У КРУГЛЫМ ВУЧАЦЬ ЛЯТАЦЬ САМАЛЁТЫ

У апошнія гады падчас вялікіх дзяржаўных святаў – Дня Перамогі, Дня Незалежнасці – у праграме забаўляльных мерапрыемстваў, што праводзяцца на стадыёне ў цэнтральным парку культуры і адпачынку г.п. Круглае, з’явіліся паказальныя выступленні членаў авіямадэльнага клуба. Радыёкіруемыя мадэлі самалётаў і планераў выконваюць у небе ўсе фігуры вышэйшага пілатажу, радуюць вока ўдзельнікаў свята, і ў першую чаргу – дзетвару. Бо які хлапчук у маленстве не марыў пра неба, пра мужную прафесію лётчыка. І ў юных жыхароў Круглага з’явілася рэальная магчымасць з маленства адчуць асалоду вольнага палёту высока над зямлёй.
ЕЩЕ БОЛЬШЕ ФОТО СМОТРИТЕ В КОНЦЕ МАТЕРИАЛА В РУБРИКЕ “ДАДАТАК” ИЛИ ПО ССЫЛКЕ attachments

У апошнія гады падчас вялікіх дзяржаўных святаў – Дня Перамогі, Дня Незалежнасці – у праграме забаўляльных мерапрыемстваў, што праводзяцца на стадыёне ў цэнтральным парку культуры і адпачынку г.п. Круглае, з’явіліся паказальныя выступленні членаў авіямадэльнага клуба. Радыёкіруемыя мадэлі самалётаў і планераў выконваюць у небе ўсе фігуры вышэйшага пілатажу, радуюць вока ўдзельнікаў свята, і ў першую чаргу – дзетвару. Бо які хлапчук у маленстве не марыў пра неба, пра мужную прафесію лётчыка. І ў юных жыхароў Круглага з’явілася рэальная магчымасць з маленства адчуць асалоду вольнага палёту высока над зямлёй.
ЕЩЕ БОЛЬШЕ ФОТО СМОТРИТЕ В КОНЦЕ МАТЕРИАЛА В РУБРИКЕ “ДАДАТАК” ИЛИ ПО ССЫЛКЕ attachments
Не, рабяты не падымаюцца да аблокаў за штурваламі самалётаў. Яны займаюцца авіямадэліраваннем, уласнымі рукамі ствараюць мадэлі планераў і самалётаў і затым “вучаць” іх лятаць, кіруючы на адлегласці з дапамогай складанага радыёэлектроннага пульта.
— Клуб авіямадэліравання ў Круглым пачаў працаваць сёлетняй вясной, — гаворыць яго кіраўнік, вопытны спартсмен-авіямадэліст Андрэй Когаль. — Кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выдзеліла нашаму клубу два пакоі на другім паверсе будынка, у якім размяшчалася раней вячэрняя школа. Ад аддзела адукацыі, спорту і турызму я пачаў працаваць трэнерам на паўстаўкі. Для ўдзелу ў спаборніцтвах накшталт чэмпіяната “Сокалы Беларусі”, патрэбны сродкі на паездкі нашых спартсменаў. У нашым аддзеле, як вядома, такіх грошай няма. Прыйшлося звярнуцца да начальніка ПМК-266 Мікалая Патрончыка. Ён згадзіўся стаць нашым спонсарам. А пазней прадпрыемства і наогул стала адным з сузаснавальнікаў клуба, мяне прынялі на працу ў ПМК-266 на пасаду інструктара па авіямадэльнаму спорту.
Авіямадэліраванне – справа вельмі цікавая і такая ж клопатная. Патрэбны розныя матэрыялы для стварэння “лятаючых” копій самалётаў і планераў. І прадпрыемства дапамагае клубу з гэтым, а таксама з набыццём разнастайных інструментаў. І не толькі. Нядаўна кіраўніцтва ПМК-266 выдзеліла 45 мільёнаў рублёў, за якія набыты два новенькія станкі чэшскай вытворчасці – фрэзерны і свідравальны, такарны, якія вельмі дапамагаюць трэнеру-інструктару і яго юным падапечным у працы.
Ёсць у клубе камп’ютар, у які закладзена спецыяльная праграма па навучанню дзяцей тэхніцы кіравання мадэлямі самалётаў і планераў – ад узлёту, піруэтаў у паветры да пасадкі. Рабяты гадзінамі гатовы праседж-ваць каля манітора, на экране якога адлюстроўваецца лётны працэс, узлятаюць у неба самалёты, а дакладней, іх крылатыя мадэлі.
Бываюць у рабят і рэальныя трэніроўкі на мясцовасці – на стадыёне, у раёне аўтапалігона вучэбна-вытворчага камбіната.
Заняткі ў клубе наведваюць каля дваццаці школьнікаў малодшых класаў – у асноўным з вуліц, што знаходзяцца ў жылым раёне ПМК-266. Гэтыя хлапчукі літаральна “захварэлі” небам. Як расказвае Андрэй Гена-дзьевіч, рабяты збіраюцца каля дзвярэй клуба задоўга да яго адкрыцця і пачатку заняткаў. Старанна працуюць за рабочым сталом, вырабляючы і шліфуючы дэталі будучых лятаючых мадэляў. Вось толькі да станкоў трэнер-інструктар сваіх юных падапечных не дапускае: па тэхніцы бяспекі нельга.
Навучыцца рабіць дзейнічаючыя авіямадэлі – справа не аднаго дня. Для таго, каб стаць добрым “канструктарам”, а тым больш добрым спартсменам-авіямадэлістам, патрэбны не месяцы, а гады. Не ў кожнага юнага члена клуба хопіць для гэтага цярпення і ўпартасці. Але нават калі хлапчук пакіне клуб – час, праведзены ў ім, час навучання мадэліраванню крылатых машын, трэніровак не быў страчаны марна. Гэта – як ступенька, як крок у самастойнасць. І гэта, бадай, самае галоўнае для кожнага з іх.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх