Адзначана ў гонар юбілея службы

Адзначана ў гонар юбілея службы

Лідзія Сазановіч з тых знакамітых людзей, каму пашчасціла не толькі нарадзіцца на нашай прыгожай Кругляншчыне, але і пакінуць за вызначаны законам перыяд працоўнай дзейнасці свой адметны след. Хаця, з другога боку, яе працоўная кніжка пакуль не закрыта.

На працягу амаль дзесяці гадоў Лідзія Міхайлаўна яшчэ шчыруе на пасадзе адказнага сакратара прэзідыума раённага савета ветэранаў. А гэта значыць, што яна зноў пастаянна сярод людзей. Прычым, працаваць даводзіцца менавіта з той катэгорыяй, якая мае падчас пэўную патрэбу ў канкрэтнай дапамозе. Гэта так званае старэйшае пакаленне. А больш маладыя ветэраны хочуць заставацца актыўнымі членамі нашага грамадства, таму для іх варта скласці такую праграму дзеянняў, якая б па-асабліваму зацікавіла. У рэшце рэшт, з удзелам ветэранаў, у якіх ёсць для перадачы моладзі вялікі станоўчы жыццёвы вопыт, праводзіцца сістэматычна ў раёне шэраг самых розных цікавых мерапрыемстваў. Іх арганізатары – раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, ваенкамат, райкам ГА “БРСМ” і іншыя грамадскія фарміраванні, уключаючы і сам прэзідыум раённага савета ветэранаў.

У характарыстыцы, падпісанай Міхаілам Арашкавым, у прыватнасці, гаворыцца: “Л.М. Сазановіч праводзіць вялікую работу па спецыяльнай падтрымцы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, патрыятычнаму выхаванню моладзі, догляду помнікаў і абеліскаў у раёне, з’яўляецца актыўнай удзельніцай ветэранскага хора “Надежда”, а таксама яго салісткай. У складзе творчага калектыву выязджае ў сельскія населеныя пункты, прымае ўдзел ў канцэртах пры правядзенні мерапрыемстваў у раённым Доме культуры”.

Ветэраны, як гэта было не раз заўважана, Людзію Сазановіч паважаюць. Паважаюць і былыя калегі па асноўнай некалі рабоце: службе занятасці Лідзія Міхайлаўна прысвяціла аж 27 гадоў.

Пачынала ў 1986-м яшчэ загадчыцай бюро па працаўладкаванню насельніцтва. У чэрвені 1991 года, калі быў створаны самастойны раённы цэнтр занятасці насельніцтва, яго ўзначаліла. На пасадзе дырэктара адпрацавала амаль 16 гадоў. Пасля аптымізацыі данай структуры была пераведзена на работу непасрэдна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Круглянскага райвыканкама. Рабіла там, пачынаючы з пачатку 2007 года, на пасадзе галоўнага спецыяліста.

Пры чарговым наведванні раёна начальнік камітэта па працы, заработнай плаце і занятасці насельніцтва аблвыканкама Святлана Тарасенка ўручыла Лідзіі Сазановіч, як заслужанаму ветэрану, Ганаровую грамату камітэта за шматгадовую добрасумленную работу ў дзяржаўных органах і ў сувязі з 30-гадовым юбілеем стварэння службы занятасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль и юань подорожали, доллар подешевел на торгах 12 ноября 

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Политическая воля и скорость. Лукашенко назвал приоритеты в укреплении ОДКБ

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Беларусь и Египет отметили высокую динамику двустороннего сотрудничества в различных сферах

12 ноября 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

Как работает система контроля слепых зон в авто и когда она может выдавать ошибочные предупреждения

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Участие в работе заседания облисполкома и собрания делегатов VII ВНС от Могилевской области принимала делегация Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Профилактика киберпреступности: встречи в трудовых коллективах Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость