Выхоўваем любоў да малой радзімы

Выхоўваем любоў да малой радзімы

Пачуццё любові да Радзімы ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачынаецца з яркіх уражанняў ад тых месцаў, у якіх дзіця часцей за ўсё бывае. Захапляючыся прыгажосцю прыроды роднага краю, яго славутасцямі, выхаванцы праяўляюць цікавасць да жыцця, гісторыі і культуры горада. І хоць многія ўражанні яшчэ не ўсвядомлены імі глыбока, але яны граюць велізарную ролю ў станаўленні асобы маленькага патрыёта.

Каб сфарміраваць у выхаванцаў каштоўнасныя адносіны да малой радзімы, мы выкарыстоўваем разнастайныя формы і метады работы.

У нашым дзіцячым садзе рэалізуецца адукацыйны праект «Усё тут блізкае і роднае». У рамках праекта нашы выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў розных мерапрыемствах: гульнях-падарожжах «Памятныя і культурныя мясціны майго горада» і   «Па рацэ Друць»; забавах «Па старонках роднай мовы», «Кірмаш» або «У пошуках папараць-кветкі»; фізкультурных святах «Лявонавы гульні» або «Карагод сяброўства» і г.д., якія стымулююць і падтрымліваюць цікавасць да пазнання мінулага і сапраўднага роднага краю.

Фарміраванню пачуцця дачынення маленькіх грамадзян да жыцця горада, раёна ў значнай меры спрыялі віртуальныя экскурсіі: «Радзімы край – мая Кругляншчына», «Наш гісторыка-краязнаўчы музей», «Па старонках Чырвонай кнігі: жывёлы Круглянскага раёна» і інш.

З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей наша ўстанова адукацыі цесна ўзаемадзейнічае з бацькамі выхаванцаў. Выкарыстоўваем такія формы работы, як сумесныя святы і забавы, творчыя выставы і фотавыставы, і інш.

Мэтанакіраваная работа педагагічнага калектыва ў дадзеным напрамку спрыяе выхаванню ў дзяцей патрыятычных пачуццяў і любові да малой радзімы, паважлівых адносін да гісторыі і культуры свайго горада, краіны, народа.

Галіна АТРАШКЕВІЧ, намеснік загадчыка  па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае».

Последние новости

Актуально

И спортивный праздник, и акт доброты: чемпионат по колке и распиловке дров прошел сегодня на Круглянщине

30 октября 2026
Читать новость
Новости района

По ним можно сверять время

30 октября 2026
Читать новость
Новости района

К вершинам финансовых знаний

30 октября 2026
Читать новость
Новости района

Пусть шумят наши леса

30 октября 2026
Читать новость
Новости района

Жители г. Круглое и района могут поступить в учебные заведения МВД — рассказываем как

30 октября 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Законопроект о республиканском бюджете на 2027 год принят в первом чтении

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем