Зроблена на выдатна

Зроблена на выдатна

Вакол нядаўна здадзенага ў эксплуатацыю трохпавярховага жылога дома па вуліцы Лукашэвіча ў Круглым зроблена выдатнае добраўпарадкаванне. Яно выканана з дробнаштучнай пліткі.

Цяпер да гэтага дома зручны пад’езд са стаянкамі для легкавых аўтамабіляў.

Звяртае на сябе ўвагу, што на тратуары пакладзены спецыяльныя пліткі жоўтага колеру, каб і людзям, якія слаба бачаць,  было больш зручна рухацца па пераходам.

Пракладзены тратуар і да смеццевых кантэйнераў, якія цяпер стаяць у спецыяльна пабудаваным памяшканні з дахам і сценамі, што не дазваляюць ветру разносіць паперу і розныя пакеты па наваколлю.

Пракладзен і тратуар да крамы “Мара”, якая размешчана недалёка ад пабудаванага дома.

Ёсць тут і дзіцячая гульнявая пляцоўка з арэлямі і іншымі прыладамі для забавы дзяцей.

А вакол гэтага дома на апорах зроблена святлодыёднае асвятленне, якое ў параўнанні са звычайнымі свяцільнікамі значна эканоміць электраэнергію.

Так што жыхары гэтага дома кажуць вялікі дзякуй праектантам за клопат аб людзях і працаўнікам Круглянскай ПМК-266, якія пабудавалі гэты аб’ект.

Святаслаў МАХАНЁК, наш няштатны аўтар.

Фота Юліі ХОДАС.

Последние новости

Культура

В Минске «Душевный фестиваль» соберет звезд. Узнали, кто выйдет на сцену

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

В Круглянском районе проходит акция «Начни с себя!»

14 октября 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Аграрии Беларуси намолотили более 9,9 млн тонн зерновых с учетом рапса и кукурузы

14 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилеве мужчина помогал пенсионерке по хозяйству и тайком снимал деньги с ее карты

14 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Гродно пьяный хулиган вырвал провода в электрощите и спровоцировал пожар в подъезде

14 октября 2026
Читать новость
Здоровье

Как гипертония и диабет разрушают зрение и какие симптомы нельзя игнорировать, рассказала офтальмолог

14 октября 2026
Читать новость