У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае» прайшло фізкультурнае свята

У рамках Тыдня бацькоўскай любові  ў ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае» прайшло фізкультурнае свята

У рамках Тыдня бацькоўскай любові з мэтай захавання сямейных каштоўнасцяў, выхавання беражлівых адносін да сям’і, пачуцця любові і падзякі да бацькоў у ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае» прайшло фізкультурнае свята. Дзіцячы смех, усмешкі бацькоў, актыўнасць груп падтрымкі і ўзнятая атмасфера спаборніцтваў – усё гэта напаўняла спартыўную залу дзіцячага сада.

Мерапрыемства пачалося з прывітанняў удзельнікаў. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы, дзе яны змаглі праявіць не толькі свае спартыўныя навыкі, але і добрыя веды аб спорце, адказваючы на пытанні інтэлектуальнай віктарыны. Спартыўна-сямейнае свята прайшло на адным дыханні. Напрыканцы спаборніцтваў журы аднагалосна прыйшло да меркавання: перамагае ўзаемавыручка і сямейная згода.                                  

Фізкультурнае свята атрымалася на славу! Малайцы дзеці і іх бацькі! Усе спаборнічалі ад душы, таму і вынікі атрымаліся добрыя. Каманды былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і салодкімі прызамі. А самае галоўнае, што ўдзельнікі набылі вялікі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.

Таццяна АНТАНЮК, загадчык ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае».

Последние новости

В мире

Европейские супермаркеты подверглись кибератакам на системы охлаждения

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Во Франции старшеклассники возобновили блокаду лицеев

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Внешний госдолг Украины увеличился в 134 раза с сентября 2006 года

2 ноября 2026
Читать новость
В мире

Запасы дизельного топлива в мире упали до минимума за 35 лет

2 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Полезно ли делать массаж с помощью китайского скребка Гуаша

2 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Как думаете: способна ли триходерма справиться со слизнями?

2 ноября 2026
Читать новость