іншае.
Горад маладзее і прыгажэе прама на вачах. Львіную долю работ, без усялякага перабольшвання, узяў на сябе калектыў вядучай будаўнічай арганізацыі – ПМК-266. Аб яго справах мы расказвалі ўжо, і будзем расказваць яшчэ не адзін раз.
А на сёння ёсць неабходнасць сказаць колькі добрых слоў і ў адрас УКП “Жылкамгас”. Другі год гэтую клопатную ва ўсіх адносінах службу ўзначальвае вопытны адміністратар Віктар Крыванос, які да гэтага меў вялікую практыку работы кіраўніком, толькі ў іншых вытворчых сферах. І тут многае атрымліваецца, дзякуючы новым неардынарным падыходам і патрабаванням.
Сёння працэс аптымізацыі закрануў і калектыў жылкамгасаўцаў, але, тым не менш, аб’ёмы работ ніколькі не скарачаюцца, а наадварот — толькі нарошчваюцца. Галоўнае
абласное свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” дабавіла гэтых самых клопатаў у разы,
хаця ад асноўных абавязкаў іх ніхто не вызваляў: ідуць падрыхтоўчыя работы да прадстаячага зімовага ацяпляльнага перыяду. Да прыкладу, для рамонту абсталявання кацельных і цеплавой гаспадаркі створана мабільная брыгада з 6 вопытных спецыялістаў.
Вялікія ўвага па-ранейшаму ўдзяляецца падтрыманню райцэнтра ў належным санітарным стане. З раніцы і да позняга вечара гудуць, нібы чмялі, у парку, скверах, на газонах мотакосы. А сіламі двух брыгад па 5 чалавек у кожнай абкошваецца 80-гектарная тэрыторыя. І не па аднаму разу. Першая брыгада працуе з 6 да 14, другая – з 14 да 22 гадзін.
Асобная тэма – новая бетанаваная агароджа, што, як зноў жа, цяжка не заўважыць, з’явілася на цэнтральнай і прылягаючых да яе вуліцах. Дакладней сказаць, агароджа камбінаваная – з бетанаваных слупоў і ніжніх плітаў, а таксама шчыкету. Набыць матэрыялы з драўніны жылкамгасу дапамагаюць, да іх гонару, асобныя прыватныя прадпрымальнікі. Агульная працягласць ужо замененай агароджы – звыш 3,5 кіламетра. І работы працягваюцца. На гэтыя патрэбы было закуплена 70 тон цэменту і каля двух тон арматуры.
На мінулым тыдні разам з дырэктарам УКП “Жылкамгас” Віктарам Крываносам мы праехалі па вуліцах райцэнтра, дзе вядуцца работы па «дажыначнай праграме», пазнаёміліся з ходам работ, звязаных з вырабам бетонных слупоў і пліт. Зноў жа, працуюць брыгады ў дзве змены. Выкарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне. Прапарцыянальны склад раствору вывераны практыкай. Сюды трэба дабавіць і адказнасць лю-дзей. Гэта і дае станоўчы вынік. Дарэчы, на даных работах у гэты час задзейнічаны спецыялісты кацельных.
Убачылі мы таксама, як рыхтуюцца ары-гінальныя драўляныя столікі і лавачкі. К слову, новыя кампазіцыі ўжо з’явіліся ў найбольш людных месцах. Усе яны прывязаны да ўнікальнага прыроднага ландшафту. Добрыя дызайнерскія рашэнні, да прыкладу, знойдзем у мікрараёне Слабодка, дзе ёсць ужо і дэкаратыўны “бярозавы масток”, і чаротавы будан, ці каля вадасховішча на рэчцы Сітня ў Круглым, дзе апрача лавачак і століка «прышвартавалася» і прыцягальная для жыхароў і гасцей нашага горада лодачка-паруснік. На ёй таксама ёсць месцы для адпачынку. Адразу два сады «выраслі» у раёне колішніх агародаў па вуліцы Гагарына — каменны і яблыневы.
Зразумела, што да канца верасня, калі і плануюцца “Дажынкі”, такіх месцаў з’явіцца яшчэ нямала.
На ўездзе ў цэнтр Круглага па вуліцы
Магілёўскай па-новаму вырашана скарыстаць і наяўную пагоркавасць ландшафту – да ранейшай кветкавай кампазіцыі-прызнання “Я Круглае” і імправізаванага вадаспаду дабавіліся “Беларускі ручнік” і “Старажытны замак”.
Сапраўдным мастацтвам павінны стаць і прыгожыя клумбы. Апрача традыцыйных кветак тут актыўна выкарыстоўваюцца дэкаратыўныя дрэвы, шчэбень, камень і іншыя складаемыя. Нейкіх прафесійных дызайнераў у раёне няма. Падыход такі – усе зробленае павінна выглядаць камфортна і прыцягальна.
Ёсць і чыста дрэвавыя кампазіцыі. Усяго пад намечаную праграму ўжо высаджана звыш 1000 дрэў, кустоўнікаў, а таксама мноства кветак. Штодня толькі на іх паліў выкарыстоўваецца 6-7 аўтацыстэрнаў вады па чатыры тоны ў кожнай. Сярод дрэў апрач традыцыйных лясных можна сустрэць на вуліцах горада і нямала дэкаратыўных, закупленных у спецыялізаваных пітомніках.
Зразумела, усё, што мы сёння расказалі, гэта толькі частка таго вялікага аб’ёму, які яшчэ прадстаіць выканаць. Бу-дзем спадзявацца, што не застануцца ў баку ад гэтай пачэснай работы, звязанай з падрыхтоўкай да свята «Дажынкі-2015», таксама іншыя працоўныя калектывы, гаспадары прыватных сялібаў.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх