Маладым на зайздрасць
Аптымізму Алены Паўлаўны Мацюшавай з вёскі Ліпск можна толькі пазайздросціць. У свае 83 гады яна сама паліць у печы, вядзе хатнюю гаспадарку, мае ідэальна дагледжаны агарод. У памочнікі, калі трэба нешта падкасіць, дапускае толькі ўнукаў. Любімы занятак – кветкі. Летам, калі і быў зроблены гэты здымак, яе дом літаральна патанаў у іх прыгажосці. Большую частку свайго жыцця жанчына адпрацавала санітаркай у сельскай бальніцы.
Фота Аляксандра Паўлава.