У ПРАЦЫ — ЛЕПШЫЯ
Аўтарытэт і павагу ў СВК «Іскра» тры гэтыя абаяльныя жанчыны за-служылі сваёй руплівай працай, адказнымі адносінамі да справы.
Аўтарытэт і павагу ў СВК «Іскра» тры гэтыя абаяльныя жанчыны за-служылі сваёй руплівай працай, адказнымі адносінамі да справы.
Шмат гадоў аддала рабоце ў жывёлагадоўлі Галіна Уладзіміраўна Камарова. У 2010 годзе, калі быў зда-дзены ў эксплуатацыю малочнатаварны комплекс у Ахімкавічах, ёй даверылі ўзначальваць яго. Калектыў аператараў машыннага даення і да-глядчыкаў жывёлы комплексу нязменна лідзіруе ў працоўным спабор-ніцтве сярод ферм гаспадаркі, займае высокія пазіцыі ў раёне. Г.У. Камарова не толькі паспяхова кіруе работай калектыву, але і выдатна спраўляецца з абавязкамі тэхніка-асемянатара.
Прызнаным майстрам высокіх надояў з’яўляецца аператар малочнага блока МТК «Ахімкавічы» Наталля Мікалаеўна Кавецкая. За тры кварталы г.г. яна атрымала ад кожнай каровы па 5811 кілаграмаў сырадою і ўпэўнена лідзіруе ў раённым спаборніцтве. А Валянціна Рыгораўна Лаўрэнцьева паспяхова працуе аператарам па догляду цялят на жывёлагадоўчай ферме ў Запруддзі. Маладняк у яе групе расце здаровым, хутка набірае вагу.