Залаты рог: паміж Дняпром і Друццю

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята. Адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята. Адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Ла-дзіцца яно ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячоў краіны.
Канцэптуальна свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Сёлета нацыянальнае свята беларускага пісьменства пройдзе на Гомельшчыне, у г. Рагачове.
Рагачоў — горад абласнога падпарадкавання, чыгуначная станцыя на лініі Магілёў – Жлобін, цэнтр Рагачоўскага раёна, за 121 км ад Гомеля, 205 км ад Мінска, у сутоку рэк Дняпро і Друць. Так што і Кругляншчына звязана з гэтым населеным пунктам, бо і наша Друць коціць свае хвалі да Дняпра, аддаючы яму запасы “і вод сваіх, і сваіх сіл” (Міхась Кушняроў).
Назва горада пайшла ад месца яго знаходжання — злучэнне двух рэк Дняпра і Друці ўтварае вугал, — па мясцоваму рог. Хаця існуюць і іншыя версіі паходжання назвы.
Рагачоў — старажытны горад. Выяўленыя археолагамі гарадзішча 6 ст. да н.э. – 2 ст. н.э. (мясцовая назва Замкавая гара, на месцы ўпадзення р.Друць у Дняпро), селішчы ранняга жалезнага веку 11-13 стагоддзяў (за 50-60 м на поўнач ад гарадзішча) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці.
Пасяленне, што знаходзілася на Замкавай гары, было ўмацаваным пунктам аднаго з усходнеславянскіх плямёнаў і пазней пераўтварылася ў горад, які меў багатыя магчымасці для гандлёвых зносін з суседзямі. Перш за ўсё па Дняпры — вялікай рацэ жыцця.
На працягу стагоддзяў Рагачоў быў уцягнуты ў вадаварот буйных падзей, пастаянна з’яўляўся прадметам княжацкіх міжусобіц, мэтай многіх заваёўнікаў.
Калі зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, то можна даведацца аб тым, што Рагачоў шмат пацярпеў ад войнаў і пажараў, якія нішчылі архітэктурныя помнікі, іншыя культурныя каштоўнасці. Але ж горад жыў і будаваўся. У 1778 годзе зацвер-джаны быў план яго забудовы, аснову якога склала прамалінейная сетка вуліц з двума плошчамі. У 1781 годзе зацверджаны герб (на залатым полі — бараноў рог), дзейнічала мытня. У канцы 18 ст. узведзены мураваны будынак павятовай канцылярыі, у 1788 пачала працаваць павятовая кантора. Дзейнічала пераправа на Дняпры, якая ў 1883-85 гадах добраўпарадкавана і лічылася лепшай у Магілёўскай губерні. Паміж Друцкай і Дняпроўскай пераправамі была насыпана плаціна (даўжыня — 1320 сажняў, шырыня — 4 сажні, было 6 мастоў) і іншыя гідратэхнічныя збудаванні. Працавалі асветніцка-культурныя ўстановы. У 1801 годзе адкрыта павятовае, у 1819 — прыходскае вучылішчы, якія пазней аб’ядналіся. У 1879 г. адкрылася дзіцячая бібліятэка, у 1881г.– гарадская бальніца.
У Рагачоўскім дваранскім павятовым вучылішчы ў 1865 годзе навучаліся 64 навучэнцы, была бібліятэка. У 1889 г. працавалі народныя вучылішчы для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама 2-класнае прыватнае вучылішча, кніжны магазін. У 1909-1919 гг. дзейнічала настаўніцкая семінарыя, а на гастролі ў Рагачоў прыязджалі перасоўныя тэатры і цыркавыя групы…
У 1873 годзе закладзены гарадскі сад; у 1886 г. горад упрыгожыў манументальны 5-купальны храм Аляксандра Неўскага. У 2-й палове 19 ст. на старых могілках была пабудавана мураваная капліца. Упрыгожаннем горада быу 2-павярховы дом з вежай, што знаходзіўся ў цэнтры і належаў прадвадзіцелю дваранства В.В. Іолшыну, а таксама мураваныя будынкі паштовай станцыі і харчовага магазіна.
Вельмі цікавы той факт, што з 9038 жыхароў горада (1897г.) 42,5% былі пісьменныя. Ужо ў 1900 годзе, акрамя прадпрыемстваў, працавалі 2 друкарні, аптэка, бібліятэка, жаночая гімназія. 3 1909 года — настаўніцкая семінарыя, 2 кніжныя крамы і іншыя культурна-асветніцкія ўстановы.
Што яшчэ цікавага можна даведацца пра Рагачоў? Вельмі шмат. У 1904 годзе ўзве-дзены 2-павярховы Г-падобны будынак дваранскага вучылішча (зараз сярэдняя школа), у 1909 — мураваны будынак зямельнай управы (цяпер Дом моладзі). У 1912г. быў пабудаваны новы мураваны касцёл у стылі неаготыкі (не захаваўся), працавала аддзяленне паштовай сувязі…
I пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі Рагачоў жыў, працаваў, аднаўляўся. I аднаўленне гэтае, хаця і з пэўнымі цяжкасцямі, адбывалася даволі хутка.
Мужна змагаўся горад і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а пасля Перамогі яго пасляваеннае развіццё адзначана шырокімі маштабамі жыллёвага і прамысловага будаўніцтва, пабудовай новых школ, устаноў культуры і г.д.
Рагачоўшчыну нездарма называюць зямлёй пісьменнікаў. Да шчодрага на таленты гэтага рэгіёна маюць дачыненне такія славутыя беларускія майстры слова, як Міхась Лынькоў, Андрэй Макаёнак, Аляксей Зарыцкі, Алена Васілевіч, Уладзімір Караткевіч і дзясяткі іншых.
Тут рабілі першыя крокі ў літаратуру маладыя хлопцы, якім не наканавала было вярнуцца з Вялікай Айчыннай вайны — Алесь Жаўрук, Мікола Сурначоў, Алег Радыёнаў, Рыгор Лынькоў (Суніца).
Рагачоў дастойна падрыхтаваўся да вялікага свята. Маштабную рэканструкцыю перажылі гарадскі стадыён і парк Піянераў, добраўпарадкавана тэрыторыя СШ№2, адрамантаваны фасады дамоў, школы мастацтваў, іншых устаноў. Добрым падарункам не толькі для рагачоўцаў, a і для ўсіх, хто цікавіцца літаратурай, стала выданне кнігі “Добры дух зямлі дняпроўскай…”, якая прысвечана Рагачоўшчыне літаратурнай.
Напярэдадні свята ў 23-ці раз прайшла Міжнародная навукова- асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Дзень беларускага пісьменства мае вялікае значэнне для веруючых жыхароў, на ахвяраванні якіх будуецца прыход храма Благавернага князя Аляксандра Неўскага. У дзень свята адбу-дзецца адкрыццё першага прэдзела. Будзе пасаджаны Сад Малітвы. Божая літургія ў храме Святога Аляксандра Неўскага пачне і благаславіць галоўны дзень мерапрыемстваў гэтага знакавага дзяржаўнага свята.
A іх будзе шмат. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі і госці змогуць пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, па-слухаць выступленні пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.
Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літатурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і іншыя мерапрыемствы.
Свята, якое адбудзецца ў Рагачове, усе чакалі з нецярпеннем. I ў тым, што яно пройдзе цікава і на высокім узроўні, — няма ніякага сумнення. Гэта будзе яшчэ адзін крок да таго, каб матчына беларускае слова зжылося з намі мацней. Так, як сказаў у сваіх паэтычны радках неўміручы Янка Купала: “як бы корань з дрэвам, як бы неба з сонцам!”.
Падрыхтавала Святлана Вадап’ян.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх