ЗНОЎ ПРЫЙДЗЕ Ў КЛОПАТАХ ВЯСНА

Заўтра Валерыю Ягоравічу Махоркіну спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.

Заўтра Валерыю Ягоравічу Махоркіну спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння. За шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна і ў сувязі з юбілеем ён адзначаны Ганаровай граматай Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.
“А зіма сёлета сур’ёзная, — падумаў Валерый Ягоравіч перад тым, як сесці ў службовыя “Жыгулі” і, нарэшце, адправіцца дамоў у Шупені, — вунь колькі зорак на небе высыпала… І мароз, не варта нават на тэрмометр глядзець, мацнее. Трэба заўтра ўранку на сянажную траншэю пагрузчык у дапамогу даглядчыкам паслаць, бо віламі ў такі холад наўрад ці ўздзярэш верхні пласт. А яшчэ не забыцца рамонтнікаў на Альшаніцкую ферму выклікаць, жывёлаводы скар-дзіліся, што транспарцёр гноевыдалення ненадзейна працуе…”.
І колькі сябе памятае Махоркін, напэўна не было ў яго шматгадовай калгаснай “біяграфіі” такога дня, каб увечары ён мог сказаць сабе, што ўсе праблемы вырашаны і заўтрашні ранак можна пачынаць, як кажуць, з чыстага ліста. Урэшце, ён ніколі і не марыў пра такую ідылію, бо гаспадарка, няхай сабе і самая “наварочаная”, аснашчаная па апошняму слову навукі і тэхнікі – гэта не гарадское прамысловае прадпрыемства з яго канвеернай вытворчасцю і гадамі вывераным рытмам работы. Там, урэшце, калі і зламаецца нейкая шасцерня ды спыніцца на гадзіну-другую заводскі канвеер – вялікай трагедыі не будзе. А вось калі паламаецца на ферме даільная ўстаноўка або выйдзе са строю ў разгар жніва зернесушылка – то гэта ўжо вялікая бяда: непадоеныя каровы могуць цяжка захварэць, “згараць” на таку тоны нявысушанага збожжа. Гэта ўжо “ЧП”, за якое па галоўцы не пагладзяць, якія б слушныя апраўданні не прыводзілі ў сваю абарону кіраўнік і спецыялісты. Такая вось “спецыфіка” работы ў гаспадарках — нізавым звяне ўсяго таго, што мы называем агра-прамысловым комплексам. І ў яго, Валерыя Ягоравіча Махоркіна, сённяшняга намесніка старшыні праўлення СВК “Круглянскі Рассвет”, было дастаткова часу, каб на ўласным вопыце і на ўласнай скуры засвоіць асаблівасці гэтай спецыфікі. Бо менавіта такіх кіраўнікоў мы заслужана называем гвардыяй, апорай сельскагаспадарчай вытворчасці раёна, вобласці, краіны. Гэта людзі – асаблівага гарту, якія не шукаючы “дзе глыбей”і не ганяючыся за матэрыяльнымі выгодамі і раскошай, спраўна і нястомна цягнулі і цягнуць дзесягоддзямі свой нялёгкі воз абавязкаў і клопатаў, які сёння пад сілу толькі рэдка каму з маладых, добра адукаваных і фізічна моцных выпускнікоў аграрных ВНУ і каледжаў.
Валерый нарадзіўся 4 лютага 1950 года ў вёсцы Заводская Слабада Магілёўскага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. Бацька Ягор Арцёмавіч, патомны хлебароб, удзельнічаў ў Вялікай Айчыннай вайне, якую закончыў у званні старшага лейтэнанта. Пасля дэмабілізацыі шчыраваў на зямлі ў родным калгасе, добрасумленна рабіў усё, што яму даручалі. Маці, Еўдакія Тарасаўна, не змагла прысвяціць сябе так, як бацька, працы ў калгасе. Бо ў сям’і апрача Валерыя падрастала яшчэ тры сыны і дзве дачкі. Так што догляд дзяцей ды работа па вялікай дамашняй гаспадарцы былі для Еўдакіі Тарасаўны яе галоўным жыццёвым “фронтам”.
Валерый, як і ўсе вясковыя дзеці першых пасляваенных гадоў, рана прызвычаіўся да нялёгкай сялян-скай працы: аднолькава добра слухаліся яго рук і каса, і плуг, і іншая сялянская “зброя”.
У 1965 пасля заканчэння васьмігодкі юнак зрабіў свой першы крок у прафесію, якая стала для яго справай усяго жыцця — паступіў у Клімавіцкі сельскагаспадарчы тэх-нікум, стаў слухачом аддзялення, дзе рыхтавалі ветфельчараў. Не ведаў яшчэ тады і не мог ведаць Валерый, што тут, у Клімавічах, сустрэне чалавека, з якім звяжа ўсё сваё жыццё. Каханне – гэта пачуццё, ад якога не застрахаваны і якому не можа супрацьстаяць ніхто – ні вайсковец, ні школьнік, ні студэнт. Тамара Рыгораўна, а тады проста Тамара, дзяўчына з Клімавіцкага раёна, займалася ў гэтым жа тэхнікуме, што і Валерый, і на тым жа аддзяленні, толькі курсам ніжэй. На яе і паклаў вока юнак. І ў 1968 годзе пачала сваё жыццё маладая сям’я Махоркіных, у якой і сёння, праз сорак з лішнім гадоў, пануюцць любоў, узаемапаразуменне і згода.
Выпускнікі тэхнікумаў не вызваляліся ад выканання пачэснага грамадзянскага абавязку – службы ў арміі. Дастойна выканаў яго і Валерый Ягоравіч, які праходзіў вайсковую службу ў Маскоўскай ваеннай акрузе. Менавіта падчас службы ў 1970 годзе ён за ўзорнае выкананне вайсковага абавязку быў узнагароджаны медалём у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна.
Адлік жыцця на Кругляншчыне, якая за амаль сорак гадоў стала для сям’і Махоркіных роднай і блізкай, пачаўся ў 1971 годзе. Валерый Ягоравіч стаў працаваць у калгасе імя Дзімітрава ветфельчарам, а затым ветурачом. Жонка некаторы час узначальвала жывёлагадоўчую ферму ў вёсцы Шупені, а затым рабіла ветфельчарам на свінагадоўчым комплексе гаспадаркі (існаваў такі ў тыя гады, і працаваў няблага).
— Мне пашанцавала пачынаць свой працоўны шлях у той час, калі калгас імя Дзімітрава ўзначальваў вядомы ў раёне чалавек, ардэнаносец Васіль Піліпавіч Сазонаў, — успамінае Валерый Ягоравіч. – У яго было чаму павучыцца – гаспадарка ў “сазонаўскі” перыяд трымала перадавыя пазіцыі ў раёне, вобласці і нават у рэспубліцы. Затым працаваў пад старшынствам таксама вопытных аграрнікаў Браніслава Іосіфавіча Валіцкага, Мікалая Іванавіча Клімянкова, Дзмітрыя Вячаслававіча Шафранскага, Валерыя Мікалаевіча Іванова. Кожны з іх – асоба, сапраўды аддадзены нашай сялянскай справе чалавек.
У 1983 годзе В.Я. Махоркін, выдатны спецыяліст-прафесіянал і ўмелы арганізатар, быў прызначаны намеснікам старшыні праўлення калгаса імя Дзімітрава і абраны сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі гаспадаркі.
— Я ведаю ў раёне нямала былых камуністаў, якія сёння сарамліва замоўчваюць сваё членства ў радах КПСС, як быццам гэта нешта ганебнае. Сам жа ніколькі не шкадую аб тых “партыйных” часах. Людзі даражылі сваёй прыналежнасцю да радоў КПСС, імкнуліся быць прыкладам для іншых у працы, паводзінах, строга трымаліся дысцыпліны і патрабавалі гэтага ж ад усіх, з кім побач працавалі. Да ліку такіх адносі-ліся члены нашай пярвічнай Віктар Мяцеліца, Цімафей Мяцеліца, Леанід Сінькевіч, Міхаіл Халява. На жаль, некаторых з гэтых людзей няма ўжо сярод нас, але іх самымі добрымі словамі ўспамінаюць усе тыя, хто ведаў і працаваў побач.
Разумеючы, што ў сельскагаспадарчай вытворчасці ў час тэхнічнага і тэхналагічнага пераўзбраення патрэбны спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, Валерый Ягоравіч без адрыву ад вытворчасці ў 1989 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (такую назву мела на той час гэта ўстанова адукацыі).
Давялося яму і самому пакаштаваць старшынёўскага хлеба. Дзевяць гадоў (з 1996 па 2005) ён узначальваў калгас імя Дзімітрава.
— Адказнасць была вялікая, — узгадвае той перыяд жыцця Махоркін. – Майго папярэдніка В.М. Іванова прызначылі начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, а затым і ўвогуле накіравалі на пасаду старшыні славутага калгаса “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. Сам разумееш, якую ношу ў такой сітуацыі прыняў я на свае плечы. Але ж вытрымаў “кіраўніцкі” экзамен і, думаю, ніхто за той перыяд работы не павінен мяне папракаць.
А папракаць Валерыя Ягоравіча Махоркіна за вынікі яго старшынства сапраўды ніяк не з рукі. Усе гады гаспадарка захоўвала свае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне – па ўраджайнасці зерневых, ільну, па вытворчасці малака і мяса дзімітраўцы з году ў год уваходзілі ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва. І не толькі раённага. У 2003 годзе Валерый Ягоравіч прадстаўляў родную гаспадарку на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” у Пружанах. Гаспадарка выйшла тады пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва ў намінацыі “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Старшыня прывёз у калгас з Пружанаў Дыплом і сертыфікат на атрыманне грашовай прэміі ў суме 22,5 мільёна рублёў. Іменна на гэтыя “прэміяльныя” калгас набыў тады новенькі трактар МТЗ-920.
Кожны год, на якой бы пасадзе Махоркін не працаваў, быў напоўнены для яго не толькі чыста службовымі клопатамі. Два скліканні выбіраўся ён дэпутатам раённага, штогод – дэпутатам Круглянскага сельскага Савета дэпутатаў. І да грамадскіх абавязкаў Махоркін заўсёды ставіўся гэтак жа адказна, як і да службовых. Высокіх урадавых узнагарод гэты сціплы па характару, але такі цягавіты і адказны ў рабоце чалавек, не атрымліваў. Ды і ніколі, як шчыра прызнаецца сам юбіляр, не ганяўся ён за імі. А вось грамат і Ганаровых грамат самых розных узроўняў – ад райвыканкама, аблвыканкама і да Міністэрства сельскай гаспадаркі краіны ў Валерыя Ягоравіча захоў-ваецца нямала. Але галоўнай узнагародай гэты чалавек лічыць прызнанне і павагу людзей, з якімі працуе. Менавіта так і адносяцца да Махоркіна ягоныя падначаленыя.
— У гспадарцы я ўжо стаў “штатным” сватам, — усміхаецца сваёй добрай і шчырай усмешкай Валерый Ягоравіч. – Паўкалгаса, лічы, перажаніў. Каля дваццаці ручнікоў вышываных захоўваю, як напамінак аб згуляных з маім удзелам вяселлях.
Сваё старшынёўства Валерый Ягоравіч “здаў” у 2005 годзе, калі СВК імя Дзімітрава быў далучаны да “Круглянскага Рассвета”. Але турбот і клопатаў не паменшыла, бо ў кіраўніка аб’яднанай гаспадаркі Аркадзя Сцяпанавіча Сімчанкі Махоркін найпершы памочнік і дарадчык, асабліва ў тым, што датычыцца “дзімітраўскай зоны”.
— Пад маёй апекай, — гаворыць Валерый Ягоравіч, — чатыры жывёлагадоўчыя фермы – у Альшаніках, Усходнім і Шупенях, тэхніка і рамонтная база, сотні гектараў палеткаў. Ды і людзі са сваімі клопатамі і праблемамі ідуць да мяне – не паедзеш жа прасіць які рулон саломы на подсціл парсюкам у цэнтр гаспадаркі, які ў Елькаўшчыне. Так што спакойнага жыцця чакаць не прыходзіцца. Ды і не прывык я да такога, як і кожны, хто па-сапраўднаму звязаў свой лёс з вёскай, з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Здаецца, адбяры ў мяне гэтыя штодзённыя клопаты – нібы ў вакууме апынуся, задыхацца пачну, як тая рыба без вады. Бо работа, якая каштуе часам і нерваў, і здароўя, стала своеасаблівым жыццёвым стрыжнем…
…Якім бы цяжкім і напружаным не выдаўся дзень, зморанасць і дрэнны настрой адразу адыхо-дзяць прэч, як толькі Валерый Ягоравіч пераступае парог свайго ўтульнага дома ў Шупенях. Тут чакаюць яго дарагія і блізкія людзі – жонка Тамара Рыгораўна, сын Андрэй. Але па-сапраўднаму весела і шумна бывае ў Махоркіных тады, калі наведваецца з Мінска з мужам дачка Лена, якая працуе ў сталічным інстытуце эпідэміялогіі і санітарыі, збяруцца разам унукі Арцём і Дзяніс. Дзядуля і бабуля, пазіраючы на Махоркіных-унукаў, нібы самі маладзеюць душой.
Тамара Рыгораўна ўжо на заслужаным адпачынку. Але адпрацаваўшы многія гады ветфельчарам у калгасе і райветстанцыі, кожны раз не забываецца пацікавіцца ў мужа аб тым, як ідуць справы на фермах, у гаспадарцы ў цэлым. Пра тое, ці збіраецца ён на заслужаны адпачынак, нават не пытаецца, бо ведае, што і ў водпуск яго выправіць заўсёды было няпроста, хіба што толькі, калі ўрачы патрабавалі падлячыцца.
А сам Валерый Ягоравіч думкамі ўжо пераносіцца ў вясну. Да яе, няхай сабе і трашчыць на двары мароз, не так ужо і шмат застаецца часу. А шматлікія клопаты і турботы, якія яна прынясе – для Махоркіна заўсёды радасныя і жаданыя, як і для кожнага сапраўднага хлебароба.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх