21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. Прысвечаны гэтай даце ўрок беларусазнаўства «Які гэта цуд – мова мая родная!» прайшоў у Круглянскай раённай дзіцячай бібліятэцы. Яго падрыхтавалі і сумесна правялі класны кіраўнік 5 «А» класа, настаўніца роднай мовы і літаратуры Святлана Мілеўская са сваімі вучнямі і бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Ларыса Касачова. Мэтай правядзення стала выхаванне нацыянальнай свядомасці, павагі да роднага слова, патрыятычных пачуццяў.

– Патрэбна яшчэ ў раннім узросце абудзіць інтарэс да твораў беларускай літаратуры, да беларускай народнай спадчыны, садзейнічаць развіццю нацыянальнай свядомасці, выхоўваць гонар за родную мову, – вяла размову з аўтарам гэтых радкоў С. Мілеўская, – і сёння мы зноў будзем весці размову пра родную мову, бо яна ўвайшла ў наша жыццё з вуснаў маці.

Бібліятэкар Ларыса Касачова расказала вучням аб тым, што Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў нас з 2000 года. Аб’яўлены ён быў ЮНЕСКА дзеля захавання знікаючых моў. Міжнародны дзень роднай мовы – гэта нагода для нас, беларусаў, яшчэ раз задумацца пра лёс той адзінай мовы, якую мы завём матчынай. Сёння беларуская мова абаронена заканадаўствам – мае статус дзяржаўнай. Але абмежаванае выкарыстанне яе не дае гарантыі, што ўжо заўтра наша мова не трапіць у спіс тых трох тысяч, што знаходзяцца на парозе знікнення. А каб даведацца, чаму так здарылася, патрэбна ўзгадаць гістарычны шлях нашай мовы.

Беларуская мова пачала складвацца яшчэ ў XIII стагоддзі. У XV стагоддзі яна ўжо мела такую дасканалую пісьмова-літаратурную форму, што стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта была мова справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. На беларускай мове ўбачылі свет усе першыя зборы законаў нашай дзяржавы: Вісліцкі статут 1423-1438 гадоў, Статут Казіміра Ягайлавіча 1438-га, статуты 1529-га, 1566-га і 1588-га гадоў. Трыбунал 1586-га, а таксама вялікая колькасць дакументаў Літоўскай Метрыкі, якая налічвае сотні тамоў.

Пасля стварэння Рэчы Паспалітай беларуская мова стала паступова выцясняцца з афіцыйнага ўжытку, саступаючы месца польскай. У XVII стагоддзі ішла барацьба за нацыянальнае існаванне беларусаў у складзе Рэчы Паспалітай.

Аднак народ гаварыў на роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася яго жыццё, выяўлялася народная мудрасць.

Па ходу мерапрыемства дзеці праслухалі легенду «Адкуль пайшлі беларусы». З яе даведаліся, што мова наша ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся разам, каб здабываць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, будаваць жыллё. Менавіта ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася мова як сродак зносін.

Зацікавіла ўсіх і паданне «Колькі жыць чалавеку».

А яшчэ дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні.

Несумненна, такія мерапрыемствы патрэбны дзеля таго, каб навучыць дзяцей з маленства шанаваць і зберагаць родную мову. Яна – найдаражэйшы скарб, перададзены нам продкамі.

Святлана ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость