З МІНАМЁТНАГА РАЗЛІКУ

Адзін з удзельнікаў вайны, франтавік Іван Уласавіч Драздоў жыве ў аддаленай вёсцы Боўсевічы. У гэтым годзе ветэран рыхтуецца адзначыць свой 90-гадовы юбілей.

Адзін з удзельнікаў вайны, франтавік Іван Уласавіч Драздоў жыве ў аддаленай вёсцы Боўсевічы. У гэтым годзе ветэран рыхтуецца адзначыць свой 90-гадовы юбілей.
Шмат пахадзіў па зямлі, шмат пабачыў, вайну прайшоў. Цяпер толькі моліць Бога, каб унукі і праўнукі жылі пад мірным небам.
Іван Уласавіч і нарадзіўся тут, у Боўсевічах, у 1923 годзе. У сям’і яго бацькоў гадавалася пяцёра дзяцей – чатыры сыны і дачка.
Жылі бедна, і таму Іван з сямі гадоў пайшоў у людзі, наймаўся кароў пасвіць. Меў ён свой кавалак хлеба, паліты горкімі дзіцячымі слязьмі.
У 20-я гады хлеб выдавалі па картках. Малы хлопчык многа яго не зарабляў.
–А вось у 30-я гады, – успамінае Іван Уласавіч, — жыццё ўжо наладжвалася, людзі ішлі ў калгасы.
Запісаўся ў калектыў і Іван, працаваў нароўні з дарослымі. На вучобу не хапала часу – усяго два класы закончыў да вайны. Але жыла ў душы надзея на шчасце.
Яе цалкам адабрала вайна. Па-дзеі нядзельнага дня 22 чэрвеня 1941 года помняцца ветэрану так, быццам адбывалася ўсё толькі ўчора. Іван па прывычцы падняўся рана, пачаў збірацца. На двары яго чакаў з калёсамі брыгадзір калгаса: дамо-віліся з’ездзіць на рынак у мястэчка.
Узыходзіла сонца, а на захадзе неба засцілаў дым. Неяк вельмі трывожна было на душы.
–Як быццам гарыць нешта, — казаў брыгадзір, падганяючы каня.
А да мястэчка Круглае ўжо дай-шла вестка аб пачатку вайны. Не даехаўшы да рынка, брыгадзір моўчкі павярнуў каня назад. А вечарам у Боўсевічы прыехаў Іванаў брат, Пётр, які працаваў наборшчыкам у друкарні. З болем ён паведаміў, што шрыфты схавалі, рэдакцыя газеты спыняе сваю дзейнасць.
–Петр у першыя дні мабілізаваўся, пайшоў на фронт, – расказаў Іван Уласавіч, — а мы засталіся жыць на акупіраванай тэрыторыі.
Ціха стала ў вёсцы.
У суседніх Шапялевічах абаснаваўся нямецкі гарнізон. Вясковыя людзі баяліся на вуліцу выйсці без патрэбы. Толькі ўсё больш мацнела ў жыхароў вёскі нянавісць да ворага. У Боўсевічах многія сем’і дапамагалі партызанам. Наведваліся лясныя змагары і ў хату Драздовых.
–Быў у нас жарабок, — успамінаў ветэран, — вельмі любіў я яго. Але калі спатрэбілася, не задумваючыся, памяняў з партызанскімі разведчыкамі на другога каня. А пасля адчуваў вялікую радасць, што ўклаў сваю кропельку ў барацьбу з ворагам. А ў канцы 1943 г. мяне ўзялі ў атрад Грышына. Давялося ўдзель-нічаць у многіх баявых аперацыях, у тым ліку і ў разгроме некалькіх варожых гарнізонаў. А з Чырвонай Арміяй сустрэліся мы ў 1944 годзе каля вёскі Клёва. Спачатку партызаны ўчынілі засаду нямецкаму абозу, які рухаўся па дарозе. А яшчэ праз некалькі гадзін па шляху пайшлі нашы часці. Колькі было радасці і слёз пад час сустрэчы са сваімі — не расказаць, не апісаць словамі.
А далей падзеі адбываліся так: спачатку прайшоў партызанскі мітынг у гонар вызвалення, лясныя змагары здалі зброю. Тыдзень прастаялі ў вёсцы Карабатоўка. Пасля нас накіравалі ў Бялынічы. А адтуль у Буйнічы пад Магілёў. Там сфарміравалася часць, якая вярнулася назад у Бялынічы. А потым пехатой прайшлі праз усю Беларусь, спаленую вайной. На тэрыторыі Польшчы запасны полк стаў дзеючым. Плыў над зямлёў самотны жнівень, зямля развітвалася з летам. Дваццатага жніўня мы ўступілі ў бой з ворагам, а 24-га я быў паранены. Выратавалі мяне ад смерці нож і брытва, якія насіў у бумажніку ў кішэні. Калі ўдарыў асколак, яны раскалоліся на часткі. Лячыўся я ў шпіталі больш месяца.
Пасля папраўкі Іван трапіў ў іншую часць, стаў наводчыкам 72-мілімятровага мінамёта.
Тады наперадзе ў Івана Уласавіча было фарсіраванне ракі Одэр. За смеласць і мужнасць, праяўленыя ў час пераправы, байца ўзнагародзілі медалём “За адвагу”.
А вось што сам ён успамінае пра тую цяжкую пераправу:
–Тры руслы ракі, сярод якіх суцэльнае мора вады. Сярод руслаў – валы, на якіх жалезабетонныя палі. Да вады ў тым месцы падступіцца было немагчыма. Пры малейшым шораху немцы адкрывалі па рацэ шквальны агонь. Разведка далажыла, што ёсць больш зручнае месца для пераправы за кіламетр уніз па цячэнню. Садзілася ў лодку па 7-8 байцоў. Я веславаў: перапраўляў салдат праз раку. На апошнім рэйсе ў нос лодкі ўдарыў мінаметны асколак.
Я ў цемені кінуўся ў бурнае цячэнне, паплыў да берага. Выратавала добрае ўменне плаваць. Нашы воіны на другім баку Одэра не гублялі ні хвіліны. Адразу выбілі немцаў з гарадка пад назвай Шведаў. Далей, за гарадком, раскінуўся луг. Немцы сагналі вялікі статак кароў у адно месца і растрэльвалі жывёлу, каб не дасталася рускім.
Зноў разгарэўся моцны бой.
Я прымасціўся з мінамётам у канаве і біў па фрыцах. У гарадцы бою спачатку не адчуў уласнага болю. Кроў з пляча хлынула тады, калі зняў бушлат.
Раненне аказалася сур’ёзным. Лячыўся Іван у шпіталі ў Кіеве. Там сустрэў перамогу. А вярнуўся ў родную вёску ў кастрычніку 1945 г. інвалідам 2-й групы.
І цяпер сведчаць аб мужнасці салдата баявыя ўзнагароды: медалі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, «За Перамогу над Германіяй», ордэн Айчыннай вайны.
У пасляваенны час Іван Уласавіч сорак гадоў адпрацаваў тэхнікам-лесаводам, лесніком у Круглянскім і Шапялевіцкім лясніцтвах. Вартаваў лес і вырошчваў у гадавальніку са-джанцы елкі, сасны. Атрымаў заслужаныя ўзнагароды і за мірную працу.
Яго суджанай стала дзяўчына Марыя. З ёй у ладзе і згодзе пражылі шмат гадоў, выгадавалі дваіх сыноў. На жаль, сына Леаніда ўжо няма ў жывых. Другі сын, Віктар, жыве ў Боўсевічах. Няма ў жывых і Марыі Лукінічны. Памёрла яна ў 1995 го-дзе. Цяжка было ветэрану перажыць страту.
Асабліва начамі не давалі заснуць успаміны. Тады і сышоўся ён з Яўгеніяй Фамінічнай Уладыка, якая таксама засталася адна. Стала лягчэй. 18 гадоў жывуць яны ўжо разам. Наведваюць бабулю і дзядулю чацвёра ўнукаў і двое праўнукаў Івана Уласавіча.
Пачынаецца новы дзень. Шуміць за вёскай лес, пасаджаны рукамі Івана Уласавіча.
Даўно пазарасталі травою і верасам сцежкі, па якіх хадзіў з сябрамі-партызанамі. Толькі памяць вяртае яго ў тыя грозныя часы. І ён расказвае пра вайну нашчадкам, напамінае ім, каб бераглі мір.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх