ЗВАРОТНЫ АДЛІК

Хацеў бы на вайну забыцца
Хаця б на дзень, хаця б на міг.
Ды памяць не жадае з тым мірыцца
І зноў вядзе зваротны свой адлік.

Час усё больш аддаляе ад нас дзень вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войскаў з Афганістана, дзе на працягу доўгіх дзесяці гадоў на далёкай і чужой ад нас зямлі гінулі ў крывапралітнай вайне і нашы беларускія хлопцы. А тым, каму пашчасціла выжыць – ужо калі не пад пяцьдзесят, то каля таго. У ветэранаў, што прайшлі Афганістан, свае сем’і, ужо дарослыя або падрастаючыя дзеці. Што ж, як гаворыцца, мёртвым – памяць вечная, а жывым – жыць. Жыць не толькі за сябе, але і за тых баявых сяброў, што загінулі ў Афгане ці пазней памерлі ад ран.

Хацеў бы на вайну забыцца
Хаця б на дзень, хаця б на міг.
Ды памяць не жадае з тым мірыцца
І зноў вядзе зваротны свой адлік.

Час усё больш аддаляе ад нас дзень вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войскаў з Афганістана, дзе на працягу доўгіх дзесяці гадоў на далёкай і чужой ад нас зямлі гінулі ў крывапралітнай вайне і нашы беларускія хлопцы. А тым, каму пашчасціла выжыць – ужо калі не пад пяцьдзесят, то каля таго. У ветэранаў, што прайшлі Афганістан, свае сем’і, ужо дарослыя або падрастаючыя дзеці. Што ж, як гаворыцца, мёртвым – памяць вечная, а жывым – жыць. Жыць не толькі за сябе, але і за тых баявых сяброў, што загінулі ў Афгане ці пазней памерлі ад ран. Чалавек — самая разумная істота на зямлі, які можа вельмі многае, на жаль, не навучыўся яшчэ пакуль “адключаць” па жаданні ў сваёй свядомасці той участак памяці, дзе занатаваны падзеі, узгадваць пра якія вельмі балюча.
Калі бліжэй не знаёмы з біяграфіяй Віктара Ярковіча, жыхара невялікай вёскі Жукава, што ў Кручанскім сельсавеце, то ніколі не скажаш, што ў гэтага маладога, энергічнага мужчыны за плячыма не толькі гады, запоўненыя працай і ціхім сямейным шчасцем, але і два “з гакам”, праведзеныя ў пекле Афганістана. І як прызнаецца сам Віктар, ці Віктар Міхайлавіч, як з павагай называюць яго сёння нават старэйшыя па ўзросту вяскоўцы, колькі б не было ў жыцці радасных падзей, тыя гады ўжо не забудуцца ніколі.
— Сёння я — шчаслівы чалавек, — разважае мой субяседнік. – Маю добрую для вёскі прафесію – шафёр, трактарыст. Але вы ж ведаеце, якая ў сельскай гаспадарцы ўзімку работа для механізатара… Таму ўладкаваўся ў жылкамгас, увесь ацяпляльны сезон працую качагарам у Кручанскай кацельні. А па вясне і ўлетку заўсёды гатовы сесці за руль трактара ці аўтамашыны ў ДП “Някрасава-Агра”, да якога далучылі нашу Кручу. Ёсць свой дагледжаны дом. Дваіх сыноў выхоўваем з жонкай Ірынай Васільеўнай, якая ў Кручанскай школе сацыяльным педагогам працуе. Старэйшы, Яўген, ужо ў адзінаццаты клас ходзіць. Малодшага, сямікласніка — Віктарам назвалі, як і мяне. Магчыма яшчэ і таму, што нарадзіўся мой Віктар 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Адным словам, шмат добрых і светлых падзей адбылося за тыя дваццаць пяць гадоў, што мінулі з часу майго вяртання з Афганістана. А вось той, афганскі адрэзак жыцця не забываецца. Успаміны прыхо-дзяць не толькі пад час сустрэч з баявымі сябрамі, яны трывожаць сэрца пастаянна.
Віктар у сям’і вясковага вадзіцеля Міхаіла Цітавіча і даяркі былога саўгаса “Круча” Лідзіі Гапееўны – малодшы з чатырох дзяцей (дачку і трох сыноў нарадзілі і выгадавалі Ярковічы). У 1971 годзе Віця разам са сваімі аднагодкамі, вясковымі хлапчукамі і дзяўчаткамі, пачаў шлях у школьную навуку. І дагэтуль самымі добрымі словамі ўзгадвае сваю першую ў жыцці настаўніцу Галіну Іванаўну Аўчыннікаву. А пасля заканчэння васьмігодкі юнак, па прыкладу бацькі, вырашыў стаць механізатарам, каб, як і ён, прысвяціць сябе працы на зямлі. Спачатку атрымаў правы трактарыста, а ў 1981 годзе меў ужо і пасведчанне вадзіцеля. Гэтае пасведчанне аказалася запатрабаваным, калі ў лістападзе 1982-га Віктара прызвалі на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Неўзабаве ў ліку іншых маладых воінаў юнак трапіў у Афганістан. Служыў вадзіцелем БТРа ў раёне Хайратона, Мазары-Шарыфа. Падраздзяленне, у якое трапіў Віктар, несла ахоўную службу. Не раз нашаму земляку з баявымі сябрамі даводзілася весці баі з душманамі, адпраўляць у тыл забітых і параненых аднапалчан. Віктара варожыя кулі абмінулі, хаця смерці ў твар прыходзілася глядзець не раз. З Афганістана Ярковіч вярнуўся ў 1985 годзе, калі да заканчэння той вайны заставалася яшчэ чатыры доўгія гады…
Наканаваны яму вогненны шлях па афганскай вайне ён прайшоў дастойна. Мужнасць і воінская доблесць круглянскага хлопца Віктара Ярковіча, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў ДРА, адзначаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і медалём “За ратную доблесць”.
— Дваццаць пяць гадоў мінула, — працягвае размову Віктар Міхайлавіч. — Няма ўжо Саюза ССР, пад сцягамі якога мы ваявалі. Ды і само жыццё непазнавальна змянілася, многія маральныя каштоўнасці прайшлі пераацэнку. Аднак баявое братэрства тых, хто выконваў у Афганістане свой інтэрнацыянальны абавязак, жыве і не слабее з гадамі. Надыходзіць люты – і я з нецярпеннем чакаю дзень, у які штогод праводзіцца традыцыйная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў нашых чатырох суседніх раёнаў — Круглянскага, Бялыніцкага, Шклоўскага і Магілёўскага. Хочацца зноў зірнуць у вочы сябрам па зброі, падняць чарку ў памяць загінуўшых і памерлых воінаў-афганцаў і за тое, каб такі лёс абмінуў нашых дзяцей і ўнукаў. Памяць у такія хвіліны жыве зваротным адлікам, які пераносіць нас у вогненныя гады той страшнай вайны. І дай Бог, каб мы вярталіся ў вайну толькі ва ўспамінах, а нашчадкі нашы не ведалі яе наогул.
Такімі вось думкамі і клопатамі жыве сёння гэты чалавек – былы воін-інтэрнацыяналіст, шчыры працаўнік , дэпутат Кручанскага сельсавета і стараста вёскі Жукава Віктар Ярковіч.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Общество

График работы учреждений здравоохранения района

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар подорожал, российский рубль и юань подешевели на торгах 10 мая

10 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси завершили сев сахарной свеклы

10 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Большие выходные – усиленный контроль на дороге

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Walla: Израиль начал широкомасштабную атаку на террористические объекты в Рафахе

10 мая 2024
Читать новость
В мире

Пожар вспыхнул на предприятии в Калужской области после падения БПЛА

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Впервые в мире: ребенку вернули слух с помощью генной терапии

10 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 10 мая: что нельзя делать в день Семена Ранопашца

10 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Стилист перечислила главные аксессуары 2024 года

10 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала, какие супы помогают похудеть

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх