Рецепт легкого овощного супа с фрикадельками — понравится детям и взрослым

Рецепт легкого овощного супа с фрикадельками — понравится детям и взрослым

Наварыстыя мясныя булёны і крэм-супы з тугой тэкстурай цяпер саступаюць месца летнім першым стравам, дзе галоўная роля ў гародніны.

Суп з фрыкадэлькамі ў нас прынята лічыць «дзіцячай» ежай. Лёгкі для засваення, хуткі ў прыгатаванні, карысны дзякуючы аснове з гародніны. Мясныя шарыкі ў ім нават не столькі для сытасці, колькі для прыцягнення ўвагі.

На здзіўленне многіх, гісторыя гэтай стравы пачалася даўным-даўно. Яшчэ ў старажытнай Персіі з фаршу і спецый каталі невялічкія шарыкі і адварвалі іх. А кулінар Рымскай імперыі Марк Габій Апіцый нават прысвяціў трактаты мясным кругляшам у булёне. Тым не менш супы з фрыкадэлькамі, максімальна набліжаныя да сучасных, упершыню з’явіліся ў Сярэднявеччы ў Еўропе.

У нашых краях распаўсюджванне гэтай стравы пачалося не раней за ХVIII—XIX стагоддзі. Затое сёння без яе немагчыма ўявіць нашу дамашнюю кухню. Такі суп — гэта пра мяккасць і клопат, прастату і карысць.

Для прыгатавання спачатку чысцім бульбу і моркву, наразаем іх кубікамі (для дзяцей можна пафантазіраваць з формамі). Кідаем у кіпень і варым на сярэднім агні. Хвілін праз 15 дадаём зялёны гарох, брокалі ці квяцістую капусту (у залежнасці ад таго, што знойдзецца на вашай кухні). Солім і кладзём спецыі на смак. Наступны крок — наразаем і пасеруем на алеі палову цыбуліны і пасля таксама адпраўляем яе ў суп.

Другую палову цыбуліны змяльчаем, умешваем у фарш разам з яйкам і мукой. Фарміруем з масы шарыкі, арыентуючыся на аб’ём чайнай лыжкі. Акуратна апускаем іх у каструлю. Варым каля 10—15 хвілін.

Вам спатрэбіцца:

♦ бульба — 3—4 шт.

♦ морква — 1 шт.

♦ любая гародніна (напрыклад, брокалі, квяцістая капуста, гарох) — 2 жменькі

♦ фарш (курыца або ялавічына) — 500 г

♦ цыбуля — 1 шт.

♦ яйка — 1 шт.

♦ мука — 2 ст. л.

♦ соль, спецыі на смак

Последние новости

Актуально

Итоги и ориентиры: главное с августовской конференции педагогов района

28 августа 2026
Читать новость
Актуально

Благотворительную акцию «В школу – с Белой Русью» провели в Круглом

28 августа 2026
Читать новость
Актуально

Очередную трудовую победу праздновали в КСУП «Круглянский-Агро»

28 августа 2026
Читать новость
В мире

Нелегальная миграция была пресечена в Турции

28 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Легковушка сбила 17-летнего пешехода в Бресте

28 августа 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Белорусы стали больше покупать дров у лесхозов 

28 августа 2026
Читать новость